Купала)

Translated by Янка Купала

Гайдамакі (Шаўчэнка

Васілію Іванавічу Грыгаровічу на памяць 22 красавіка 1838 года

Ідзе ўсё, мінае — і краю не мае...Дзе ж яно прапала? Скуль яно прыйшло?І дурань, і мудры нічога не знае.Жыве... умірае... Адно зацвіло,Другое завяла, навекі завяла...Пажоўклае лісце вятры разняслі,А сонейка ўстане, як перш уставала;Чырвоныя зоры, як і перш плылі,Паплывуць і потым... І ты, белаліцы,Па сіняму небу выйдзеш пагуляць;Выйдзеш паўзірацца ў жалабок, крыніцу,Ў бяскрайняе мора і будзеш зіяць,Як над Вавілонам, над яго садаміІ над тым, што будзе з нашымі сынамі.Ты вечны без краю!.. Люблю размаўляць,Як з братам, з сястрою, размаўляць з табою,Спяваць табе думу, што ты ж нашаптаў.Парай мне яшчэ раз, дзе дзецца з журбою?Я не адзінокі і не сірата я:Ёсць у мяне дзеці, ды дзе іх падзеці?Пахаваць з сабою? — Грэх: душа жывая!А можа, лягчэй ёй будзе на тым свеце,Як хто слёзы-словы тыя прачытае,Што яна так шчыра калісь вылівала,Што яна цішком так над імі рыдала.Не, не пахаваю, бо душа жывая!Як сіняе неба — няма яму краю,Так душа пачатку і краю не мае.А дзе яна будзе? — Пашто разважаць!!Успомні ж хто-небудзь, успомні хоць зрэдку,—Без славы свет гэты цяжка пакідаць.Ўспомніце, дзяўчаты, вам трэ ўспамінаць!Яна вас любіла, ружовыя кветкі,І пра вашу долю любіла спяваць.Пакуль сонца ўстане — спачывайце, дзеткі,А я памяркую, важака дзе ўзяць.

Сыны мае, гайдамакі!Свет шырокі, воля!Дык ідзіце, пагуляйце,Пашукайце долі!Сыны мае маладыя,Няхітрыя дзеці!Хто вас шчыра без матуліПрывітае ў свеце?Сыны мае! арлы мае!Мкніце на Ўкраіну,—Хоць і ліха напаткае,Але не ў чужыне.Душа шчырая там стрэне,Служыць долю змусіць;А тут... а тут... цяжка, дзеці!Калі ў хату пусцяць,То, сустрэўшы, пасмяюцца,Такія, бач, людзі:Ўсе з асветай, пішуць кнігі,Сонца нат асудзяць.«Не адтуль,— кажа,— усходзіць,Ды не так і свеціць;Вось так,— кажа,— было б трэба...»Што ж рабіці, дзеці?Трэба слухаць, мо й сапраўдыНе так сонца ўсходзіць,Як пісьменныя гавораць.Разумнікі, й годзе!А што ж на вас яны скажуць?Знаю вашу славу!Пасмяюцца, пажартуюцьДый кінуць пад лаву.«Няхай,— скажуць,— спачываюць,Пакуль бацька ўстанеДы па-нашаму раскажаПра сваіх гетманаў;А то баіць байкі дураньМёртвымі славаміДы якогась там ЯрэмуВядзе перад наміУ пастолах. Дурань! дурань!Білі, а не ўчылі.Ад казацтва, ад гетманстваКурганы-магілы —Больш нічога не пабачыш,І іх разрываюць;А ён хоча, каб слухалі,Як старцы спяваюць.Дарма праца, пане-браце:Калі хочаш грошайДы йшчэ славы, таго дзіва,Спявай пра «Матрёшу»,Пра «Парашу, радость нашу»,Султан, паркет, шпоры.Во дзе слава! А то пяе:«Грае сіне мора»,А сам плача; за табоюІ твая грамадаУ сярмягах!..» Праўда, мудры!Дзякую за раду!Кажух цёплы, толькі шкода —Не на мяне шыты,Разумнае ж ваша словаБрахнёю падбіта.

