Памяці Францішка Скарыны, слаўнага доктара з Полацка

У Чэскай Празе друкаваўПрадвечнай веды кнігунаш Скарына. І тайніцу падаўПісьма святога Простаму Народу.Бацькаўшчыны мілайНастаўнікам ён быў;Так ведаў, як пачаць яе узгадаванне.вось Біблію усеньку пераклаўЁн мовай мілагучнай:Няхай сярмяжны братчытае, што казаўпрадвечнымі славаміСам з неба Бог.Не «Кнігу Смерці» Бог пісаў,а — «Кнігу Мудрасці й Жыцця». —Жыў той Народ, што прачытаў яезахопленай душой.Скарыну Бог паслаў,каб жыва пераклаўі стравай каб падаўзамучанай душы народаСвятога Духа Радасць.Ён споўніў дзела.І славай загрымела Яго Іменнеміж вучаных і простых. —— вось лет чатырыста,як Кнігі Скарыныпабачылі сусвет. Прайшлі як сонцаміж вякоў, сагрэўшы душы.Цяпер…Пашлі нам дактароў,О Божа, слаўных:хто б Кнігу нам Жыццяаддаў —душам — знямогшым ад чакання!

1925

Comentarios

Cargando comentarios…