Таўбін)
Translated from German by Юлі Таўбін
Недасканаласьць (Гейнэ
Усё недасканала на зямлі.Нідзе бяз дзідаў ружы ня цвілі.Анёлы, мабыць, — божа мой каханы! —Таксама маюць нейкія заганы.
Цюльпан ня мае паху. Чуў я нек —Скраў парасё сумленны чалавек.Лукрэцыя — каб ня было кінджала,Цяпер даўно-б дзяцей ужо раджала.
Красуні-павы не бяз брыдкіх ног.І нават разумнейшая з жанокДакучыць можа, быццам «Генрыяда»Вальтэра ці Клёпштока «Мэсіяда».
Ня ведаюць замежных моў каровы,Як Масман наш латыні. У КановыВэнэрын зад занадта вышаў гладкі, —Як нос у Масмана, зас..., гадкі.
У добрым вершы часта рыфмы брак.Пчалінае ёсьць джала ў мёдзе. Так,Быў Ахілес і той слабы на пяткі,І Аляксандр Дзюма — сын каляровай маткі.
Найпрамянісьцейшая зоранька зь нябёсДа долу падае, калі застудзіць нос.Найлепшае віно сьмярдзіць ад бочак,На сонцы бачуць плямы ўжо, браточак.
Ты, жонка, любая мая, і ты-бМне не магла-б сказаць, што вольная ад хіб...— «Чаго мне не стае?» — пытаешся сама.Грудзей, — а ў тых грудзёх душы ў цябе няма.
Comments
Loading comments…