Выбачайце!.. Хоць крычыце,Не пайду за вамі.Дый да сябе не паклічу:Вы людзі з мазгамі,А я дурань; сам сабе я,З сваёю журбою,Заспяваю і паплачу,Як дзіця малое.Заспяваю — мора грае,Вецер павявае,Стэп чарнее, і магілаЗ ветрам размаўляе.Заспяваю — раскрылася,Бы гара, магіла;Аж да мора запарожцаўБезліч стэп укрыла;На вараных атаманыПерад бунчукаміЗіхацяцца... А парогіПаміж чаратаміРавуць, стогнуць, зазлавалі,Страшнае спяваюць.Паслухаю, пажурусяІ старых спытаю:«Што сумуеце, бацькі, так?»«Нявесела, сыне!Дняпро на нас раззлаваўся,Плача Украіна...»І я плачу. А тым часамПышнымі радаміВыступаюць атаманы,Сотнікі з панаміІ ўсе ў золаце гетманы.У маю хацінуПрыйшлі, каля мяне селіІ пра УкраінуГутараць, апавядаюць,Як Сеч будавалі,Як казакі на байдакахПарогі міналі;Як гулялі ў сінім моры,Грэліся ў СкутарыДы як, люлькі закурыўшыЎ Польшчы нац пажары,Вярталіся на Ўкраіну;Як банкетавалі:«Грай, кабзару! Лі, шынкару!»Казакі гукалі.Шынкар знае наліваеІ не азірнецца;Кабзар выцяў, а казакі —Аж Хорціца гнецца —Мяцеліцу ды гапак тойГуртам адбіваюць;Куфаль ходзіць, пераходзіць,Так і высыхае.«Гуляй, пане, без жупана!Гуляй, вецер, полем!Грай, кабзару, лі, шынкару,Пакуль ўстане доля!»Падбачыўшыся, ўпрысядкіДзецюкі з дзядамі:«Во так, дзеці! Добра, дзеці!Будзеце панамі!»Атаманы на банкеце,Бы прыйшлі на раду,Пахаджаюць, размаўляюць...Важная грамадаУдарыла, не ўцярпелаСтарымі нагамі.Я дзіўлюся, паглядаю,Смяюся слязамі,

Дзіўлюся, смяюся, слёзы ўжо ўціраю...Я не адзінокі, маю з кім я жыць!У маёй хаціне, бы ў стэпу без краю,Казацтва гуляе, байрак гаманіць;У маёй хаціне сіне мора грае,Магіла сумуе, таполя шуміць,Ціхусенька Грыца дзяўчына спяваеЯ не адзінокі, ёсць з кім век дажыць!

Во маё дзе дабро, грошы,Слава і парада!А за вашу раду — дзякуй,За здрадніцкую раду!Пакуль жыў я, з мяне хопіцьІ мёртвага слова,Выліваць каб журбу, слёзы.Бывайце здаровы!Пайду сыноў праважаціЎ дальнюю дарогу.Хай сабе йдуць! Можа, знойдуцьКазака старога,Што прыгорне маіх дзетакСтарымі слязамі.Хопіць з мяне. Скажу йшчэ раз:Пан я над панамі!

Вось так, седзячы на лаве,Ў думках разважаю:Каго прасіць? Павядзе хто?На дварэ світае,Пагас месяц, гарыць сонца,Гайдамакі ўсталі,Памаліліся, паелі,Вокал мяне сталі.Сумна гэтая грамадаГолавы схіліла:«Багаславі,— кажуць,— бацька,Пакуль маем сілу!Багаславі шукаць долюНа шырокім свеце».«Пачакайце!.. Свет — не хата,Вы ж малыя дзеці,Куды йсці вам? Хто важатымПойдзе перад вамі?Павядзе хто? Гора, дзеці,Горанька мне з вамі!Выпесціў вас, выгадаваў,Выраслі нямала,Ў людзі йдзеце, бо цяпер тамЎсё пісьменным стала.Выбачайце, што не выўчыў,Бо й мяне хоць білі,Добра білі, а багатаДзе чаму наўчылі!

