Дудар)

Translated by Алесь Дудар

Анчар (Пушкін

Ў пустыні, дзе паўдзённы жарЎсю глебу выпаліў і знішчыў,На варце жудаснай анчарСтаіць адзін між папялішчаў.

Прырода смагнучых стэпоўЯго ў дзень гневу нарадзілаІ зелень мёртвую лістоўАтрутай страшнай напаіла.

Злы сок сцякае скрозь кару,Растоплены гарачынёю,І стыгне ў змрочную паруГустой празрыстаю смалою.

Сюды і птушка не ляціцьІ тыгр не йдзе: віхор грымотныНа дрэва смерці набяжыцьІ мчыцца прэч ужо смяротны.

А калі хмара набрыдзеІ змые ліст яго дрымучы,Атрутны дождж тады ідзеЗ яго галін у жвір гаручы.

Ды чалавека чалавекТуды паслаў паглядам скрутным,І той пайшоў, як дзень паблек,А раніцой прынёс атруту.

Была там страшная смала,Галінка з мёртвымі лістамі.З яго збялелага чалаЛіў пот халоднымі цуркамі.

Прынёс — і аслабеў і лёгНа лыкі пад шатром ўладарным,Памёр бездольны раб ля ногГаспадара свайго і пана.

А цар свае ўсе стрэлы ўзяўІ напаіў атрудным зеллемІ з імі згубу разаслаўСуседзям у чужыя землі.

Comments

Loading comments…