Багун)

Translated by Міхась Багун

Цыганы (Пушкін

Над ляснымі берагаміЎ час вячэрняй цішыні,Шум і песні пад шатрамі,І раскладзены агні.

Прывітанне, племя шчасных!Пазнаю твае кастры;Я б і сам інакшым часамПраважаў твае шатры.

Ранак блісне прамянямі —Знікне зноў ваш вольны след,Вам ісці, ды ўжо за ваміБольш не пойдзе ваш паэт.

Бо вандроўныя паходыІ гарэзлівыя дніЁн змяняў на вёскі слодычІ на ленасць цішыні.

Comments

Loading comments…