Тма, мна знаю, а оксіюНе ўцямлю і досюль.Што ж вам скажуць? Хадзем, сыны,Хадзема папросім!Ёсць у мяне шчыры бацька(Роднага не маю) —Ён жа дасць мне раду з вамі,Бо сам, здароў, знае,Як цяжка блукаць па свецеСіраце без роду;Душа шчырая на тое,Казацкага роду!..Не адрокся таго слова,Што маці спявала,Як малога спавівала,З малым размаўляла;Не адрокся таго слова,Што пра Украіну,Сумуючы, сляпы старацСпявае пад тынам.Любіць яе, думу праўды,Казацкую славу,Любіць яе! Хадзем, сыны,За радай ласкавай!Каб не ён спаткаў мяне такПры ліхой часіне,Даўно б дасюль пахаваліЎ снезе на чужыне;Пахавалі б дый сказалі:«Так... нешта пустое!..»Цяжка тужыць, як не знаешЗа што, за якое.Мінулася, хай не сніцца!..Пойдзема гуляці!Калі мне ён на чужынеНе даў прападаці,То й вас прыме, прывітае,Як роднага сына.Ад яго жа, памаліўшыся,Гайда на Ўкраіну!»

Добры дзень жа, тата, ў хату!Ля свайго парогуБагаславі маіх дзетакУ свет, у дарогу!

Была калісь шляхетчына,Вяльможная пані;Мералася з маскалямі,З ордай, з султанамі,З немчурою. Было колісь...Ды што не мінае?Было, шляхта ганарыцца,Дзень і ноч гуляеДы муштруе каралямі...Не кажу СцяпанамЦі або Янам Сабескім:Яны з незвычайных,—А іншымі... НебаракіМоўчкі панавалі.Соймы, соймікі равелі,Суседзі маўчалі,Дзівіліся, як там з ПольшчыКаралі ўцякаюць,Ды слухалі, як шляхецтваЗбэшчана гукае:«Nіе роzwаlаm! Nіe роzwаlаm!»І шляхта гвалтуе,А магнаты паляць хаты,Шабелькі гартуюць...Доўга гэтак тварылася,Пакуль у ВаршавеПанаваць стаў над ляхаміПанятоўскі жвавы.Запанаваў дый думаў шляхтуПрыцішыць трошкі... І не змог!Дабра хацеў, як дзецям матка,А можа, йшчэ хацеў чаго.Адно ён слова «nіе роzwаlаm!»У шляхты думаў адабраць,А потым... Польшча запалала,Панкі сказіліся... Крычаць:«Гонору слова, дарма праца!Паганец, найміт маскаля!»На гвалт Пулаўскага і ПацаЎстае шляхецкая зямля,І — разам сто канфедэрацый.

Разбрылі канфедэратыПа Польшчы, Валыні,Па Літве, па МалдаванахІ па Украіне,Распаўзліся дый забыліВолю ратаваці,Ссябраваліся з жыдамі,Дый ну руйнаваці.Руйнавалі, мардавалі,Цэрквамі тапілі...А тым часам гайдамакіНажы асвянцілі.

«Ярэма! Герш-ту, хамскі сыне!Пайдзі кабылу прывядзі,Падай пантофлі гаспадыні,Мне прынясі вады, ідзі.Падмяці хату, нясі дровы,Пасып індыкам, гусям дай,Пайдзі ў абору, дай карове,Ды хутка, хаме!.. Пачакай!Зрабіўшы ўсё, бяжы ў Вільшану:Яймосці трэба. Не марудзь!»Пайшоў Ярэма, йдзе чуць-чуць.

Вось так ад рання жыд паганыКазаку жаху задаваў.Ярэма гнуўся, бо не знаў,Не ведаў, гаротны, што выраслі крылы,Што неба дастане, калі паляціць,Не знаў, нагінаўся...О Божа мой мілы!Цяжка жыць на свеце, а хочацца жыць:Хочацца глядзеці, як сонейка ззяе,Хочацца паслухаць, як мора зайграе,Як птушка шчабеча, байрак гаманіцьАбо чарнабрыўка ў гаю заспявае...О Божа мой мілы, як весела жыць!

Сірата Ярэма, сіраціна ўбогі:Ні сястры, ні брата, нікога няма!Папіхач жыдоўскі, вырас ля парогу,Людзей не чапае, долі ён не знаў.Дый за што іх лаяць? Хіба яны знаюць,Каго трэба гладзіць, каго катаваць?Няхай банкятуюць... Аб іх доля дбае,А сіраце трэба самому прыдбаць.Трапляецца часам, ціханька заплача,Дый не з таго болю, што сэрца баліць:Што-небудзь успомніць або што пабача...Ды ізноў за працу. Так во трэба жыць!Нашто бацька, маці, палацы, дукаты,Калі няма сэрца з сэрцам размаўляць?Сірата Ярэма — сірата багаты...Бо ёсць з кім заплакаць, ёсць з кім заспяваць;Ёсць карыя вочы — як зоранькі, ззяюць,Белыя ручаткі — млеюць, абымаюць.Сэрцайка адно ёсць, сэрцайка дзявоча,Што плача, смяецца, мрэ і ажывае,Святым духам сярод ночыПа-над ім вітае.

