Бядуля)
Translated by Змітрок Бядуля
Ведзьма (Шаўчэнка
Малюся, зноў надзею маю,Нанова слёзы праліваюІ думу цяжкую маюНямым сцянам перадаю.Адгукнецеся ж, заплачце,Нямыя, са мною…Над няпраўдаю людскою,Над доляю злою.Адгукнецеся! За вамі,Можа, адгукнеццаНесупыннае няшчасцеІ нам усміхнецца,Памірыць нас з нядоляюІ з людзьмі і скажаНам дзякуй: і памоліццаІ ціха спаць ляжа.І прымірэннаму прысняццаІ людзі добрыя, й любоў,Адно дабро. І ўстане ўранкуВясёлы, і забудзе зноўСваю нядолю. І ў няволіПазнае рай, пазнае волюІ дабратворную любоў.Каля асенняга Міколы,Абдзёртыя бадай дагола,Бендэрскім шляхам уначыІшлі цыгане. А йдучы —Звычайна, вольныя,— спявалі.Ішлі, ішлі, а потым сталі.Шацёр край шляху нацяглі,Агонь не малы развяліІ навакола пасядалі.Хто з шашлыком, а хто і так —Затое вольны, як казакКалісьці быў. Сядзяць і дрэмлюць,А ў стэпу воддаль хтось спявае,Мабыць, з прыданак маладзіцаДадому п’яная ідзе.«Ой, у новай хацеПаклаліся спаці,Дочка сніла смела:Маці звар’яцела,Свёкар ажаніўся,Бацька утапіўся,І… гу…»Цыгане слухаюць, смяюцца:«Дзе ж тыя людзі тут бяруцца?То з-за Днястра, мабыць, яно,Бо ўсё тут стэп… Зданнё! Зданнё!»Цыгане крыкнулі ўсе разам.Тут апынулася адразуСпявачка тая. Жаль і страх!У світцы латанай дрыжалаАдна жанчына. На нагахІ на руках павыступалаАд сцюжы кроў; аж струпам стала;І косы ў дзікіх рэп’яхахНа полы лезлі ў каўтунах.Пастаяла, а потым селаКаля агню і рукі грэлаНа самым полымі. «Ну такіАжаніўся небарак!»Сама сабе яна шаптала,З усмешкай страшнай пазірала.О, хто ж яна? Не здань, не страх.То ж мая маці і сястра,То ж мая ведзьма, каб вы зналі.
ЦыганеАдкуль ты будзеш, маладзіца?
ВедзьмаХто, я?
(Спявае.)«Як была я маладою,Цалавалі хлопцы роем,А як стала старой бабай,Цалавалі б, была б рада».
ЦыганСпявачка, нечага сказаць!Каб гэткую сабе дастаць,Ды йшчэ і з мядзведзем…
ВедзьмаЯ спяваю.Ці то сяджу, ці то гуляю,Я спяваю ды спяваю,Ужо забыла гаварыць…А перш я добра гаварыла.
ЦыганДзе ж ты была, што заблудзіла?
ВедзьмаХто, я? Ці ты?
(Шэпча.)Цыц, крыху, цыц.Вунь, бач, са мною пан ляжыць.Агонь пагас, усходзіць месяц,Ў яру пасецца ваўкалак…
(Усміхнуўшыся.)Я ў прыданках была, упіласяІ молада не прадалася…А ўсё праклятыя паныЗ дзяўчатамі такое дзеюць…Трэба другую ажаніць.Пайду, без мяне не ўмеюцьІ ў дамавіну палажыць…
ЦыганеНе йдзі, нябога, будзь тут з намі!У нас, яй-богу, добра жыць!
ВедзьмаА дзеці ёсць у вас?
ЦыганеНе маем.
ВедзьмаКаго ж вам песціць, гадаваць?Каго ж вам нанач класці спаць?Каго калышаце ўначы?Кладучыся і ўстаючы,За каго моліцеся? Дзеці!І ўсё дзеці! І ўсё дзеці!Не знаю, дзе ад іх падзецца.Дзе ні пайду, яны за мною,З’ядуць мяне калі-небудзь…
ЦыганеНе плач, нябога, сум забудзь.У нас дзяцей няма й заводу.
