Сіманоўскі)

Translated by Іосіф Сіманоўскі

Скацілася зорка з неба… (Гейнэ

Скацілася зорка з неба,З бліскучай сваёй вышыні!Яшчэ адна знічка каханняРассыпалася ў агні.

Пялёсткі злятаюць з яблынь,Падаюць ціха ў сад,А іх у сумёты вецерЗмятае каля прысад.

Пяе над затокай лебедзь,З вялікай пяе тугой,І з песняй смяротнай знікаеЎ блакітнай магіле сваёй.

Як ціха навокал і цёмна!Лісты ападаюць з дрэў.Скацілася зорка кахання,Заціх лебядзіны спеў.

Comments

Loading comments…