Рэха
Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў (1925)
(З нязнанага аўтара).
Выбачайце мне, старому,Што я гутарку вядуПра згарэўшую саломуІ даўнейшую брыду.
Але часам аглянуццаТрэба, мілыя, назад,Каб ніколі не спаткнуццаІ трымаць за новы лад!
З гэтай мэтаю і толькіЯ вярчу верацяноІ пішу пра тыя болькі,Што залечаны даўно!
Ў часе ўлады МікалаяГраф Таўсты міністраваў,І ў сябры, карысьць малая,Дурнаву і Плеву ўзяў.
Мала гэтага — ЗаікаРазам з імі сеў за стол,І пашла гуляць музыка —Хоць бяры у рукі кол!
Бо дзяржава не таўсьцее —І на іхнім павадуЗаікаецца, дурнееІ плюецца ў бараду!
Бачаць гэта заправілы:Кепска! музыка ня ў прок,І народ рыхтуе вілыСадануць у царскі бок!
Сталі думаць звадыяшы,І каб людзям рады даць —Пачалі, як Мэсыяшы,Туды-сюды вандраваць!
У кішаню схаваўшы хвігу —Хай каршун іх задзярэ! —Той У Менск, другі у Рыгу,Трэці ў Кіеўшчыну прэ…
Торбай сыплюцца мільёныІ падзякі ад цара,І дарэмныя вагоныІ куплëнае „ура!“
А народ? Палепшыў долю?Можа, стаў гаспадаром?Мае землю, мае волю? —Пашукай за каўняром!
Не на гэта іх паслалі,Не за гэтым чорт іх нëс:І сяляне атрымаліНя іначай — дулю у нос!
Але, стой! На што гадаціІ на пальцах прыкiдаць —Лепей рэха запытаці,Будзем зразу праўду знаць!
Comments
Loading comments…