Палі загаманілі
Палі загаманілі (1930)
Гэтую поэму, у якой я імкнуся даць героіку нашага будаўніцтва, прысьвячаю героічнаму моманту змаганьня завызваленьне Беларусі ад белапалякаў.Аўтар
УСТУП
На вуснах мёд,У сэрцы пустата…УсьмешкаПерад кожным сьцеле лістам.Па кончыку рухавага хвастаЯ пазнаю цябе, тупое падхалімства.Каля старых;І каля новых сьцен,Ты, як нязьменная „страпуха“,Надвор‘е ловіш кожны дзеньБаромэтрам навостранага вуха.Цябе я пазнаю…Дык раскажы пяру,Пра новыя,Апошнія падзеі!..Ды крумкаць пачакай, —Пакуль што я ня труп, —Ты-ж крумкачом заўсёды быць пасьпееш.Ды не саромячыся,Проста паглядзі,Глядзі у вочы сьмела і праўдзіва…Ты перад кім-жа сёньня цэлы дзеньНа задніх лапах прахадзіла?Мо‘ бюрократ,Каб дзе не прагарэць,Цябе наняў у слугі ўласнай ванны?Ці мо‘ з кулацкай крыўдаю абрэзХадзіў з табой на паляваньне?А мо‘, як Юды родная сястра,Скрозь абурэньне,выкрыкіі сьвістыУ найцямнейшай краме цёмных спраўПортфэль купляла кар‘ерысту?Хоць мо‘ ня ты,А больш твой гаспадарДля нашых дзён —Як горкая атрута?!.Ты —толькі танны вулічны тавар,Ты толькі мокрая,Як восень, прастытутка.І рэконструкцыя,І творчае жыцьцёВыкідваюць цябе з вялікае асновы,Супроць цябеСа сцэны нашых дзёнМая поэма просіць слова.Узяўшы ўсё гнілое на прыцэл —Зьвяртаюся да тых,Хто заўжды духам дужы:„О, комсамолія,З будоўлі новых сьценПусьці на злом нікчэмненькія душы!“Ці месца тым,Хто ў дні вялікіх бур,У моманты перабудовы сьветуТрымаецца, як вусень за вярбу,Сваёй уласнай дробненькае мэты?У нашы дніЛюдзкога мора валЗмывае плесьню нястрыманым шквалам.Адзіны рух,Адзін запал —Ад Бэрліну,Аж да Шанхаю.Хадой падзей адточаны штылет,КрывёйІ порахам заражаны аддаліНа два франты падзелены сусьветНа барыкадах боек соцыяльных.Хай рэха стрэл,Хай гром скрозь рубяжыМаланкаю ў прасторы пралятае,Але,Ня сыйдзе з клясавай мяжыЗагартаваная упартасьць пролетара.МыНа шасьціне нашае зямліУсе масты да прошласьці зламаліІ праваБудаваць соцыялізмМы на франтохПад кулямі прыдбалі.Тут СССР,Тут учарайшы рабГлядзіць у будучыню сьветлымі вачыма,Тут —Рэволюцыі сусьветны штаб,Тут —Пролетарская вялікая айчына.Тут —Непадкупны крок кіраўніка…Компартыі сталёвая рука,Вядзі скрозь штормыТрапна і упарта,З адзінай воляй і зарадам,На ўдарны ФронтУдарныя брыгады.Свайго жыцьцяМы кожны творчы дзеньПаклалі у страі магутнае асновы…Так, —Вырастае наша цытадэль,Так, —Вырастаюць нашы заваёвы.О, комсамолія,Мы разам, крок у крокІдзем жыцьцё іначай перастроіць.Мой кожны дзеньІ кожны мой радокЯк вартавы,На ўдарным стане фронце.Узяўшы ўсё былое на прыцэл,Я гавару да вас,Хто заўжды духам дужы:— О, комсамолія,З будоўлі новых сьценПашлем на сьметнікі мізэрненькія душы.
ТАК ПАЧЫНАЕЦЦА ПОЭМА
СОРМАВЕЦ:
— Максім Прахоравіч, які сягоньня дзень?За працай рупнаю згубіў я дні і тыдні.
АГРАНОМ:
— Сягоньня серада… сягоньня слаўны дзень…Ды толькі ветры… Непакояць ветры.
СОРМАВЕЦ:
— А што такое?
АГРАНОМ:
Ветры, мілы друг,Прынесьці могуць заўтра навальніцу.Яшчэ як трэ‘ не распусьціўся лес,Яшчэ палі у зелень не адзеты,Казалі дзедзічы, калі такой паройУдарыць гром, дык будзе год галодны.
СОРМАВЕЦ:
— І ты, ты, аграном, ты, прадстаўнікНа вёсцы вольнае навукі і культуры,Ты можаш так казаць?Хібы ты верыш розным забабонам?
АГРАНОМ:
— Ня веру я!.. Хоць пачуцьцё былогаЗаўсёды можа зноў загаманіць.Бывае розны гром і розныя навалы…І вось у рытмах вольнае стыхіі,Ці гэта рытмы ветру, ці вады,Я чую крокі блізкай навальніцы,Я чую рэха дальніх пяруноў.
СОРМАВЕЦ:
— Максім Прахоравіч, якое навальніцыТы чуеш сёньня блізкую хаду?Ты, мабыць, недаспаў?.. А мо‘ прылёт вясьнянакЗрабіў цябе і лірыкам… І крышку дзіваком?..… Паспаць-бы, брат, паспаць!.. Я некалькі начэйНе дасыпаю…
АГРАНОМ:
— А што перашкаджаеТабе спакойна спаць?
СОРМАВЕЦ:
— Вясна, браток, Ударная вясна мне спаць перашкаджае.Удзень я кожную хвіліну на нагах, —Уважліва гляджу за кожнаю брыгадай,А ночы я праводжу за сталом,Мяркуючы, як лепей скарыстацьУдарную вясну ударнае эпохі.Вялікі час!.. Адказныя гадзіныЖыцьцё нам даручыла перажыць.Ніякі правадыр ніякае эпохіШчасьлівым так ня быў,Як мы з табой…
АГРАНОМ:
— Ня захапляйся вельмі,Мы толькі радавыя нашых дзён…
СОРМАВЕЦ:
— Але магутных армій… Нашы дніУ новыя аддалі дзьверы адчынілі.Наш кожны дзень раўняецца эпосе,А мы, ня людзі мы, а волаты вякоў,Мы абганяем пляны меркаваньняў.Мы сьвет пазбавілі ад погляду такога,Што ўсім кіруюць інтарэсы „я“,Што розум масы, наш грамадзкі розум —Ніжэй ад розума забітага раба.Мы давялі, мы паказалі сьвету,Што ўсім кіруе клясавая воля,Загартаваная у цяжкай барацьбе.Непераможны мы, мы сіла нашай эры,Сьвядомасьць нашу бойкі гартавалі,Мы — моцны пульс вялікае зямлі.
АГРАНОМ:
— Нам пульсаваць ніхто не перашкодзіць,А дзень… Наш дзень раўняецца нулю.
СОРМАВЕЦ:
— Нулю?!. Ты так глядзіш на нашы дасягненьні?!І гэта ты, савецкі аграном?!Ты проста чорныя адзеўшы акулярыПлывеш за хмарамі між небам і зямлёй!Хіба ня бачыш ты вялікіх творчых рухаў?!Спаборніцтва… Ударныя брыгады,Вялікі рост індустрыі краіны,Хіба ня бачыш ты?! Ды гэта-ж проста жах.Тут камень, тут граніт адчулі пульс эпохі,Тут нават мёртвыя гатовы гаварыць.Ня веру я…
АГРАНОМ:
— Чаму ня верыш ты?
СОРМАВЕЦ:
— Каб ты, ты, аграном, ды гэтак разважаў!Працоўныя Савецкага СаюзуКладуць увесь вялікі капіталУ найвялікшыя муры соцыялізму,Кладуць таму, каб гэтыя муры,Каб створаныя намі цытадэліЗдушылі, як страшылішча вякоў —Уладу капітала.
