Малітва (Сарока)

О, Божа вялікі, о Збаўца расьпяты !Пачуй ты мой голас, малітву гарачу !!!Малюся на раны, па матчын боль плачу —Маю споўні просьбу о, Божа Усесьвяты.

Малюся Табе я, прашу Цябе корна —Вазьмі мае шчасьце, вазьмі маю долю,Цярпячым Іорам зрабі з Сваёй волі,Зоў выслухай толькі з гадзіны Ты чорнай!

Вясну забярі мне і прамені сонца,Адны няхай бачу ляды я вакола,Век — вечна, да счмерці з зямелькаю голай —Ды выслухай толькі малітву прад концам!

Малюся Табе я і крыжам кладуся,Сашлі мне прад сконам забыцьця хвіліну,— Хай вольным сайду я ў сырую яміну,Хай вольнай убачу я сьцяг Беларусі !!!

Малюся на мукі расьпяцьця, цярпеньні,Сашлі з неба голас прад сьмерці гадзінай,—Што край мой старонкай ужовольнай, адзінай,Што брат мой загнаны сьвяткуе збаўленьне!

Малюся Табе я, прашу ўсёй душою —Хай сьмерць крывічом я спаткаю свабодным,— Каб радасьць разьлілась па целе халодным,Што стоптаны буду нагой ня чужою!

О Божа Вялікі! О, Збаўца расьпяты!Пачуй ты мой голас, малітву гарачу !!!Малюся па раны, на матчын боль плачу —Маю споўні просьбу о Божа Усесьвяты!!!

Comments

Loading comments…