Новы 1886 год
Прамінай жа, годзе шэры,Забяры свае падзеі!Ты найперш абдзёр нас з Веры,Ты не даў нам і Надзеі.Звёў Любоў… а ідэалыПаказаў у бойцы браццяў!Спраў тваіх тут больш не стала,Каб цябе й не ўспамінаць нам!Слёзы, роспач, невядомасцьУ насмешак блытаніне,—Вось уся твая маёмасць…Хай і памяць аб ёй згіне!Затані навекі, годзе,Як слёз рэкі у народзе,Без надзеі аб свабодзе,Без ідэй для асяроддзя.Вось ідзе ўжо прамяністы,Ясны, свежы, як маёвы,Дзень пагодны і ўрачысты,Год бясконцы, Год наш Новы.Нам прарочылі ўжо зоры,Што надходзіць год шчаслівы!Дык хадзі, хто бедны, хворы,Дасць усё ён, каб жылі вы.Якар — вось яго эмблема,І Любоў у ім палае,Крыж пакрыў забрала шлемаЎ знак, што веру ў сэрцы мае.Ён любоўю ўсіх нас злучыцьІ Свабоду нам уручыць.Дасць надзею і здзяйсненне,Крыжам збавіць ад сумненняў!..«Крыж?.. Ці веры знак, ці мукі?»«Веры крыж адлюстраванне!..»«А навошта чара ў рукі?Ці ж ілюзія падмане?..Гэта ж той, што год за годамЗноў пачне нас мімаходамВыпрабоўваць!»
Comentarios
Cargando comentarios…