СІНІЦКІ:
— Дзень добры старшыні і аграному так-жа!Таварыш старшыня, канешне, брыгадзірДарэмна усхадзіўся каля лядаў.Няўжо ня хопіць нам лягчэйшае зямлі?Зямля, яно, канешне, як зямля,Ды вось ці потам-жа угноіваць загоны?Яно, канешне, супярэчыць вам,Ня буду я, канешне, супярэчыць.На тое вы пастаўлены вось тут…
СОРМАВЕЦ:
Ды замаўчы ты, годзе гарадзіць!Аж прыкра слухаць гутарку такую!
СІНІЦКІ:
— Маўчу, маўчу!.. Дазвольце запытаць?Мо‘ маеце ахвоту з дубальтоўкай,Канешне, качак значыцца…
СОРМАВЕЦ:
— Маўчы!Няма мне часу!.. Кліч сюды брыгады,Хай адпачнуць, а гэтым часам тутМы зробім невялічкую нараду.
НЕ ПАЧЫНАЮЧЫ СХОДУ, Я ПАЗНАЁМЛЮ ВАССА СВАЯАСАБОВЫМ ГЕРОЕМ У МАЁЙ ПОЭМЕ
Шалюта — чалавек шляхетнага пакрою —Інтэлігент з вілявасьцю старой.Ня ён валодае сваім настроем,А ім валодае настрой.У гутарках — ён ганарлівы рыцар.На справе — чалавек з гнілога карабля.Усім ён можа палка захапіцца.Усё ён можа адмаўляць.Ён колісь быў поэтам саладжавым,А потым з філёзофіяй дружыў.Шукаў заўжды вялікай славы,Хоць цэлы век зьняслаўленым пражыў.Для нашых дзён — ён рэха тых акордаў,Што прагучэлі нібыта праклён…Щалюту розумам ня скрыўдзіла прырода,Ды толькі розум той жыцьцё не прыняло.Ён ідучы да нейкай пэўнай мэтыНясе туды і дружбу і штылет.Так мэтэор разьбітае камэтыБлукае між орбітамі плянэт.Ëн у „дваццаты“ помсьціўся чырвоным,Пасьля за грэх учынкі палічыў,З тае пары у мораках начы —Пачаў маліцца гледзячы на зоры…Вайсковы комунізм…Як адарваны плён,„Інтэлігенцік“ гіне бяз прытулку…Купіў білет…У глуш паехаў ёнШукаць на вёсцы паратунку.На вёсцы так-жа трэба хлеб і дом…Не прадасі-ж ламаныя капрысы…Лягчэй за ўсёЗрабіцца там папом,Дык ён папом і сапраўды зрабіўся.Пасьля, набыўшы кніг,Ён сеў за іхАналізуючы жыцьцёвыя пытаньні.І хоць на скаце дзён сваіхАдно ён вынес правільнае перакананьне:Пачаў ён ня любіць і веру і папоў,Ён сам, нібы абстракцыя крушэньняПаганскай выдумкі вякоў —Раскрыў мінуўшчыны гнілыя сутарэньні.Я маляваў портрэт яго тады,Калі сустрэў ён момант дагараньня.Калі ён сам каля сваёй труныПрайшоўся з маршам пахавальным.
ТУГА ЧОРНАРЫЗЬНІКА(Монолёг папа Шалюты)
На дрэве новы ліст напіўся сокам сіні,Сваю вясну пачаў на дрэве новы ліст.Пад сьвіст вятроў,Бяз мэты, бяз прытулкуУ далі коціцца аджытае лісьцё.Які тут сэнс?!Каму патрэбна гэта,Каб леташняй вясны адзіная красаДаручана была вятром і глебе?Каму патрэбна гэтая гульня?..Вятры халодныя, як рукі белых трупаў,Зграбаюць рэшткі даўняе вясны,Каб на касьцёх красы былога часуУзгадаваць інакшую красу.Ці не таму і любім так вясну,Ці не таму так востры адчуваньні,Што з кожнага лістка глядзіць на насПачатак і канец?..Дык вось яна, вялікая вясна!..Але вясна ня тая!..Маёй вясны няма!..Грамады дзён прабеглі няпрыкметна;Я з кожнай хвіляй болей адчуваю,Што па касьцёх,Што па касьцёх хаджу маёй вясны.Прыемна пахне сьвежая зямля.Зямля узорана тут працай колектыву…Зямлі даручаць зерне…І той,Каго завем мы богам,Ня можа перашкодзіць вырасьціТут важкім залацістым каласом…................О, памяць!.. памяць!.. памяць!..Навошта адчыняеш мне крывавыя сьляды?!Тут брацкі могільнік…Вось дзесяць год мінулаЗ тае пары, як тут былі франты…Я выдаваў тады чырвоных…А завошта?!.Які у гэтым сэнс?!
СІНІЦКІ:
— Сьвяты айцец!
ШАЛЮТА:
Ты да мяне, Сініцкі?
СІНІЦКІ:
Да вас, канешне, я да вас, айцец!Таму, як з вамі бог,А вы, канешне, з богам,Вы моліце за ўсіх яго сьвятую волю,А ён з-за вас, канешне,Трымае сьвет і грэшную зямлю,Дык, значыцца, да васЯ слова маю…
ШАЛЮТА:
— Кажы,Што хочаш запытаць?
СІНІЦКІ:
— Тут, значыцца, МіхалСпраўляе вечарыну…Прасіў, каб я нікому ні-ні-ні…Запрошаны усеШаноўныя, канешне…
ШАЛЮТА:
— Які Міхал?.. Евангелісты мабыць?
СІНІЦКІ:
Евангелісты, так!..Прасіў каб вы…
ШАЛЮТА:
— Я разумею!.. Добра…Цяпер ідзі!..А то заўважыць могуцьІ будуць падазрона гаварыць…
СІНІЦКІ:
Іду, іду… Бывай, сьвяты айцец!
ШАЛЮТА:
— На дрэве новы ліст напіўся сокам сіні,Сваю вясну пачаў на дрэве новы ліст…Пад сьвіст вятроўБяз мэты, бяз прытулкуУ далі коціцца аджытае лісьцё.Трыльёны год, як нашая плянэтаПаміж бясконцай колькасьці плянэтЗгубіла у сусьветныя прасторыАпошні бляск апошняга сьвятла.Мільярды год пасьля грымелі буры,А потым міліёны мёртвай цішыніАд згадкі,Ад законаў сьвету пачыналіВялікі пульс вялікага жыцьця…Ішлі вякі,Мяняліся аддалі,Адзін закон над сьветам панаваў:Скрозь плойму год мацнейшы сын прыродыНяспынна нёс парывы творчых сіл.І так да нашых дзён,І так да нашых дзён…А можа дзеСьвятло плянэты нашайЯшчэ між зор далёкіх зіхаціць,Які у гэтым сэнс? —А сэнс такі,Што гэта вышай бога.Мацней ад сілы тысячы багоў.Ёсьць толькі міт.Няма на сьвеце бога,Стварыла міт фантазія людзей…І ў нашы дніПрыйшоў ад мітаў дальніхАпошні бляск апошняга сьвятла.Я гэта зразумеўУ той кашмарны момант,Калі чырвоных белым выдаваў…У выкрыках „гура“У дзікім звоне зброіТады я чуў хаўтурныя псальмы.З тае парыЯ сеў шукаць у кнігахАдказ сваёй абуранай душы…................О, памяць, памяць, памяць,Не адчыняй крывавыя сьлядыМінулых дзён!..Вось брацкі могільнік…Я дзесяць год назадТут выдаваў чырвоных…................
