Ушакоў)
Traducido por Андрэй Ушакоў
Прадказанне (Лермантаў
Прыдзе Расіі чорная пара,Калі карона упадзе цара,Забудзе чэрнь к яму сваю любоўІ ежа многіх будзе смерць і кроў;Калі дзяцей, калі нявінных жонНе абароніць звергнуты закон;Калі чума ад тухлых мерцвякоўПачне блукаць паміж гнілых двароў,Каб хусткаю з хацінак выклікаць,І стане голад бедны край знішчаць;І зарава асвеціць хвалі рэк:Прыдзе ў той дзень магутны чалавек,Тады ты зразумееш — для чагоБулатны нож быў у руцэ яго.І гора для цябе! — Твой плач, твой сконТады палічыць толькі смешным ён.І ўсё ў ім будзе жахам, чорным злом,Як плашч яго з узвышаным чалом.
Comentarios
Cargando comentarios…