Ліст Пётры Крачэўскага да Вацлава Ластоўскага (2 жніўня 1920)

Прапануем да спампаваньня!

Старшыні Рады Народных Міністраў

Б.Н.Р. Ластоўскаму

Шкада, што Вы праз Вэнта нічога апроч драбязгаў не прыслалі. На словах Вэнт казаў, што Вы хутка выезджаеце з Рыгі, а у лісце вызываеце Цвікевіча у Рыгу і мы ня ведаем як быць, но Цвікевіч каб і хацеў зараз выехаць, не можэ, бо німа зусім грошэй.

Тут знаходжусь я, Лявон і Цвік, Галавінскі выехаў у Коўну для інФармацыі. Чэкалі да гэтай пары Ладнова, а яго ні слуху, ні духу, і цяперь знаходзімся у надта дрэнных варунках, а што было у Рыдзе не ведаем і да гэтай пары.

З чэкамі нічога да гэтай пары зрабіць не удалося, бо ніхто нічога даваць не хоча і яшчэ тое-сёе круцім, але надзеі німа.

Аб незалежнасьці тым часам німа чаго і гаварыць у Няметчыне, бо мусі Вам вядома, што бэз Антанты — немцы не могуць і не маюць права нікого ні прызнаваць, чы не прызнаваць.

Прыймаючы усе гэта пад увагу, мы тут і у Коўні прыйшлі да перэконаньня, што трэба ехаць на Бацькаўшчыну і працаваць з бальшевікамі, выгаварыўшы ад іх сабе як можна больш тых правоў, пры якіх такая праца была бы магчымай.

Трэба хучэй даведацца дзе і што зрабіў Базыль, чэкаць далей німа магчымасыці, бо у касі німа ні фэніга.

Катастрофа можэ прыйсьці хучэй, ніж мы думаем.

З погляду палітычнаго і фінансаваго мы да гэтаго часу Баркова лічым афіцыальна прэдстаўніком, хаця усе справы, як былі зданы ім перад адьездам у Рыгу, так і цяперь знаходзяцца у Лявона, з якім Баркоў разам працуе у Місыі.

Адказывайце хучэй, калі маеце, што цікаваго, а калі німа, то трэба падсовывацца бліжэй да сваей граніцы Вільні, чы Горадні.

З шчырай пашанай ПКрэчэўскі

‎

Comments

Loading comments…