Хочу жыць

Хочу жыць,Захлынацца і верыць.Піць каханьня нязьведаны боль…Дай руку мне,Дай вусны, дай сэрца,Дай мне воч тваіх чад-алькаголь.

Сёньня п’яны вячэрнія далі,Сёньня п’яна вішнёвая бель…Прамінайце, юнацкія хвалі,Прамінайце жыцьцёвую мель.

Прамінайце, жыцьцёвыя стыні.Хай заранкамі дні зіхацяць……Прамінайце!..А ў гэтых прамінахЁсьць адвечная існасьць жыцьця:

Маладосьць —Гэта дзіўная казка,Непаўторная ў нашым жыцьці……АпадаюцьЧароўныя краскі,Ападаюць,Каб больш не цьвісьці…

Дай руку мне,Дай сэрца надломы,На калені прысядзь, абнімі;Прасьпявай пад вячэрнія бомыПра затлеўшыя ў сэрцы агні.

Ападуць залатыя лілеі.І каханьне чароўным віномВечна чулае сэрца ня грэе,Вечна душы ня паліць агнём.

Хай сягоньня ў туманнай дубровеЗахлынаюцца шчасьцем вятры.Мабыць, заўтраНя мне, а другомуБудзеш дзіўную ружу дарыць.

Мабыць, я,Каб любоў дарагуюАд цябе і сябе захаваць,Не кахаючы, буду другую,Як асеньні «піон» цалаваць.

А сягоньняМне хочацца верыць…Піць каханьня нязьведаны боль.Дай руку мне,Дай вусны, дай сэрца,Дай мне воч тваіх чад-алькаголь.

Менск, 1927 г.

Comentarios

Cargando comentarios…