СХОД КОЛГАСЬНІКАЎ, ДЗЕ ЎЗАРАНЫДАЎНІЯ МЕЖЫ
СОРМАВЕЦ:
Спынеце гутаркі, таварыш, аб чым выШумеце там, нібы у нейкай краме?Таварышы, увага!.. Сход адчынен,Давайце вырашым надзённыя пытаньні!Каб ня губляць дарэмна час і словы —Давайце сход вось зараз-жа адчынім…Сягоньня я па справе тэрміновайУ горад тэрмінова выехаць павінен.Пакуль што мы ня ведалі прабелаў,Мы на палёх, пад гоман звонкай сталі,Вясну ударніцу па ўдарнаму сустрэлі,Мы дружным гуртам працавалі.Нас не палохалі ніколі перашкоды,Хоць перашкоды нас і ня трывожаць,Бо з намі пролетарскі горадІ ён заўжды, заўжды нам дапаможа.Сваёй хады мы вылічылі вёрсты,І рук сваіх мы вылічылі сілу…Дык вось, колгасцы: — дальш ад панікёрстваІ нас нішто ня здолее асіліць.
ПЕРШЫ КОЛГАСЬНІК:
— Ну што казаць, хіба такая сілаАдыйдзе ад свайго зароку?
ДРУГІ КОЛГАСЬНІК:
— Наш просты шлях у моцным колектывеНіхто ня зьверне з правільнага тропу
ПЕРШЫ КОЛГАСЬНІК:
— Юнацкі дух мацней ад звонкай сталі!
ДРУГІ КОЛГАСЬНІК:
— Юнацкі дух вышэй ад зорнай вежы!
КОМСАМОЛКА:
— Як на палёх мы межы зруйнавалі,І між людзей ня стала болей межаў.
СОРМАВЕЦ:
— Мы не адны, за намі пакаленьні,А з намі сіла нашае эпохі.Мы скрозь агонь праносілі імкненьні,Нас чорны дзень ніколі не палохаў.Мы ад колгасаў, фабрык і заводаўІдзем адзіным гартаваным крокамУ слаўныя, вялікія паходыСупроць закону прошласьці далёкай.Руйнуючы традыцыі былога,Нам трэба шмат культурных рэволюцый,Бо на шляхох да нашай перамогіМы спатыкаем цемру і нявуцтва.Але магутнасьць трактарных колёнаўІ сіла нашых волатаў-комбайнаўУзварушыла думкі міліёнаў,Ды абудзіла вострыя пытаньні.На нас глядзіць дакорліва нявуцтва,За намі сочаць ворагі з туманаў,Дык вось таму нам трэба быць рашучым,Нам трэба быць заўсёды згуртаваным.Хай назаўжды між намі запануеАдзінства волі, думак і настрояў;Мы кожны рух працоўны уплянуем,Мы тэмпы працы нашае утроім.Каб перастроіць шэрагі нановаАдзінай стромай, сілаю адзінай, —Да вас, да нашых слаўных брыгадзіраў,Я маю шмат канкрэтных прапановаў:Хай садавод хутчэй агледзіць дрэвы,А палявод ні кроку ад пасеваў.Азіміну ня ніва родзіць,А тое, што яе скародзяць.Бярэце заўтра лёгкія бароныІ, ледзь зара у высі ўстрапянецца, —Вы ўсе, як ёсьць, жытнёвыя загоныПаскарадзеце!Пасьля з брыгадай трактарнае сілыДакончыце ральлю на полі…Ты, трактарыст, шануй свае машыны,А конюхі, шануйце коні…Дзе аграном?! Паслаць за аграномам!..
СІНІЦКІ:
— Дазвольце я, таварыш старшыня…Хадзіць, канешне, мне ня нова,Для вас заўжды, канешне, я…
СОРМАВЕЦ:
— Ідзі хутчэй, ды доўга не марудзіць!..
СІНІЦКІ:
— Вось зараз-жа і аграном тут будзе.
СОРМАВЕЦ:
— А ты, гароднік, разам з паляводамЗа працаю на лядах пасачэце!..Там будуць слаўныя, прыгожыя гароды,Дзе зараз пнеўя ды карчэўя.Няхай сягоньня нашы брыгадзірыПа ударнаму работу расплянуюць,Ды аба ўсёй працоўнай сілеМне да ад‘езду сьпісы падрыхтуюць.Уважліва прагледзяць у блёкнотах,Памылак дзе, каб, часам, ня было там.Як толькі скончым першыя работы,Мы у паходы пойдзем на балота.Мэліорацыю пачаць павінныМы безадкладна гэтым летам…Дзе зелянее зараз багавіньне,Там будуць слаўныя палеткі.
НЕ ЗАЧЫНЯЮЧЫ СХОД КОЛГАСЬНІКАЎ,ЗАГЛЯНЕМ У КВАТЭРУ ДА АГРАНОМА
АГРАНОМ(сам з сабой):
— Бывае розны гром і розныя навалы.І вось у рытмах вольнае стыхіі,Ці гэта рытмы ветру, ці вады,Я чую крокі дальняй навальніцы,Я чую рэха дальніх пяруноў.Тады мне сьняцца громы баявыя,Тады мне сьняцца даўнія франты.Я — афіцэр, я — сын культурнай клясы,Я бараню ад гунаў слаўны Рым,Магутны Рым, вялікае культуры,Ня тэй культуры, што яныСтварылі пяцігодкамі і пяцідзёнкамі…Хутчэй бы гром, хутчэй-бы навальніца,Бо гуны гэтыя і сапраўдыНас могуць перагнаць… і наша карта біта,Тады шукайце, рымляны, на біржы працыМаленькую пасаду агранома.
ЛІСТАНОСЕЦ:
— Таварыш аграном, вам хуткі ліст.
АГРАНОМ:
— Давайце.
ЛІСТАНОСЕЦ:
— А паскакаць?!.Скачэце, гэткі ліст…
АГРАНОМ:
— Сьвіньня!Ідзі хутчэй з кватэры, чорт паганы,Ты з кім-жа выдумаў „аболтус“ жартаваць?
ЛІСТАНОСЕЦ:
— Цішэй, цішэй, шляхцюк дзевятай клясы,Такіх падпанкаў бачылі мы шмат.Мы не забыліся, як гэтыя панкі,Віляючы хвастом перад вяльможным панствам,З рабочых і сялян зьдзіралі каптаны…… Дык вось яны, „культурныя“ абломкі!..................
ЛІСТ
Максім Прахоравіч!Даруй!..Забудземся пра ўсё былое!..Я, даручаючы пяруСвае настроі,Гатова плакаць, плакаць над былым,Гатова дальняму маліцца,Але,Што звалася нядаўна дарагім,Хай назаўсёды адасьніцца!..Сягоньня ветлы КрымМне замяніўЦябеІ Ніццу.Ты мне ня муж,Бо нашае жыцьцёПабегла рознаю дарогай…Пад сэрцамЯ нашу дзіцё —Другога.Мне цяжка,Даручаючы пяруСвае настроі,Сказаць табе:— Максім, даруй!..Забудземся пра ўсё староe!..................
АГРАНОМ:
Які кошмар, які кошмар навокал!..
(Дэклямуе)
Кіпіць з прадвеку здушаная злосьцьПад гэтым сонцам, месяцам і небам,Але прымаю ўсё, што ёсьць,Прымаю ўсё што трэба і ня трэба.І бог і чорт за чаркаю вінаЗа грэшны труп расцалавацца рады…Тут заўсягды нікчэмная манаКумой даводзіцца асьвістанае праўды.Любоў злачынству хіліцца чалом,Як лебяда ў нахмураную восень,Адно каханьне чыстае было,І то за грошы, мабыць, прадалося?!Вакол мана, сьмяртэльная мана,Ня вер, інтэлігент, нічому дарагому!Ў тваіх грудзёх каханая жанаАддасца ўся нікчэмнаму, другому…
СІНІЦКІ:
— Максім Прахоравіч, канешне, добры дзень!Маліцца ўздумалі, ці што якое?
АГРАНОМ:
— Хай тыя моляцца, што на сваёй сьпінеВязуць сьвятых скрозь райскія вароты,А мы і так… Бо нашыя ключыІ вечны рай і пекла адмыкалі.
