Да перапёлкі (Савіч-Заблоцкі)

Слаўлена будзь ты, перапёлка,Птушынка руская мая,У волі ўзрослая ляцёлка,Ў няволь ўзляцеўшая гасця.Чаму ты «пійдзь-пайдзі» варкуеш?Каго ты гоніш галаском?Ўрага якогась ты тут чуеш,Што рускі наш засеў харом?Ці, можа, ты на нас сярдзітаІ гоніш нас адсюда вон?Нягодны мы твайго павіта,Наш люд няволі падчынён?Слаўлена будзь ты, перапёлка,Птушынка руская мая.Мне, панічу, з табой нялоўка:Ты — справядлівая гасця.Калі прад лет дзясяткаў копайМы ў гэты край ўнасілі хрэст,Чаму ж маўчала прад Еўропай,Нас не ганіла з гэтых мест?Чаму ты Русі не сказала,Што пакрывілі мы душой?На Русі грамадой нас ўстрачала,Калі мы ў дом ўхадзілі свой…

Comentarios

Cargando comentarios…