Хрысце…

Хрысце, відзіш маё сэрцаМаёй тайніцы душы:Табе малюсь у паняверцы,Мае слёзы асушы.

Выракаюся я грэху,Шчыра плачу за блуды,Прышлі ж урэшце мне пацехуЗа нядолю, за труды.

Даеш гора мне з патрэбы,Не забыў каб цноты я;Бо у шчасці не здалеў быПаважаць красу жыцця…

Але ж крыж уеўся ў плечы,Ланцугі у рук, у ног:Ворагі паднялі мечы,Каб паўстаці я не мог.

Хрысце Езу, пасля мукіМеў жа Ты трыумфу час:Развяжы ж і нам ўжо рукі,Бо грахі прыдушылі нас…

На дарогу да свабодыДай жа нам святы Дар Твой:Благаслаў усе народыНа збратанне, на спакой.

Comentarios

Cargando comentarios…