Купала)
Translated by Янка Купала
Вецер з гаем размаўляе (Шаўчэнка
Вецер з гаем размаўляе,Шэпча з асакою;Плыве човен па ДунаюАдзін за вадою.Плыве човен вады повен —Ніхто й не прыкмеціць;І хто спыніць? — Ўжо рыбалкіНяма ўжо на свеце!Паплыў човен аж у мора,Яно загуляла…Пагулялі горы-хвалі —І шчэпак не стала…Шлях нядоўгі, — як і чоўнуДа сіняга мора,Сіраціне на чужыну,А там — і да гора.Пагуляюць людзі, нібыХалодныя хвалі;Падзівяцца, паўздыхаюць,Як сіротка плача;Спытай потым — дзе сіротка?Не чуў і не бачыў…
(С.-Пецярбург, 1841)
Comments
Loading comments…