Гурыновіч)

Translated from Polish by Адам Гурыновіч

Вялля (Міцкевіч

Вялля! Ты нашых ручаеў матуля,Дно залаціста, сама як красуля,Стройна ліцвячка, што з ёй бярэ воду,Стройнае мае сэрца і ўроду.Вялля у мілай Кавенскай далінеМіж туліпанаў і нарцызаў гіне,Ля ног ліцвячкі малойцаў цвет лепшы,Ад туліпанаў і ад рож страйнейшы.Вялля ўсё годзіць даліны цвятамі,Бо ішчыць Немна свайго мілога:Ліцвячцы нудна міжы ліцвякамі,Бо пакахала малойца чужога.Нёман ухопіць Вяллю дарагую,На скалы дзікія яе перакініць,Да грудзі сцюдзёнай прытуліць мілуюІ ў моры глыбокім навекі загініць.З прахожым таксама бацькоў ты пакінеш,Расстанешся навек з зямелькай радною,Ў забыцці валнах ты таксама загінеш,Але смутнейшай, але сіратою.Ручэй і сэрца сцерагчы дарэмне,Дзяўчына любіць, а бегне Вілія,Вілія гінець у каханым Немне —У вежы плачыць і стогне дзяўчына.

Comments

Loading comments…