Таўбін)
Translated by Юлі Таўбін
Лёрэляй (Гейнэ
Ня ведаю, што за насланьне,Што сумныя думы мае…Старое апавяданьнеБыту мне не дае.
Сьвяжэе… цямнее ў прасторы…Спакойна на Рэйне… ЎгарыІскрацца высокія горыАгнямі вячэрняй зары.
Цудоўная паненкаСядзіць там ля самых нябёс.Зіхціць залатой сукенкай,Расчэсвае золата кос.
Залатым грабянцом яна іхРасчэсвае, песьню пяе —Моцная і дзіўнáяМэлёдыя яе.
Плыўца на чаўне памалуАгортвае дзікай тугой.Ня сочыць ён рыфы і скалы,Ён сочыць за дзеўчынай той.
Я бачу — ўжо хвалі ўзгралі…Плывец, навекі бывай!..І гэта сваёю песьняйЗрабіла Лёрэляй.
Comments
Loading comments…