Творы М. Багдановіча — I — III — 229

Traducido del francés por Максім Багдановіч

Прапануем да спампаваньня!

229. Ноч, Дождж… Верш выдаецца з аўтографу (IV, 6. 6), але чацьверты і пяты радкі ўведзены ў тэкст з другога чарнавога аўтографу, які захаваўся ў тэй-жа папцы (IV) пад нумарам 6, 17. У першым аўтографе гэтыя радкі чыталіся так: 4Пляц. Слупы шыбеніц трымаюць ля зямлі. 5Гурт мерцьвякоў. Вятры вясёла іх гайдаюць… Пераклад вершу P. Verlaine „Effet de nuit“ з разьдзелу „Poèmes Saturniens“. У 2-м радку поэтам ужыты прыметнік „скразныя“, утвораны, як відаць, ад прыназоўніку „скрозь“. Формы дзеяпрыметнікаў, утвораных на ўзор расійскае літаратурнае мовы: „іссохшыя“ (9 р.), „чарнеюшчым“ (10).

Comentarios

Cargando comentarios…