Воўк і ягнятка

Translated from Russian by Макар Краўцоў (Makar Kraŭcoŭ / Kaścievič)

Для дзяцей — Байкі

Прапануем да спампаваньня!

ВОЎК і ЯГНЯТКА.

Воўк убачыў — Ягнятка п‘е каля ракі.

Захацелася Ваўку зьесьці Ягнятка, і пачаў ён да яго чапляцца: „ты, кажа, мне ваду муціш і піць не даеш“.

Ягнятка кажа: „ах, Воўча, як я магу табе ваду муціць? Гэта-ж я ніжэй па вадзе стаю, дый то кончыкамі губаў п‘ю. „А Воўк кажа: „ну, дык нашто ты лонскім летам майго бацьку лаяў?“ Ягнятка кажа: „ды я, Воўча, і не радзілася яшчэ лонскім летам“. Воўк узлаваўся і кажа: „цябе не перагаворыш. Дык я, ня еўшы нічога, за тое і зьем цябе“.

Comments

Loading comments…