СІНІЦКІ:
— Канешне так, я разумею вас…
АГРАНОМ:
— Нічога, браце, ты не разумееш…Ты вось патрэбен мне…
СІНІЦКІ:
— Я вамЗаўжды гатоў, канешне, услужыцца.
АГРАНОМ:
— Скажы, Сініцкі, ты у кашалькуКалі-нібудзь трымаў хоць сто чырвонцаў?
СІНІЦКІ:
— Максім Прахоравіч, ніколі у жыцьці,Канешне, і ня сьніў я гэткае праявы…
АГРАНОМ:
— Ну, а дапусьцім, ты вось дзе знайшоў…
СІНІЦКІ:
— Так многа грошай?.. Я не дапушчаю…................
ПАКІНУЎШЫ АГРАНОМА І СІНІЦКАГА,ВЕРНЕМСЯ ЗНОЎ НА СХОД
СОРМАВЕЦ:
— Каб кожны крок як трэ‘ уплянаваць,Падпішам на спаборніцтва умову…
ПЕРШЫ КОЛГАСЬНІК:
— Таварышы, дазвольце мне сказаць,Прашу слова!..
ДРУГІ КОЛГАСЬНІК:
— Мы не павінны болей патурацьЗлачыннаму нядбайству агранома…
ПЕРШЫ КОЛГАСЬНІК:
— Таварышы, дазвольце мне сказаць,Ну дайце-ж, дайце слова!Наш аграном зьбіраецца у Крым…
ГАЛАСЫ:
— А пападзе напэўна у Крымвышук…
СОРМАВЕЦ:
— Таварышы, ну дайце-ж гаварыць!Сягоньня вы — актыўныя залішне…Унікнем лепш пустых сямейных спраў,Нам аграном ня дзеўчына з пасагам…
БЫЛЫ ЧЫРВОНААРМЕЕЦ:
— Там хтосьці слушна вельмі падказаў,Там хтось падаў слушнейшую заўвагу.Наш аграном зьбіраецца у Крым,Кідае ўсю работу самапасам…А што ён сёлета зрабіў?Ну што ён даў для нашага колгасу?Як расхрыстошаны хрыстос,Ці як нябеснае стварэньне,Здаецца й думае ён штось,Ды толькі з катарам асеньнім.А мы,На справу хочам скарыстацьНаш кожны мускул, кожную хвіліну…Дык што-ж,Павінны мы ці не павінныТут праўду шчырую сказаць?Ці мы прыйшлі тут пасьвіць туманы?Ці танцаваць шляхетныя „тустэпы“?Для нашае ударнае вясныПатрэбен спрыт і тэмпы.Мы нашай працы шкодзіць не дамо,Мы зьнішчым грунт для шкоднага карэньня…Тут ходзяць чуткі, быццам аграномЗнарок псаваў гароднае насеньне.Праверыць чуткі,Чуткі бяз прычынНі языка, ні голасу ня маюць…Ад праўды так-жа цяжка уцячы,Як у мяшку іголку не схаваеш…................
Так на палёх,Дзе з сонцам пераклічкуВяла вясной налітая зямля,Нязьменны сормавецДваццаць пяць тысяч сходаўПраводзіў з воляю адзінай на палёх.Мінуць вякі,І можа пакаленьніЗабудуць наш магутнейшы уздым,Забудуць так,Як часта забываемХто першы мора моламі стрымаў,Ці хто паклаў мацнейшыя падмуркі,Што ад самой гісторыі старэй.Мінуць гады…І на былых балотахЗакаласіцца слаўны ураджай,І можа нашчадкіКалішняе балотаТады пачнуць нізінай называць.Дык не забудзьцеся,Што гэтыя нізіныДа насРасьцілі міт аб лясунох,І гойдала балотная дрыгваТут карагоды дзікія русалак,Ды ў туманохСкрозь доўгія вякіТрымцелі сьлёзы вечнае пакуты…А мы,У мускулах прынесьлі дынаміт,А ў сэрцы —Вольты нашых Асінбудаў…І вось пачаўся бойІ пачалася творчасьць.О, нашчадкі,Вам цяжка зразумецьАдказны момант нашага змаганьня,Да вас дзянікінцы,КаледзінцыДы калчакоўцыНя прыдуць, каб заняць„Маленькую пасаду агранома“,Ці„Рахункавода“.У васКастрыраваны будуць падхалімы,Насеньне іх перавядзецца…Ніхто з кулацкай крыўдаю абрэзНе панясе да вашага колгасу.
Няўтомны вецер гойсаў і сьвістаў,Зьбіраў брыгады хмар на небасхіле…Паміж вясновых дзіў і харастваЁн ганарыўся лёгкасьцю і сілай.Абломкі хмар з трывогаю плылі,Іх вецер гнаў, як войска на парады,Здавалася, што ў мора карабліПлылі пачаць глухую кананаду.На хмуры бор адзіны лёг настрой:„Хутчэй напіцца сокам пяруновым“…Паветра пахла леташняй травойІ крышку пахла катарам вясновым.Няўтольна праглі ветлыя паліАд даўняй плесьні громамі умыцца,І вось маланка з хмарнай вышыніПаклікала сыгналам навальніцу.І грымнуў гром…Ды голас грамавыЗаглушан гудам трактарных колёнаў…Вясёлы пульс абуджанай травыУстрапянуўся колерам зялёным.А там, дзе дол травою зелянеў,Пачуўшы гром і трактараў колёны,На сенажаці ў табунеЗ тугой зарзалі спуджаныя коні.Яшчэ мацней загойсалі вятры…А на палёх, з вясновае эстрадыЖывых пачуцьцяў сонечны парыўКранаў душу вытворчае нарады.Тут руйнавалі побыт хутарскі,Тут новы сеў колгасцы пачыналі,Якога плён няспынныя вякіСваёй расой паіць даклеравалі.Вясновы заклік новае зямліКранаў жывое вострасьцю эмоцый.І восьНа сход колгасьнікаў прыйшліДва абшурпаных пасялкоўцы.На іхных тварах смутак зелянеў,Нібы вада ў астоеных затонах…
1-ШЫ ПАСЯЛКОВЕЦ:
—Таварышы, дазвольце слова мне!
2-ГІ ПАСЯЛКОВЕЦ:
— Дазвольце нам ад нашага пасёлку!
1-ШЫ ПАСЯЛКОВЕЦ:
— Таварышы, парайце, што рабіць?Ну як тут быць, як пераносіць далей?Яшчэ мы сёлета ральліНе пачыналі.Бяда, бяда!..Ў пасёлку неспакой…Крычаць сэктанты.Сеў забараняем!..Хто першы ў поле выедзе з сахой,Той першы кулю атрымае.
2-ГІ ПАСЯЛКОВЕЦ:
— Крычаць:— Няхай спраўляецца колгас,Няхай нацешацца з комуны!А тут вясна, такі гарачы час,Ну дзе шукаць, скажэце, паратунак?Прапусьцім час, — палі, брат, невады,Бо адгуляла рыбка залатая…А тут маўчаць, набраўшы ў рот вады,А хто дык чуткам розным патурае.А паспрабуй тут заікнуцца хоць,Ці што сказаць на іхны заклік?!.Нас некалькі сямей паўстала раз супроць,Дык нам ледзь могільнік не паказалі.На нас цяпер па-воўчаму глядзіцьІх кожны рух вачмі халоднай злосьці…Надыйдзе ноч, — хоць выракайся жыць,Мы распранацца нават баімося.Таварышы, парайце, што рабіць?Ну як тут быць, як пераносіць далей?Яшчэ мы сёлета ральліЗусім не пачыналі…
Ён адышоў, ён скончыў гаварыць,
Яго душой апанавала вусьцеж…На твары задрыжэў нястрыманы ўзрыд,І задрыжэлі вусны.
