З чужбіны (Савіч-Заблоцкі)
Здароў будзь ты, стары мой дом,Здароў будзь, сядзіба айцоў!Паклон вам, родныя, кругом:Дзень нашай разлукі прыйшоў.Нядольная доля прыйшла,Казала з хаты ісці.Сярдзіта і грозна яна,Кручынай замшыла нам дні.Нямнога нам жыцця дано,І гэта хацела адняць,Цярнямі парэзаць чалоІ сэрца ў шпонах падраць.І гнецца малойчык, і плачаць, слязіць,Не ўвідзіць юж боле сваіх,Ў чужбіне галоўку далёка скланіць,Ўздыхае па нівах радных.Тут птушка лятала, тут птушка грусціла,Но тут то яна і ўрасла,Другая ластаўка птушынку ўстрачала,І ветачка была свая.Ніхто не груніў з ёй, ніхто не смяяўся,Усе былі радныя, сваі…Цяпер я з табою, айчызна, расстаўся,І змеі мне сэрца ссалі,І дума прыгнула, і горка плачу.Ў гняздзенька зязюля закралась.Зязюлі я гэтай нядобрай кляну —Яна нам у знакі юж далась.
Зязюля з Затоку, не руска яна…О братцы! Як смутна мяне.Скажыце, прашу вас, ці гэта странаЁсць Русь наша Бела, ці не?..
Comentarios
Cargando comentarios…