Таўбін)
Translated from German by Юлі Таўбін
Добрая парада (Гейнэ
Скончы з горам, кінь свой сорам!Лепей сьмела йдзі ў сваты,А пасьля і ў божы хорамІ шчасьлівым будзеш ты.
Кідай золата на плошчуСкрыпачом і жабраком,Пацалуй лагодна цёшчу,Хоць-бы у думках — зьеў жыўцом.
Паважай монарха стала,Яго жонку і сынка;Не шкадуй вяндлін і сала,Як зарэжаш кабанка.
Як царква табе абрыдлаДык хадзі туды штодня —Поп ідзе — скінь шапку, быдла,І прыйшлі яму віна.
А адчуеш сьверб вялікі —Не пачухайся ані.Калі ціснуць чаравікі —Дык пантофлі нацягні.
Перасоліць жонка страву —Не шалей, не дакарай.«Лялечка», — скажы ласкава, —«Ты як зварыш — чысты рай».
Як захоча шалік жонка —Цэлых два ёй прэзэнтуй.Шпулек, пацерак, пярсьцёнкаў,Дыяментаў не шкадуй.
Будзеш жыць, як я параіў,Дык набудзеш, дружа мой,Там на небе — месца ў раі,Тут — бяспеку і спакой.
Comments
Loading comments…