Маракоў)
Translated by Валеры Маракоў
Помнік (Пушкін
Я помнік збудаваў сабе нерукатворны,Народны шлях к яму не зарасце ў вяках.Вышэй паўстаў ён з думай непакорнайАлександрыйскага сталпа.
Не, ўвесь я не памру, і ліры звон заветныМой прах перажыве над прахам чорных пліт,І слаўны буду я, пакуль ва ўсёй сусветнайЖыць будзе хоць адзін пііт.
Слых пройдзе аба мне па ўсёй Русі вялікайІ назавуць мяне на кожнай з існых моўІ горды ўнук славян, і фін, і зараз дзікіТунгус, і вечны друг стэпоў.
І доўга буду тым жаданы я народу,Што думы добрыя я лірай абуджаў,Што ў жорсткі век зямлі ўславіў я Свабоду,Да паўшых літасць заклікаў.
Загаду боскаму, о муза, будзь слухмянай,Не бойся крыўды ты, вянкоў не патрабуй,Намову і хвалу прыймай ты занядбайнаУпэўніць дурня не спрабуй.
Comments
Loading comments…