Творы М. Багдановіча — I — I — 15

Разгулялася вясёлая мяцель,Прабудзіўся, ў поле кінуўся Падвей.Ў галаву яму ударыў сьнежны хмель, —І ня змог ён буйнай радасьці сваей.

Пляша, скача. Сьнег зрываецца, ляціць,Веюць ў полі сьнегавыя рукава,А Падвей нясецца, кружыцца, гудзіць,Запявае, удалая галава!

Рвецца белы, рвецца, трэплецца насоў,Разьляцелісь яго кудры-валасы,З трэскам падаюць галіны ад кустоў,Енчаць, плачуць на раздольлі галасы.

Доўга, доўга будзе цешыцца Падвей!Калі-ж зваліць хмель ў пуховую пасьцель, —Белы сьнег яго схавае між палей,Замяцець, уложыць буйная мяцель.

1909.

Увагі

15. Падвей. Верш друкуецца з аўтографу (папка VI, № 17). Напісаны ў 1909 годзе. У аўтографе верш падпісаны — „Максім Крыніца“. Вобраз „падвея“ паўтараецца ў вершы „Завіруха“ (№ 135).

9„насоў“ — аўтарскі новатвор.6„рукава“ пакінута для рыфмы з словам „галава“.Русіцызм: 5 — „пляша“.

Comentarios

Cargando comentarios…