ВедзьмаХоць з гары ды ў воду.І ведзьма цяжка зарыдала.Цыгане моўчкі паглядалі,Пакуль заснулі, дзе хто ўпаў.Яна ж не спала, не тужыла,Сядзела, ногі палажылаЎ гарачы попел. ВыступаўШчарбаты месяц з-за магілы,І на шацёр ён паглядаў.Аж покуль хмара засланіла.Што не спіцца багатаму,Гладкаму, сівому?Што не спіцца убогамуСіраце старому?Адзін думае, як гэтаДом дабудаваці,Другі думае, як гэтаНа званы прыдбаці.Адзін стары адпачынеЎ пышнай дамавіне.Другі стары і так сабеДзе-небудзь пад тынам.І абодва спачываюць —Ні аб чым не дбаюць,Убогага забываюць,А таго шчэ й лаюць.Каля агню стары цыганЗ люлькі дым пускае,Пазірае на прыблудуЙ пра званы не дбае.
ЦыганЧаму не ляжаш, не спачынеш?Зарніца ўсходзіць — паглядзі.
ВедзьмаГлядзела я — ўжо ты глядзі!
ЦыганМы рана рушыма, пакінем,Як не прачнешся.
ВедзьмаНе прачнуся,Я ўжо ніколі не прачнуся.Вось так дзе-небудзь і загінуУ бур’яне…
(Спявае ціха.)«Гаю, гаю, цёмны гаю,Ціханькі Дунаю!Ой, у гаі пагуляю,Паплыву Дунаем.У зялёным багавінніТрохі адпачыну…Дый спараджу хоць калеку —Дачку або сына…»Дарма! абы сабе хадзілаДы ўмела матку праклінаць.А вунь, ці бачыш, на магілеВачыма свеціць кацянё?Ты да мяне йдзі.Кіця, кіця…Не йдзе, благое чарцянё!А то дала б табе напіцца!З маёй чысцюткае крыніцы…
(Спявае.)«Стаіць куцця на покуціА ў запечку дзеці,Нарадзіла, напладзіла,Няма дзе падзеці.Ці то патапіці?Ці то падушыці?Ці запрадацца карчмару,А грошы прапіці?Што, можам дыхту задаваць?Сядай во блізенька, тут сядзь.Ото ж бы то! А ты не знаеш…Што я ў Валошчыне была.Я раскажу, як прыгадаю.Двайню ў Бендэрах прывяла,У белых Ясах калыхала,У Дунаі пакупала,У Турэччыне спавілаІ дадому аднясла —Аж у Кіеў. Ды ўжо дома,Без кадзіла, без крапіла,За тры грошы ахрысціла,А тры грошы прапіла.Напілася, упілася!І дагэтуль п’яная!..І ўжо ніколі не прасплюся,Бо я ўжо й бога не баюсяІ не саромлюся людзей…Калі бы мне вось тых дзяцейЗнайсці дзе-небудзь! Ты не знаеш,Ці ё ў Турэччыне вайна?
ЦыганБыла даўней, цяпер няма.Памёр найстаршы старшына.