Вось такі ён, мой Ярэма,Сірата багаты!Калісь быў і я такім жа...Мінула, дзяўчаты!Мінулася, разышлося,І следу не стала.Сэрца млее, як прыпомню...Чаму запрапала?Чаму запрапала? Чаму не вітала?Лягчэй было б слёзы, журбу выліваць.Людзі адабралі, бо ім было мала:«Нашто яму доля? Трэба закапаць:Ён і так багаты!»Багаты на латыЙ на дробныя слёзы — бадай не ўціраць!..Доля мая! доля! Дзе цябе шукаць?Да мяне вярніся, да роднае хатыАбо хоць прысніся... не хочацца спаць.Выбачайце, мае людзі!Можа, не да ладу,Праз праклятых злыдняў, ліхаНе даб’ёмся складу.Можа, стрэнемся яшчэ раз,Пакуль я дыбаюЗа Ярэмаю па свеце,А можа... й не знаю.Гора, людзі,— ўсюды гора,Недзе прыгарнуцца:Куды, кажа, хіліць доля,Туды й трэба гнуцца.Гнуцца моўчкі, усміхацца,Каб людзі не зналі,Што захована на сэрцы,Каб не прывіталі.Бо іх ласка... няхай сніццаТаму, ў каго доля,А сіротцы не снілася,Не снілася ніколі!Цяжка, нудна разважаці,А маўчаць не ўмею...Вылівайся ж, слова-слёзы:Сонейка не грэе,Не высушыць. ПадзялюсяМаімі слязамі...Ды не з братам, не з сястрою —З нямымі сцянаміНа чужыне... А пакуль што —Да карчмы вярнуся:Што там робіцца?ЖыдзюгаТрасецца, сагнуўсяНад каганцам, лічыць грошыЛя ложка, пракляты.А на ложку... Ох, аж душна!Белы ручанятыРаскідала, раскрылася...Як кветачка ў гаюЧырванее, а пазуха...Пазухі не мае —Разарвана... Мабыць, душнаУ пярыне спаціАдзінокай, маладзенькай;Не з кім размаўляці —Адна шэпча... Нехрышчонка —Адно летуценне!Гэта дочка, а во бацька —Чортава кішэня.Хайка песціцца стараяЎ пярынах паганых.Дзе ж Ярэма? Ўзяўшы торбу,Паплёўся ў Вільшану.

«Адчыняй, пракляты жыдзе!Бо будзеш біты... Адчыняй!Ламеце дзверы, пакуль выйдзеСтары паскуда!»«Пачакай!Чакайце, зараз!»«НагаяміСвінячча вуха! Жартаваць,Ці што, ты хочаш?»«Я? З панамі?Крый божа! Зараз, дайце ўстаць,Яснепанове!» (цішком — «свінні»).«Пане палкоўніку, ламай!»Упалі дзверы... а нагайЎздоўж ездзе па жыдоўскай спіне.«Здароў, свіння! Здароў, жыдзе!Здароў, чортаў сыне!»Ды нагаем, ды нагаем.А жыд сагнуў спіну:«Не жартуйце, яснепане!»«Вечар добры ў хату!Йшчэ раз шэльму! Йшчэ раз!.. годзе!Выбачай, пракляты!Добры вечар! А дзе дочка?»«Умярла, панове!»«Лжэш ты, Юда! Нагаямі!»Сыпяцца нанова...«Ой, паночкі, ей жа богу!Ўжо дачкі не маю!»«Брэшаш, шэльма!»«Калі лгу я,Няхай Бог карае!»«Не Бог, а мы. Прызнавайся!»«Нашто б меў хаваціЯ жывую? Няхай, Божа,На мяне пракляцце!»«Ха, ха, ха, ха!.. Чорт, панове,Літанне спявае.Хрысціся!»«А як жа гэта?Далібог, не знаю».«Во, глядзі як!»Лях хрысціцца,А за ім і Юда.«Брава! Брава! Ахрысцілі!За такое ж цудаБарыша нам, ягамосцю!Чуеш, ахрышчоны?Барыша стаў!»«Зараз, зараз!»Зараўлі шалёна,Равуць ляхі, куфлі, чаркіПа стале гуляюць.«Яшчэ Польшча не згінэла!» —Хто куды гукаюць.«Давай, жыдзе!»АхрышчоныСа склепу ды ў хату,Знай, шмыгае, налівае;А канфедэраты,Знай, гукаюць: «Жыдзе! мёду!»І жыд мігам мкнецца.«Дзе цымбалы? Грай, псявера!»Аж карчма трасецца —Кракавяка адбіваюць,Вальца ды мазура.А жыд гляне ды ціхенька:«Шляхоча натура!»«Добра, годзе! Спявай зараз!»«Не ўмею, яй-богу!»«Не бажыся, пся ты скура!»«Якую ж? Нябогу?»

