Мурашнік
Ў мурашнік кінуў я кусок цыгаркі,Яна курэла дымам і агнём…Зрабіў я гэта можа па дзікарскі,Але хацелась бачыць, здарыцца што ў ём…
З усіх бакоў, і з кожнае шчэліныМурашкі кідалісь ў агонь,Жыцьцё губілі для дзяцей, радзіны —І клалісь на цыгарку, як далонь.
І сумна і прыемна мне тут стала:Я шкадаваў мурашак, як людзей —Стварэньне гэтае сябе абаранялаІ гінула за свой мурашнік і дзяцей.
Паміж людзьмі мы бачым штось другоеДля Бацькаўшчыны працаваць ім стыд,Ім дзесьці сьвеціць шчасьце міравое,А родны край ніхай гарыць!..
Comments
Loading comments…