СОРМАВЕЦ:
— Каб прыпыніць злачынную гульню —Мы пляны меркаваньняў перастроім…Пачаўшы з ворагам сьмяртэльную вайну,Мы тэмпы працы нашае утроім.Адзінства больш, каб гэта саранчаАб нашу моц і росквіт апяклася…Мэліорацыю пакуль не пачынаць!Пакінуць лішкі сілы ў колгасе.А заўтра, ледзь абудзіцца зара,Мы накіруем трактары і коні,Каб пасялкоўскія закінутыя гоніЎзараць.У кожнага з колгаснае сям‘іСумленьня грамадзяніна паўстанеСупроць таго, каб іхнія паліДы пуставалі.Хто наш, той прыдзе колісьці да нас,А з ворагамі зможам расквітацца…Сама магутнасьць згуртаванай працы —Найлепшы агітатар за колгас
АГРАНОМ:
— Таварышы!Даволі захапляцца!..Сябе не разарвеш напапалам…Тут сіла трэба,Трэба праца,На ліха гэта нам?!.
ГАЛАСЫ:
— Пакінь!.. Пакінь!..
1-ШЫ КОЛГАСЬНІК:
— Табе здалося…
2-ГІ КОЛГАСЬНІК:
— З такою гутаркаю лепей памаўчы!..
3-ЦІ КОЛГАСЬНІК:
— Ніякай працы мы не баімося!..
КОМСАМОЛЕЦ:
— І сілы нашай ты не разьлічыў.
АГРАНОМ:
— Таварышы!..Ня будзем дзівакамі!..Хіба мы захапленьня ўласнага рабы?..Ды гэтаж, гэта ж вашымі рукаміТакую працу трэба прарабіць…Ня верыце?Спытайце цьверазейшых,Спытайце у Сініцкага, ён тут!..
СІНІЦКІ:
— Каб воўкам не завыць — „Ратуй“,Паслухаем, канешне, разумнейшых,Паслухаем, што кажа аграном…
1-ШЫ ГОЛАС:
— І падпявала шкодных аграномаў…
2-ГІ ГОЛАС:
— Мы пуставаць загонам не дамо!..
СТАРЭНЬКІ КОЛГАСЬНІК:
— Нам працаваць ня нова!..
3-ЦІ ГОЛАС:
— Хай аграном зьбіраецца у Крым…
4-ТЫ ГОЛАС:
— Работа без яго ня пойдзе самапасам…
КОМСАМОЛКА:
— А папытайцеся, што ён зрабіў,Ну што ён даў для нашага колгасу?
СОРМАВЕЦ:
— Пакінем дайце гутарку такую!Тут голас большасьці я чую…І гэта большасьць радуе мяне.Прабелаў не дапусьцім у сяўбе…А ўсё-ж я галасую:Хто за?
ГАЛАСЫ:
— Усе!..— Усе!..Усе!..
СОРМАВЕЦ:
— Хай назаўжды між намі запануеАдзінства волі, думак і настрояў…Мы кожны рух працоўны уплянуем,Мы тэмпы працы нашае утроім.
ПРАЗ НЕКАЛЬКІ ДЗЁН
Над сусьветам плыла задуменная ноч,Задуменная ноч ціха сеяла росы.Неяк ветла шапталася сонная цішІ халодна зарэлі халодныя зоры.Задуменная ноч гаманіла з вясной,Заклікаючы жыць, заклікаючы верыць,Што ніводнае зерне парываў людзкіхНа загонах вясны не загіне.Нястрыманы парыў маладога жыцьцяПерайначываў сьвет, перайначываў побыт,І на кожным загоне колгасных палёўАдчувалася сіла хады маладое.Ясны месяц спакойна гадзіны лічыў,Абыходзячы зорныя высі свайго цыфэрбляту,Уліваючы ў мускулы ціхі спакойІ здаровыя сны адпачынку.У колгасе вясной не палілі агня,Па сыгналу зары пачыналася праца,Па другому сыгналу там клаліся спаць, —Ад зары да зары плянаваліся суткі.Толькі ў гэтую ноч штось ня спаў аграном,Штось трывожыла ціхія сны агранома…Шмат разоў ён выходзіў з пакою свайго,Бо яму не хапала ні сіл, ні паветра.Ён выходзіў… глядзеў у бяздонную даль,Быццам штосьці імкнуўся дагнаць над сусьветам…Яго вабіў часамі далёкі агонь,Што гарэў у пакоі Шалюты…Потым сіл не ставала, каб вырашыць штось,Ён садзіўся за стол і стараўся ня думаць…Але зрэшты, зусім перамогшы сябе,Два лісты напісаць ён рашыўся.
ЛІСТ ПЕРШЫ
Паважаная жонка!Ты кажаш даруй?!Ты паставіла крыж над мінулым?!Я-ж паставіў асінавы колНад сямейным прытулкам калішняга шчасьця.Адыходзь!..Адыходзь!..Адыходзь!..Не кранай больш трагедыяй даўняга болю…… Не кранай!..О, ці бачыла ты, як стрывожаны воўк,У якога сям‘ю і гняздо адабралі,Можа вечную помсту у сэрцы насіць,І чакаць тэй рашучай хвіліны,Калі прагныя вусны ягоДа крыві дакрануцца варожай?..Я таксама зрабіўся ваўком…Толькі помсту нашу не табе я,Я для іншых рыхтую халодны штылет…Ты маленькі абломак былых караблёў,Ты даручана волі сягоньняшніх штормаў,Дык хутчэйАдплывай,Адплывай!..Не кранай больш трагедыяй даўняга болю!Пра мяне назаўсёды забудзь!Бо жыцьцё я на карту паставіў, —Б‘ю па банку бубновым тузом…Сёньня я падпаліў свае крозы каханьня, —Заўтра ўсё, што варожае мне, падпалю,Заўтра вырву я з сормаўца сэрца сваімі рукамі,Заўтра… заўтра пушчу я на вецер колгас…І за межы…Туды, дзе чакаюць мянеІ палкі і надзейная зброя…................
ЛІСТ ДА СОРМАЎЦА
Старшыня!Прыяжджай у колгас,Каб ня даць разваліцца колгасу,Бо варожыя вусны ня сьпяць…У колгасе трывога і смута…М. П.
Над сусьветам плыла задуменная ноч,Задуменная ноч ціха сеяла росы,А на кожным загоне колгасных палёўАдчувалася сіла хады маладое.Палажыўшы ў канвэрты лісты, аграномНапісаў адрасы з затаёнай трывогай,І з такою-ж трывогаю выйшаў на двор,Каб падыхаць там сьвежым паветрам.У колгасных кватэрах была цішыня,Вартавыя колгасу паснулі…І здавалася, цэлы сусьветАнямеў, як магільныя пліты.Прытаілася ціш…Абязьлюдзеў сусьвет…Толькі там, у кватэры Шалюты,Белазоры агеньчык праз вокны глядзеў,Нібы хтосьці згубіў там журботныя вочы.У кватэры Шалюты была цішыня…Толькі спаць не хацелася штосьці Шалюту.Ад вячэрняй зары ён, забыўшы на ўсё,Нярухома сядзеў над бязбожнаю кнігай.На Шалюту скрозь морак глядзеў папугай,Ён дзівіўся над кніжным дзівацтвам.Папугаю апрыкрала моўчкі сядзецьПад гіпнозам тугі гаспадарскайІ пачаў ён уголас малітвы чытаць,Што наўчыў яго колісь Шалюта…Хтось пастукаў у дзьверы.
ШАЛЮТА:
— Прашу,Калі ласка, заходзьце, заходзьце!
АГРАНОМ:
— Добры вечар у хату, айцец,Выбачай, што зайшоў нечакана…Штось ня сьпіцца… трывожнае штосьНарастае з няведамай сілай.
ШАЛЮТА:
— Што трывожыць цябе, аграном?
