Эх, вы думкі…

Эх вы, думкі золатазвонныя,Эх ды стромені бяздонныя,Век крынічыць у вас моладасць,Неўміручая, разгонная.Вы, бы шыр-палі бязмежныя,Нібы моры безбярэжныя.У вас сіла — сіла волата,Усё ў свеце вам падлежнае.Вы й гарача-санцавейныя,І віхурыста-завейныя.Б’еце вы па часу молатам, —Іскры ў свет лятуць надзейныя.

Comments

Loading comments…