Таўбін)

Translated by Юлі Таўбін

Абяцаньне (Гейнэ

Болей босай па балотахТы ня пойдзеш, воля наша.У шкарпэтках пойдзе вашацьІ таксама ў добрых ботах.

Шапку цёплую загэтымТы насунеш аж на скроні -Яна вушы абароніцьАд зімовых сьцюж і ветраў.

Атрымаеш нават ежы -Прад табой такія шыры!Унікай адно сатырыДы эксцэсаў неналежных.

Не сьмялей адно ні ў мысьлях!Не забудзься на пашануДа людзей вышэйшых станаўІ да пана бургамістра.

Comments

Loading comments…