«Была сабе Гандзя,Калека-нябога,Бажылася,Малілася,Што балелі ногі:На паншчыну не хадзіла,А за дзецюкамі...Ціхусенька,ПрыгожанькаПаміж бур’янамі».

«Годзе, годзе! Гэту к чорту:Схізматы спяваюць».«Якой жа вам? Хіба тую?Чакайце, ўжо знаю...»

«Перад панам ХведаромХодзіць жыд хадыром,І задком,І перадкомПерад панам Хведарком».

«Добра, годзе! Цяпер плаці!»«Жартуеце, пане:За што плаціць?»«Што слухалі.Не віляй, паганец!Не жартуем. Давай грошы!»«Дзе мне іх узяці?Ні шэлега; з ласкі панскайМаё ўсё багацце».«Лжэш, сабака! Прызнавайся!А нуце, панове,Батагамі!»Засвісцелі,Хрысцяць Лейбу знова.Бічавалі, бічавалі,Аж пер’е ляцела.«Ні шэлега, ей жа богу!Ешце маё цела!Ні шэлега! Гвалт! Ратуйце!»«Вось мы паратуем!»«Пачакайце! Я скажу штось...»«Што ж, мо й што пачуем,Ды не брашы! Бо хоць здохні,Брахня не паможа».«Не... ў Вільшане...»«Твае грошы?»«Мае?.. Хавай Божа!Не, кажу я... што ў Вільшане...Ў вільшанскіх схізматаў...Па тры сем’і, па чатырыЗбіты ў адну хату».«Гэта знаем, бо мы саміІх паабскубалі».«Ды не тое... выбачайце...Каб ліха не зналі,Каб прысніліся вам грошы!..Бачыце, ў Вільшане...У касцёле... у ктытара...А дачка Аксана!Як паненка! І не бачыўЯ такой харошай!А чырвонцаў! Не яго хоць,Дык што? Абы грошы!»«Абы грошы, адналькова!Праўду Лейба кажа;А каб пэўнай была праўда,Няхай шлях пакажа.Адзявайся!»ПаехаліЛяхі у Вільшану.Адзін толькі пад лаваюКанфедэрат п’яныЎстаць нядужы, а мурлычаЎ нос асалавела:

«Му żуjеmу, mу żуjеmу,Роlsка nіе żgińęłа».

«У гаю, гаюВецер не йграе;Месяц высока,Зоркі зіяюць.Сэрцайка, выйдзі,Я выглядаю;Хоць на гадзінку,Мая рыбінка!Выглянь, галубка,Ды паваркуем,Ды пасумуем:Бо я далёкаСёння вандрую.Выглянь жа, пташка,Сэрцайка, выглянь,Пакуль блізенька,Ды паваркуем...Ох, цяжка, цяжка!»

Гэтак, ходзячы пад гаем,Ярэма спявае,А Аксаны ані знаку,Як ні выглядае.Зоры ззяюць; сярод небаМесяц зіхаціцца;Верба слухае салоўку;Глядзіцца ў крыніцу;На каліне, над вадою,Так і вылівае,Як бы знае, што дзяўчынуКазак выглядае.А Ярэма па далінеКволым ходзіць ходам,Не слухае салавейкі...

