Таўбін)

Translated by Юлі Таўбін

Дзяўчына спіць у пакоі (Гейнэ

Дзяўчына спіць у пакоіПад маладзіковым святлом…Мелодыя дзіўнага вальсуЗвініць пад яе вакном.

«Я толькі зірну ў ваконца, —Хто мары парушыў мае…»Шкілет пад вакном іграеНа скрыпцы і песні пяе.

«Ты танец мне абяцала,Але танцавала з другім, —На могілках сёння ігрышча —Дык пойдзем паскачам на ім».

Захопленая дзяўчынаІдзе за шкілетам услед.Спявае і скача шалёна,І грае на скрыпцы шкілет.

Спявае, іграе, і скача,Выводзіць дзяўчыну з сяла,І там рассыпаецца ў тло ёнАд ранішняга святла.

Comments

Loading comments…