АГРАНОМ:
— Час пасеяй у сэрцы трывогу…Я прыйшоў з даручэньнем, айцец,Расказаць табе нашыя пляны…Перш за ўсё, нездаволены усе,Што ня быў ты на тэй вечарыне…
ШАЛЮТА:
— У Міхайлы, ты хочаш сказаць.Занядужыў я…
АГРАНОМ:
— Нельга нядужыць,Мы павінны душой маладзець,Мы павінны на карту паставіцьУсе сілы свае і жыцьцё…
ШАЛЮТА:
— Што карысьці ад бітае карты?Сёньня сьніў я цудоўнейшы сон:Быццам зорка, ішлі да якойПакланяцца валхвы і народы,Яшчэ ў тыя далёкія дні,Як стваралася гэта лягенда,Дагарэла між зорных глыбінь.На орбіту тэй зоркі тадыНаляцела камэта аднекульІ скрышыла ў агністую мольФантастычную зорку сусьвету.Шмат вякоў тае зоркі няма,Нават сьледу ў зорных прасторах…Быццам рэшткі былых караблёў,Дзесь плывуць ад яе мэтэоры.А да нас толькі сёньня дайшліАб крушэньні трывожныя весткі…
АГРАНОМ:
— Кінь расказываць нейкія сны!..Час пасеяў у сэрцы трывогу.Час да дзеяньня кліча людзей…Азнаёмся.Вось нашыя пляны!..Толькі я аб конкрэтным ранейРасказаць табе сёньня павінен.Слаўны хлопец Сініцкі,Але,Давяраць яму вельмі ня варта.Ён тупіца,Ён кожнаму з насРад служыць нібы Жэк пакаёвы,Абы добрую костку прыдбаць…Сродкі ёсьць у нас…Нашы крыніцыПерасохнуць ня могуць… абы…Абы толькі мы самі умеліСкарыстаць свой зарад не дарма…Падкупіць трэба болей „мацнейшых“,Каб зрывалі у вёсках сяўбу…Пасьлязаўтра вялікдзень…Уночы,Калі будзеш служыць у царкве,Загадай,Каб а першай гадзінеПрагучэлі тры разы званы…Гэта будзе „хрыстовым сыгналам“…Вось пад гэты „хрыстовы сыгнал“Запалаюць колгасныя стрэхі…Я за межы…… Пісульку пакіну, што я…Вас ня будзе ніхто вінаваціць.
ШАЛЮТА:
— Што за сэнс?..А скажы, аграном,Хіба ты ад загонаў колгасныхНе адчуў нейкі зрух у жыцьцікрушэньне традыцый былога?
АГРАНОМ:
— Нават больш…Я далёкія громы адчуў,Я адчуў, што на вогнішчы РымуНе адродзіцца спалены Рым.Наша спадчына слаўнай культурыНе пяройдзе у побыт і кроў.Яны нашага цалкам ня прымуць…А таму,Вось патрэбна цяперНам агонь пачынаць з рубікону,Бо адчуў гэты чорны мужыкПеравагу пануючай клясы…Ад калішняга ён адышоў,Ён сьвядомасьць падлегласьці страціў,Але ў кожнай сялянскай душыДва пачаткі змагаюцца зараз…................Мы адродзім патрэбу ў царкве,Мы маліцца навучым няверных…
ШАЛЮТА:
— Позны час…Пагаворым пасьля…Будзем спаць, можа шчасьце прысьніцца…Штосьці сэрца сьціскае туга…
У ЦАРКВЕ ІШЛА ЎСЯНОЧНАЯ, АЛЬБО ШТОНАВЯВАЛІ ЦАРКОЎНЫЯ ЗВАНЫ НОВАМУЧАЛАВЕКУ
Дзілім-дзілім,Дзілім-бом…Дзілім-дзілімДзілім-бом!…Ёсьць пэўнае кола зганьбованых дзей, —Паганскіх абрадаў і стыляў…Як толькі радзіўся, на трэці дзень —Атрутай царквы напаілі…Дзіцё — гэта творца для будучых дзён,Дзіцё — гэта новая сіла…А частаАпошнюю іскру ў грудзёхУ боскай купелі гасілі…Пад купалам бога і дзікай маныМільёны імкненьняў хавалі…Пры гэтымЗвар‘ёвана білі званы,Пужалі нямыя аддалі.Дзілім-дзілімДзілім-бом!..Дзілім-дзілімДзілім-бом!..
Пад гэтую песьню тут падалі ніц,Чагосьці шукалі ў аддалях…Пад гэтае солё паганскіх званіцТут праўдай людзкой гандлявалі.Карыліся звону лясы і палі.Ці чула хоць сэрца малога,Што лепшага творцу на гэтай зямліКатуюць у боскім палоне?Пад дзікую жорсткасьць зьбянтэжаных дзей,Пад выкрыкі боскай капэліНа сьмертную кару ішоў Галілей,Сябе выракаўся Капэрнік…................Як сон прамінулі заклятыя дні…Мы рэшткі тых дзён даканаем…Мы стогны стагодзьдзяў прыйшлі пераліцьУ слаўную песьню комбайнаў.
А Ў КОЛГАСНЫМ КЛЮБЕ БЫЛА ВЕЧАРЫНА
1-ая ДЗЯЎЧЫНА (сьпявае):
— Я тэй вясёнкай,Я тэй далёкай,Калі пралескі зацьвіталі,Полем хадзіла,Лугам хадзіла —Краскі зьбірала.Спляла вяночак пад колер неба,Пад колер вочак майго мілога,Я завіла у той вяночакЖывыя струны майго каханьня,Рамонак белы маладосьці…І не знасіла,Не скарысталаТаго вяночка.Мяне з тугою заручылі,Ды за багатага аддалі…Як аддавалі,Як заручалі —Казалі — гора не пазнаеш,Тугі-бяды ня будзеш ведаць.Ён да вясельля,Ён да банкетуЗапросіць сорак цымбалістых,Не пашкадуе віна ды піва.
ХОР (канчае яе думку):
— Камарынае сьцягноНа закуску там было,Дудка мёду,Мак на лісьце, —А сабака — цымбалісты.
ТАЯ-Ж ДЗЯЎЧЫНА:
— Я няўжылася,Я няўжыласяЗ скупым, багатымІ прыкрым мужам…Сваю-ж вясёнку я загубіла.Калі мой сын па бацьку пойдзе,Хай лепш заблудзіцца у лесе,Хай лепш утопіцца ў балоце.
ХОР КОМСАМОЛЬЦАЎ:
— Што ты скардзішся дальняму днюНеразгаданым холадам слоў?..Дарагая,Ня еш цішынюМалярыйных стагодніх балот.Кінь расказываць марныя сны,Бо зусім ня цікавіць мянеКім твой будзе народжаны сын, —Трактарыстым,Ці пісарам дзе.У цябе-ж яшчэ сына няма,Ды і мужа яшчэ ня было…Гэта выйсьця шукае траваЗ малярыйнага долу балот.Ды ня ў гэтым жа выйсьце жыцьця,Гэта толькі мяшчанская твань.Кінь чакаць дарагога гасьця,А сама мэльоратаршай стань.Наша заўтра ад нас не ўцячэ,Толькі трэ‘ не праз пальцы глядзець…Тая хутра ня грэе яшчэ,Што па гольлі гуляе ў тайзе.Вельмі сьмешна у нашыя дні,Пад асьвістаны сьпеў салаўя,Пра сямейныя марыць агніЎ марынадзе маленькага „я“.Сёньня буры вялікага „мы“Выйшлі цэлы сусьвет пакарыць…З кожнай варты грамадзкай ім жыць:— Будаваць, будаваць, бараніць!..Будзе слаўны, цудоўнейшы плёнЗ парываньняў тваіх, калі тыЗразумееш пульсацыю дзён,Ды успрымеш душой колектыў.
