У зачарованым царстве

O voi, ch’avete gl’intelletti saniMirate la dottrina, che s’ascondeSotto’l velame degli versi strain.Dante. Inf. ІХ*(* О вы, разумныя, зірніце самі,І кожны настаўленне зразумее,Схаванае за дзіўнымі радкамі.Дантэ. Пекла. ІХ)

Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясунПачынае няголасна граць:Пад рукамі яго, навяваючы сум,Быццам тысячы крэпка нацягнутых струн,Тонкаствольныя сосны звіняць.

І ці трэба казаць, чаму сціхла рака,Зашамрэлі мацней каласыІ аб чым шэпча ім галасок вецярка,Што зіяе-дрыжыць на лісцёх лазняка:Кроплі слёз ці халоднай расы?

Comentarios

Cargando comentarios…