Сабака, пятух і лісіца

Translated from Russian by Макар Краўцоў (Makar Kraŭcoŭ / Kaścievič)

Для дзяцей — Байкі

Прапануем да спампаваньня!

САБАКА, ПЯТУХ і ЛІСІЦА.

Сабака з Пятухом пайшлі разам вандраваць. Увечары Пятух заснуў на дзераве, а Сабака прыладзіўся каля таго самага дзерава паміж карэньнямі. Як прыйшоў час, Пятух запяяў. Лісіца пачула Пятуха, прыбегла і пачала зьнізу прасіць, каб ён зьлез да яе, быццам ёй хочацца зрабіць пашану яму за тое, што ў яго голас добры. Пятух сказаў: „Трэба раней збудзіць дворніка — ён сьпіць паміж карэньнямі. Хай адамкне, тады я зьлезу“. Лісіца пачала шукаць дворніка і забрахала. Сабака жыва схапіўся і задушыў лісіцу.

Comments

Loading comments…