2-ая ДЗЯЎЧЫНА (сьпявае):
Пралятала ластаўка над сялом,Над сялом,Заклікала ластаўка першы гром.Пралятала ластаўка па сялу,Па сялу,Заклікала ластаўка на сяўбу.Шчабятала ластаўка па сяле,Па сяле,Брыгадзіраў клікала да сябе.— Выйдзі, выйдзі раненька, брыгадзір,Брыгадзір,— На палі колгасныя паглядзі.— Адамкнула зоранька ясны дзень,Ясны дзень,— Што ж брыгаду сейбітаў не вядзеш?— Хто-ж дазволіў сейбітам доўга спаць!Доўга спаць?— Штосьці ў полі трактара ня чуваць?..Абудзіўся раненька брыгадзір,Брыгадзір,Ды брыгаду сейбітаў разбудзіў.
3-яя ДЗЯЎЧЫНА:
— Толькі золак ночаньку замыкаў,Замыкаў,Брыгадзір з брыгадаю уставаў.Толькі майго мілага ня было,Ня было,Ён сядзіць ад вечара за сталом.Цэлу ночку думае аб сяўбе,Аб сяўбе.Ён паклікаў месяцы да сябе:— У блакітным колеры сакавік,Сакавік,— Выйдзі далі сьнежныя маладзіць!— Разгані над нівамі зімні сон,Зімні сон!..— Налівай у гольлейка сьвежы сок!— Абыйдзі ўсе трыеры на гумне,На гумне,— Ды падумай хораша аб сяўбе.— Плытагонаў-молайцаў набірай,Набірай,— Усе рэкі вольныя адмыкай!— Надыходзь, наш сонечны красавік,Красавік,— Сенажаці краскамі ажывіць!— Дзе вясна расчысьціла новы рум,Новы рум,— Ты колёны трактараў накіруй,— Каб вясну па ўдарнаму скарыстаць,Скарыстаць,— Не забудзься сейбітаў падганяць!..— Надыходзь, расквечаны сіні май,Сіні май.— Ды сады па-майскаму убірай!— Кожны дзень ледзь зоранька уставай,Уставай,— Ды гароды часьценька палівай!
Так сядзеў каханы мой усю ноч,Усю ноч,Покуль сонца глянула ў акно.А як золак моракі замыкаў,Замыкаў, —Ён з апошнім месяцам талкаваў.
ВЕЧАРЫНА ПЕРАТВАРАЕЦЦА Ў НЕЧАКАНЫСХОД
Тую ветлую ціш, задуменную ночНэрвавалі да болю званы,Калі змораным сном,Заспакоеным сном,Засыналі ў далі туманы.Пасялкоўскія гоні чарнелі ральлёй…Там, дзе лёгкі туман засынаў,Нейкі творчы настрой,Працавіты настройВыклікала зямля і вясна.Калі месяц трымцеў на халоднай вадзе,І заранкі на сход запрашаў, —Грамада нечаканых гасьцейДа колгасу з пасёлку ішла.
1-шы ПАСЯЛКОВЕЦ:
Добры вечар, суседзі-браты,Мы да вас…
2-гі ПАСЯЛКОВЕЦ:
Мы па справе ў колгас…
3-ці ПАСЯЛКОВЕЦ:
— Ну, дык, Янка, кажы…
2-гі ПАСЯЛКОВЕЦ:
— Кажы ты…
4-ты ПАСЯЛКОВЕЦ:
— Няхай скажа за ўсіх Апанас.
5-ты ПАСЯЛКОВЕЦ:
— Мы рашылі ўступіць у колгас.
Галасы:
— Мы ўсе, мы ўсе… бяз трывог!..
5-ты ПАСЯЛКОВЕЦ:
— Дайце я сваю думку скажу!..Вашы трактары там на палёхЗруйнавалі між намі мяжу.Дзе няма ані меж, ні граніц,Там вальней працаваць і жыць.
ПАКІНУЎШЫ НЕЧАКАНЫ СХОД,ПАШУКАЕМ СОРМАЎЦА
Падвяла агранома трывожная ноч,Тая ноч яго выдала пляны.Не па адрасу ён два лісты напісаў,Пераблытаў канвэрты,Лісты пераблытаў,І злачынны свой выдаў намер.Нечакаючы сормавец гэтай прыгоды… Не паверыў спачатку вачом…… Ліст да жонкі…… Сямейная драма…… Разбурэньне колгасу…… Замах…Задрыжэла ў руках тэлефонная трубка…— ДПУ?..Дайце хутка мне конны атрад!— Што такое?— Злачынства ў колгасе!..Трэба зараз-жа ехаць колгас ратаваць!..................Хутка скачуць вайсковыя коні…Навакол задуменная ноч…Нацянькі, скрозь балоты і пушчыСтройна мчыцца атрад ДПУ…З імі сормавец….....Звоняць падковы,Расьсяваючы ў далі малінавы звон.
СОРМАВЕЦ(да камандзіра):
— Болей жвавасьці!.......Кожная хвіляПаратунак колгасу нясе…… Дваццаць першай…Змарыліся коні…А між тым набліжаецца час,Набліжаецца момант злачынны.
ЧЫРВОНДАРМЕЕЦ:
— Неяк дзіўна… каб ён… аграномНа такі вось учынак рашыўся…… Бачыў я аграномаў старых,Бачыў новых я… нашую моладзь…І да думкі такое прыйшоў:Аграном — гэта наш будаўнік,Гэта мускул напруджаных нэрваў,Аб які разьбіваецца ўсё:І варожасьць, нявуцтва і цемра.
КАМАНДЗІР:
— Аграном — гэта наш будаўнік,Дапаможца вялікае справы,Дапаможца ў цяжкой барацьбеНашай партыі, нашай уладзе;І ня лёгкая справа яго;Гэта сьцьвердзіць гісторыя потымНа балонках геройскіх падзей,На балонках змаганьня і працы.Але-ж нельга таго адмаўляць,Што душа не ў мандаце савецкім,Сёньня кожны „Тэрэзкі бульдог“Не пагрэбуе скураю спэца.
СОРМАВЕЦ:
— Толькі дайце ўмовімся тут.Покуль толкам ня высьветлім справу,Мы — ні слова колгасцам…
КАМАНДЗІР:
Чаму?
СОРМАВЕЦ:
— Абурэньне мацней ад стыхіі…Яны могуць яму без парыВыдаць пропуск у райскія шаты…… Трыццаць першай…… Прышпорым барджэй!..Дайце змораных коняй прышпорым!Шпарце, хлопцы, каб нам перагнацьРакавую хвіліну пажару.
У 12 ГАДЗІН 45 ХВІЛІН ПОП ШАЛЮТАЗ ПАПОМ ЗАЛЫСКІМ СЛУЖЫЛІ ЎСЯНОЧ-НУЮ
ЗАЛЫСКІ:
— Набліжаецца час…Хутка старасту скажамДаць тры разы сыгнал у званы…Каб забавіць народ,Ты з амбонуБудзеш казань тады гаварыць…
ШАЛЮТА:
— Набліжаецца час…Са старога амбонуНячуваную казань пачну гаварыць.
ЗАЛЫСКІ:
— Тут нядаўна Сініцкі прыходзіўІ праз старасту мне перадаў,Што усё, як належыць…Гатова…Дым і порах чакаюць сыгналу…Толькі сормаўца штосьці няма…А такое пакінуць насеньнеГэта значыць ня выкакаць плян…
ШАЛЮТА:
— Набліжаецца час…Са старога амбонуНячуваную казань пачну гаварыць.А скажы мне, Залыскі,Хіба не адчуў ты,Што паганая справа папа?
ЗАЛЫСКІ:
— Я таксама пра гэта мяркую…Адплывае наш хлеб…Дзе-ж збавеньня шукаць?…Пагляджу яшчэ далей,КаліНадалей так усё застанецца,Калі гэтыя барбары голаў ня скруцяць,Скіну рызу,Пайду у колгас,Буду пісарам…
ШАЛЮТА:
— Ты так мяркуеш?..Не пра хлеб я з табой гавару…Я другое на ўвазе тут меў…Ты шырэй, ты глыбей паглядзі!..
ЗАЛЫСКІ:
— Што карысьці з туманнае шыры,І з халодных, як неба, глыбінь…Чалавеку ня гэта патрэбна…
ШАЛЮТА:
— Набліжаецца час…Са старога амбонуЯ пайду нячуваную казань казаць.