ВедзьмаА я думала дагэтуль…Аж няма ў тым краі.Вось слухай жа! Скажу табе,Каго я шукаю.Я шукаю НаталачкуДы сына Івана…Дачку сваю Наталеньку…Ды шукаю пана,Таго Ірада, што знаеш?..Чакай, прыгадала.Як была я маладоюІ ў думках не мела,Па садочку пахаджала,Квітнела, пышнела.А ён мяне і нагледзіў.Ірад!.. І не сніла,Што я была прыгоннаю,А то б у магілу,—Лягчэй было б тапіцца мне.Вось бярэ ў пакоіІ стрыжэ, як быццам хлопца,І ў паход з сабоюБярэ мяне. У БендэрыПрыйшлі мы, стаяліЗ маскалямі на кватэрах,А маскалі за ДунаемТурка ваявалі.Тут жа даў бог мне блізнятакЯкраз перад Спасам.А ён мяне і пакінуў.Не ўступіў у хату,На дзяцей сваіх не глянуў,Люцыпер пракляты!Пайшоў сабе з маскалямі,А я з байструкаміПавяртала на ЎкраінуСтэпамі, цярнямі,Стрыжаная. Хоць бы што мне.У сёлах пыталаШлях у Кіеў. І што з мянеЛюдзі накпівалі…Я хацела ўжо тапіцца,Шкада было кінуцьБлізнятачак. То сяк то такНа сваю краінуПрыдыбала. Адпачыла,Вечара даждалаДый ў сяло. Хацелася,Каб людзі не зналі.Вось крадуся каля тынаЎ хату асцярожна.Цёмна ў хаце, няма домаЦі лёг спаці, можа,Мой бацечка адзінокі.Я ледзьве ступаю,Уваходжу. Хтосьці стогне,Нібы памірае,То бацька мой. ПерахрысціцьНекаму пры смерці,Ці скласці рук. О хітрыя,Праклятыя дзеці,Што вы робіце на свеце!..Страхаццё напала,Хата пусткаю смярдзела…Вось я захавалаБлізнят сваіх у каморы,Убягаю ў хату,А ён ужо ледзьве дыша.Я да яго: «Тата!Мой татачка! То я прыйшла».За рукі бяру я.«То я,— кажу. А тата мнеШэпча: „Я дарую.Я дарую“. Толькі й чула.Здаецца, я ўпала.І заснула. Каб жа гэтакДавеку праспала!Апоўначы прачнулася:Нібы яма — хата.А за руку бацька душыць.„Тата! — крычу.— Тата!“А ён ужо так, як крыга…Я насілу руку Вызваліла.Што, цыгане,Каб такую сукуДачку табе. Што б зрабіў?
ЦыганЯй-богу, не знаю.
ВедзьмаДы маўчы ўжо, бо забуду…Потым не згадаю.Дзяцей, бачыш, гадавалаДы ў засек хавала.Ды каптур свой, ужо ўранку,Клоччам набівала,Каб не ведалі, што стрыжка.Па хаце хадзіла,Пакуль людзі дамавінуНа дварэ рабілі.Дарабілі, налажылі,Паняслі, схавалі…Як быліна ў чыстым полі,Адзінокай стала Я на свеце…Былі дзеці,Ды ўжо й тых не стала…„Цераз яр хадзілаДы ваду насіла,Каравай сама пякла —Дочку замуж аддала,Сына ажаніла…І… гу!..“
ЦыганНе скаголь, бо ты ўсіх пабудзіш!
ВедзьмаХіба скаголю. Ашалеў?!
ЦыганНу добра, так! Далей што будзе?Ты раскажы.
ВедзьмаА што дасі?Наварыш заўтра мамалыгі?Я кукурузы прынясу.Прыгадала! ПрыгадалаСпаць ён лёг з дачкою,Аддаў сына ды ў лакеі…З хаты грамадою…Выганялі… Прыгадала.Я сабак дражнілаПа-над вокнамі з старцамі.Байструкоў насілаЗа плячамі. Каб прывыклі…Аж і сам вярнуўся.Зло забыла, кінуласяДа яго, хілюся.Прывітаў мяне люцыпер,Блаславіў ён дзетакДый забраў іх у пакоі…Растуць мае кветы!Дый выраслі. Сына ЙванаУ лакеі. А Наталлю…Ці твае цыганеЎсе паснулі?
ЦыганУсе паснулі.
