Таўбін)
Translated by Юлі Таўбін
Чакайце толькі! (Гейнэ
Калі маланкай я шугаю, —Вы памыліліся, паны,Мяркуючы, што я ня маюІ здольнасьці на пяруны.
Як знікне ўся ваша вясёласьцьУ дня праўдзівага прыход, —Тады пачуеце мой голасНад шумам ветраў і грымот.
Ня мала будзе дрэў ламаццаДзікунскім ветрам той пары,Ня мала зрушыць ён палацаў,Званіц аберне дагары.
Comments
Loading comments…