КАЗАНЬ ШАЛЮТЫ
Трыльёны год, як нашая плянэтаПаміж бясконцай колькасьці плянэтЗгубіла у сусьветныя прасторыАпошні бляск апошняга сьвятла.А можа дзеСьвятло плянэты нашайЯшчэ між зор далёкіх зіхаціць…Які у гэтым сэнс?А сэнс такі,Што гэта вышай бога.Сусьвет мацней ад тысячы багоў…Няма на сьвеце бога…Стварыла міт фантазія людзей.І ў нашы дніПрыйшоў ад мітаў даўніхАпошні бляскАпошняга сьвятла.Ну дзе-ж ён бог?Маўчыць!..Няма…Я восем год нязьменнаСлужу яму як раб, як цень.
ГАЛАСЫ(са ўсіх бакоў царквы):
— Ну што ён, што ён кажа?!..— Ён звар‘яцеў…— Ці хоча звар‘яцець!..— Спынеце шэпты!..— Слухаць дайце, слухаць!..— Ён звар‘яцеў!..— Ну дайце-ж гаварыць!..— А мо‘ і праўду кажа?..
ШАЛЮТА:
— Ну дзе-ж ён, бог?!.Маўчыць?Няма!..У гэтых вось мурохЯ загубіў юнацтва,Аблічча чалавека загубіў,Не разумеючы,Што справа бога —Пачатак рабства і прыгнёту на зямлі.Вы ўсе тут помніце вялікую вайну.Вы помніце ахвяры і пакуты…Які ён бог, калі у гэты момантНе абазваўся?!.Мае таксама рукі ў крыві.Я дзесяць год назад,Калі вы бацькаўшчынуАд прыгнёту вызвалялі,Тут выдаваў чырвоных…О памяць, памяць,Не адчыняй крывавыя сьлядыМінулых дзён!..Там брацкі могільнік,Там пахаваны той,Чыёй крывёй заплямлена сумленьнеMaë,І сьцены гэтае агіднае царквы…… Я ня слуга праклятаму хрысту,Бо ён ня жыў, ня ўваскрасаў для сьвету,................Вазьмеце ключ ад гэтае царквы…Што хочаце рабеце…Толькі яЎ царкоўныя мурыНіколі не вярнуся.
ЗАЛЫСКІ(дрыжачым ад жаху голасам):
— Я таксама адмаўляюся служыць…Пайду лепш у колгас,Ды памагу працоўным…
ГОЛАС З НАТОЎПУ:
— А хто вас пусьціць блізка да колгасу?Гадзюка!..Прэч з дарогі!..Не мані!..Вы толькі паглядзеце, грамадзяне,Ніхто, як ён,Тыповы прадстаўнікЦаркоўнікаў„Дельцов“І падхалімаў…Яны свой хлеб маною здабывалі,І зараз ашуканствам хочуць здабываць…
ШАЛЮТА:
— Я шчыра адмаўляюся служыць,Я давяду вам зараз, штоЗалыскія са мной не па дарозе.Залыскія,СініцкіяЗ Максімам на чале,Што падхалімствам не‘кПралез у аграномы,Задумалі колгас у ночы падпаліць…
Раптоўны стрэлСустрэўШалюту на паўслове.Ў кішэні аграномаБыў нагатовеРэвольвэр.
ГАЛАСЫ:
— Хто стрэліў, хто?— Трымайце агранома!..— Гадзюка!..— Не ўцячэш!..— Цяпер усё вядома!..— Трымай Сініцкага!..— Ні з месца!..
СІНІЦКІ:
— Браточкі!..Я… ня я…І справа не мая!..Пусьцеце!..
А Ў КОЛГАС ПРЫЕХАЎ АТРАД ДПУ
Ня гледзячы на позны час,Шумеў натоўп каля прысад…А ў гэты часАтрадПрыехаў у колгас.Пачуўшы конскі тупат, вартавыяПайшлі глядзець хто там прыехаў.
ВАРТАВЫЯ:
— Хто едзе?!..— Хто такія?!..
СОРМАВЕЦ:
— Свае, свае…Які там вэрхал?Чаго сабраліся там людзі?
1-ы ВАРТАВЫ:
— Вось толькі што застрэлілі Шалюту.Застрэліў аграном…
СОРМАВЕЦ:
Якім-жа чынам?
2-гі ВАРТАВЫ:
Пакуль што мы ня ведаем прычыны…Шалюта выракся свайго папоўства…
СОРМАВЕЦ:
— Ну гэта справа ня так проста!..Я перакананы, што гэтым часамПілюля рыхтавалася колгасу.
СОРМАВЕЦ(да атраду):
— Тут банда пэўная…А побач з гэтай бандайШляхі мы выкрыем да новых…
КАМАНДЗІР:
— БалазеЯны нам самі дзьверы адчынілі.А што за чалавек Шалюта?Што ягоПрымусіла ад сану адрачыся?
СОРМАВЕЦ:
Ня думаю, што толькі хлебІ пустата у чорнай краме бога, —Царкоўнікам тыповым ён ня быў.Тут кажуць пра яго,Што ён паставіў мэтай,Грунтуючыся на здабытках даўніх,Праверыць існаваньня бога і душы.Ён восем год у кнігах пасягаў,Што мы на практыцы жыцьцёвай пасягнулі,Што сьцьвердзіла нам вольная навука…А ўсё-ж зрабіцца нашым ён ня мог,Бо стаць будаўніком цяжэйшы значна шлях,Чым зразумець вось гэта будаўніцтва.
КАМАНДЗІР:
— Паедземо павольна да натоўпу,Расьсеем паніку і высьветлім усё.
СОРМАВЕЦ(пад‘ехаўшы да зьвязанага агранома):
— Максім Прахоравіч,І гэта ты, пад маскайСавецкага спэцыялістага, насіўУ сэрцы камень?..
КАМАНДЗІР:
— Хто ваш аднадумец?
АГРАНОМ:
Са мной нікога… Я рабіў адзін…Я за хлусьню застрэліў…
КАМАНДЗІР:
— Не манеце!
СІНІЦКІ:
— Канешне, ён рабіў усё адзін,Ад гэтай справы мы усе далёкі…Канешне, грошы ён з-за межаў здабываў.Ды падкупляў „мацнейшых“ пасялкоўцаў,Канешне, каб зрывалі там сяўбу…
1-шы ПАСЯЛКОВЕЦ:
— Цяпер мы разумеем…
2-гі ПАСЯЛКОВЕЦ:
— Дык вось хто прымушаў нас баставаць!..
КАМАНДЗІР:
— Скажэце мне, Сініцкі,Адкуль пра грошы ведаеце вы?
СІНІЦКІ:
— Канешне, чуў аднойчы ад Максіма…
ГАЛАСЫ:
— Ён ведае усё!..— Сініцкі з імі разам!..
3-ці ПАСЯЛКОВЕЦ:
— Мы просім банду ўсю арыштаваць!..Яны нам жыць, паганцы, не давалі,Адных палёў там „ягады“ усе.
4-ты ПАСЯЛКОВЕЦ:
— Таварышы,Няма між намі межаў, —Адзіным гуртам хочам працаваць!..Ня хочам болей быць па-за колгасам!
5-ты ПАСЯЛКОВЕЦ:
— Таварыш камандзір,Я ведаю усёПра таямніцы — сэкраты сэктантаў…Паехаць трэба зараз да Міхайлы.І выкрыем усё…
Так скончыліся ўсе нэрвовыя падзеі
Маёй поэмы.Мінуў трывожны час,Цяпер расьце ды шырыцца колгас.Там непадкупны крок кіраўніка, —КомпартыіІ Сормаўца рукаВядзе скрозь штормы трапна і ўпартаЗ адзінай воляй і зарадамНа ўдарны фронт ударныя брыгады.
Менск, 1930 г.
Comentarios
Cargando comentarios…