«Ой нашто мне ўрода,Калі няма долі, калі крыўды гнуць,Леты маладыя марна прападуць.Адзін я на свеце без роду і долі —Сцябліна-быліна ды на чужым полі,Сцябліну-быліну вятры разнясуць;Так і мяне людзі не знаюць, дзе дзеці.За што ж адракліся? Што я сірата.Адно было сэрца, адно на ўсім свеце,І душа, як сонца, адна ясната,Дый тая зраклася!»І хлынулі слёзы.Паплакаў гаротны, уцёр рукавом.«Бывай жа здарова. У далёкай дарозеНайду або долю, або за ДняпромГалавою лягу... А ты не заплачаш,А ты не пабачыш, як груган клюеТыя кары вочы, ой, вочы казачы,Што ты цалавала, сэрцайка мае!Забудзь мае слёзы, забудзь сіраціну,Забудзь, што клялася,— другога шукай!Я табе не пара; я ў шэрай свіціне,Ты ж дачка ктытара... Лепшага вітай!Вітай, каго знаеш... Такая мне доля,Забудзь мяне, пташка, забудзь, не журыся!А калі пачуеш, што на чужым поліПалёг галавою,— цішком памаліся.Адна, сэрца, на ўсім свецеХоць ты памаліся!»Дый заплакаў гарапашны,На кій пахіліўся.Плача сабе ціхусенька.Шалесць!.. Калі глянуў:Каля гаю, як ласачка,Крадзецца Аксана.Забыў, пабег, абняліся...«Сэрца!» — дый самлелі.Доўга, доўга толькі — «сэрца!»Дый ізноў нямелі.«Годзе, пташка!»«Яшчэ трошкі,Яшчэ... сізакрылы!Душу вымі!.. Йшчэ раз... йшчэ раз...Як мяне ўтаміла!»«Адпачынь, мая ты зорка!Ты з неба зляцела!»Паслаў світку. Як ясачка,Ўсміхнулася, села.«Сядай жа й ты каля мяне!»Сеў, дый абняліся.«Сэрца маё, мая зорка,Як я занудзіўся!»«Замарудзіла я сёння:Бацьку штось змарыла,—Яго ўвесь час даглядала...»«А мяне й забыла?»«Ах, які ты, ей жа богу!»І слёзка бліснула.«Не плач, сэрца, я жартую».«Жарты!»Усміхнулась.Прыхілілася галоўкайДый нібы заснула.«Бач, Аксана, я жартую,А ты ўпраўду плачаш.Ну, не плач жа, на мяне глянь:Заўтра не пабачыш.Заўтра буду я далёка,Далёка, Аксана...Заўтра ўночы ў ЧыгірынеСвянцоны дастану;Срэбра-золата ён дасць мне,Дасць мне ён і славу;Адзену цябе, абую,Пасаджу, як паву,—На пасадзе, як гетманку,Буду любавацца...Пакуль не ўмру — любавацца».«А можа й так стацца:Разбагацееш, у КіеўПаедзеш з панамі,Шляхцяначку сабе знойдзеш,Забудзеш Аксану!»«Няўжо ёсць дзе прыгажэйша?»«Стрэнешся мо й з лепшай».«Гневіш Бога, маё сэрца:Няма прыгажэйшай!Ні на небе, ні за небам,Ні за сінім морам —Няма больш, як ты, прыгожай!»«Што гэта гаворыш?Апомніся!»«Праўду, рыбка!»Дый знову, дый знову.Як бачыце, яны доўгаПаміж чулых словаўЦалаваліся ўсім сэрцам,Колькі сілы мелі;Плакалі ды бажыліся,Туліліся, млелі.Ёй расказываў Ярэма,Як ім жыцца будзеУдваёчку, як золатаІ долю здабудзе,Як выражуць гайдамакіЛяхаў на Ўкраіне,Як ён будзе панаваці,Калі не загіне.Аж абрыдала ўсё слухаць,Далібог, дзяўчаткі!«Вось які! Як бы й сапраўдыАбрыдла!..»А маткаАбо бацька як пабачаць,Што вы, мае любы,Чытаеце гэта дзіва,—Грэху на ўсю губу!Тады, тады... Ды ну яго,А яно цікава!А каб жа вам расказаць бы,Як казак чарнявыПад вярбою, над вадою,Абняўшысь, сумуе;А Аксана, як галубка,Варкуе, цалуе.То заплача, то замлее,То галоўку склоне:«Маё сэрца, мая доля!Мілы мой саколе!Мой!..» Аж вербы нагнулісяСлухаць тую мову.Вось так мова! Не скажу вам,Мае чарнабровы,Не раскажу проці ночы,Прысніцца на ліха.Хай разыдуцца ціхенька,Як сышліся ціха,—Ціхусенька, мілюсенька,Каб ніхто не бачыўНі дзявочых дробных слёзак,Ні шчырых казачых.Няхай сабе... Можа, йшчэ разНа гэтым на свецеЯны стрэнуцца... пабачым...А тым часам свеціцьЗ усіх акон у ктытара.Што магло там стацца?Трэба глянуць, расказаці...Бадай не ўглядацца!

