Слуцкае паўстаньне…

Іх былі жменькі…Верныя дзеці старой БеларусіСьцяг свой з Пагоняй узьняўшы навенькі,У сьмертным хаўрусеЙшлі бараніціКрывёй маладою дзедавы віці —Вёскі, загоны,Ніваў прагоны,Гонейкі вузкі,Народ гарапашны, Народ БеларускіПрад чорнай навалай чужынства дзікога,Што сунулась хмарай палямі, дарогай,Каб край наш стаптаці і ярмы нам узьдзеці;Каб нас разагнаці нягодна па сьвеце…Іх былі жменькі:Дзеці маленькі.Стары дзядочкі,Юнцы маладыя, хлапцы дагадочкі.І гэтыя воі, бязстрашны шаленцыПрашлі ўспамінаці Грунвальдаву славу,Пабраўшы паленцы,Ахоплены жарам,Каханьня пажарамЗямлі Ізяслава…І целам ахвярным бы жніўнай парою,Абняўшысь з зямлёюШалёныя жменькіУслалі прасторы, ваколь напраменькі…Ім гымны пяялі,Хаўтурныя даліІ пожняў прасторы,Скрываўлены зоры,Звуглены разоры,Стаптаны палеткіІх слаўнае сьмерці маўклівыя сьведкі…Зьляглі маратонцы —Байцы за свабодуРадзімай старонцы,Сказаўшы Народу,Як трэба кахаці Айчыну і Волю,Як трэба змагаці чужынства няволю…

Comments

Loading comments…