Творы М. Багдановіча — I — I — 12
Палаюць асіны, каліны,Чырвоныя сыплюць лісты,І вязкай жаўцеюшчай гліныЦяжолыя крыюць пласты.
Брыдзець, пахіліўшысь панура,Лясун на раздольлі дарог.Абшарпана старая скура,Зламаўся аб дзерава рог.
Дарога ўся ў лужах. РазмытаДажджом праліўным каляя.Гразь чаўкаець жадна капыта,Шуршыць, упаўзая, зьмяя.
Касматая шэрсьць перамокла,Стаміўся ён стары, прадрог;Лёд тонкі і востры, як сьцёкла,Капыта царапаець ног.
Сьпяшыць ён дайсьці да трасіны:Там — мяккія, цёплыя мхі,А тут толькі плачуць асіны,Ды б’юцца галіны вальхі.
1909.
Увагі
12. Старасьць. Верш выдаецца з аўтографу (папка VI, № 20). Задатаваны 1909 годам. У аўтографе захаваўся падзагаловак вершу „Лес“. Згодна са зьместам, верш зьмяшчаецца разам з іншымі вершамі, якія могуць быць аднесены да цыклю „Лясун“.Рукапісны варыянт:8Обломан…Поэтам ужыта форма дзеяпрыметы і дзеяпрыслоўя цяперашняга часу: 3 р. — „жаўцеюшчай“, 12 — „упаўзая“.
Comentarios
Cargando comentarios…