ВедзьмаБо каб не пачуліМайго слова. Страшна будзе.І ты, як пачуеш,Сам спужаешся, мой дружа…Ці ж не пашкадуеш?Наталачку! Дзіця сваё!Ірад злы які ён!..Апаганіў… А раней жаПасылае ў КіеўМяне, бачыш, памаліцца.Малілася многа,Але марна я, цыгане,Малілася богу.У вас ёсць бог які-небудзь?Мы яго не маем…Паны ўкралі ды ў шкатулеУ сябе хаваюць.Вяртаюся я з Кіева,Замкнёны пакоі.Ён узяў яе з сабоюДый паехаў з ёю,З Наталляю… Ці чуеш ты?І астрыг, паганы,Дзіця сваё. ПаляцелаЯ шукаці панаЎ Валошчыну. Дый шукаю,Савою лятаюНад байракамі. Ды дзетак,Дзетачак шукаю,Наталачку! Не, не, не, не!Я шукаю пана.Разарву!.. Вазьмі ж ты мянеДа сябе, цыгане.Я мядзведзя вадзіць буду,А як знайду ката,То й спушчу яго на ката.Вось тады, пракляты!..Не, не спушчу. Сама ягоЗагрызу… Чуў гэта?Пабярэмся, маё сэрца,Дзеўка я й дагэтуль.А сына ўжо ажаніла,А дачка й так будзе.Будзе лазіць пад платамі,Пакуль знойдуць людзіНежывою. Ці ты бачыў?Ён такі харошы —Мой сын Іван… Ух, холадна!Пазыч ты мне грошай,Маністу добрую куплюДый табе павешу,А сама пайду дадому…Мыш, вунь мыш, пацешна,У Кіеў нясе мышанят.Не данясеш, дзесьці ўтопіш,Альбо пан адніме.Ці я знайду маіх дзетак,Ці так і загіну? —Дый замоўкла, бы заснула.Цыгане ўставалі.Разбіралі шатры свае,На шлях паспяшалі.Дый рушылі. Пайшлі стэпам.А яна, нябогаБяздольная, моўчкі ўстала,І нібыта богуПамалілася нячутнаДый пашкандыбалаЗа цыганамі. І ціха,Ціханька спявала:«Кажуць людзі, што суд будзе,А суда й не будзе.Бо мяне ж на гэтым свецеАсудзілі людзі».Вось з-за Днястра пайшлі цыганеІ на Валынь і на Ўкраіну.За сялом сяло міналі,Ў гарады хадзіліІ страхотай за сабоюПрыблуду вадзілі.І спявала, і скакала,Не ела й не піла,—Як быццам смерць, з цыганаміПа сёлах хадзіла.Схамянулася раптоўна,Стала есці, піці,І хавацца за шатрамі,І богу маліцца.Штосьці з ёю учынілаСтара Марыула,—Нейкім зеллем напаіла,Дык яно й мінула.Потым яе навучылаЛякаркаю стаці:Ад чаго якія зёлкіІ дзе іх шукаці.Як сушыці, як варыці…Марыула ўчыла многа.Вучылася тая, частаМалілася богу.Мінула лета і другое,Трэцяе настала.Прыйшлі ужо на Ўкраіну…Шкода чагось стала?Пакланілася цыганцыЗа навуку ў ногі,Пакланілася цыганам,Памаліла бога,Дый пайшла сабе, нябога,На сваю краіну.Пайду, кажа, хоць зірну яНа дачку, на сына.Не прыйшлося. Пан вярнуўся,Пакінуў НаталлюУ Маскоўшчыне. А ты ж яеЗа Днястром шукала.У салдаты маладогаУзялі сына ў маці.Таму, што ты не наўчылаПаноў шанаваці.Да каго ж ты прыхілішся?Нікога не маеш!..Да людзей хіліся, дружа,Людзі прывітаюць.Пан вярнуўся, занядужаў,Стогне, прападае.А яна набрала зелляДы пайшла ў палацыЛячыць яго, памагаці,А не праклінаці.Не вылечыла хворага,Бо не дапусцілі…А як памёр, дык за ягоГоспада маліла.Святой жыла сабе, дзяўчатСтала навучаці,Каб з панамі не кахацца,Людзей не цурацца.«А то бог вас пакарае,Ды шчэ горш, чым людзі,Людзі гордыя й благія,Сваім судом судзяць».Вось так яна навучала,Нядужых лячыла,А з убогім астатнююСкарынку дзяліла.Разумныя і добрыяЛюдзі яе зналі,А ўсё-такі пакрыткаюІ Ведзьмаю звалі.
Comments
Loading comments…