Бадай не ўглядацца, бо якое ж свята!Бо за людзей сорам, бо сэрца баліць.Гляньце, паглядзіце: то канфедэраты,Людзі, што меліся волю бараніць.Бараніць, загубцы!.. Будзь праклята маці,І дзень, і гадзіна, калі панясла,Калі спарадзіла, на свет прывяла!Глядзіце, што робяць у ктытара ў хацеПякельныя дзеці!У печы запалаўАгонь і свеціць на ўсю хату.Сабакай у кутку дрыжыцьПракляты жыд. КанфедэратыКрычаць ктытару: «Хочаш жыць?Скажы, дзе грошы?»Той маўчыць.Пастронкамі скруцілі рукі,Аб землю ўдарылі... Няма,Няма ні слова.«Мала мукі!Давайце прыску! Дзе смала?Крапі яго! Так! Халадзее?Хутчэй жа прыскам пасыпай!Што? Скажаш, шэльма?.. І не стогне!Заўзяты, бестыя! Чакай!..»Насыпалі ў халяву жару...«Цвічок у цемя забівай!»Не выцерпеў святое кары,Упаў няшчасны,— прападайДуша без споведзі святое!«Аксана... дочка!» — дый сканаў.Зірнулі ляхі з неспакоем,Хоць запяклі.«Якую ж намЦяпер даць раду? Памяркуем.Цяпер з ім нечага рабіць.Запалім цэркву!»«Гвалт! Ратуйце!Хто ў Бога веруе!» — крычыцьНа дварэ голас у бяссіллі.Ўздрыгнулі ляхі. «Хто такі?»Аксана ў дзверы: «Ах, забілі!»Дый пала крыжам. Старшы з іхМахнуў рукою на грамаду.Панура шляхта, бы харты,За дзверы выйшла. Сам жа ззадуБярэ самлелую...Дзе ж ты,Ярэма? Дзе ты? Падзівіся.А ён, вандруючы, спявае,Як Налівайка з ляхам біўся.Прапалі ляхі, нежываяПрапала з імі і Аксана.Сабакі там-сям ля ВільшаныЗагаўкаюць дый замаўчаць.Бялее месяц; людзі спяць,І ктытар спіць... Не рана ўстане:Навекі, праведны, заснуў.Святло гарэла, пагасала,Пагасла... Мёртвы бы ўздрыгнуў,І сумна-сумна ў хаце стала.

Гетманы, гетманы, ой, каб жа вы ўсталі,Ўсталі, паглядзелі на той Чыгірын,Што вы будавалі, дзе вы панавалі!Заплакалі б цяжка, бо вы б не пазналіКазацкае славы убогіх руін.

Базары, дзе войска, як морам чырвоным,Перад бунчукамі, бывала, гарыць,А яснавяльможны на кані шыкоўнымБлісне булавою — мора закіпіць...Закіпіць — і разлілосяСтэпамі, ярамі;Ліха млее перад імі...А за казакамі...Дый казаць што?.. Мінулася;А дні, што мінулі,Ўспамінаць, браты, не варта,Бо каб не пачулі...Дый што з таго, хоць і ўспомніш?Успомніш — заплачаш.Ну, хоць глянем на Чыгірын,Калісьці казачы.З па-за лесу, з-за туману,Месяц выплывае;Чырванее круглаліцы;Гарыць, а не ззяе;Відаць, знае, што ўжо лішніБлеск яго на свеце,Што пажары УкраінуНагрэюць, асвецяць.І змерклася, а ў Чыгрыне,Як у дамавіне,Сумна-сумна... (Было гэтаПа ўсёй УкраінеПроці ночы макавея,Як нажы свянцілі.)Людзей не чуць, цераз рынакКажан кастакрылыПераляціць; на прыселліСава завывае.А дзе ж людзі?.. Над Цясмінам,У цёмным у гаю,Сабраліся; стары, малы,Бедны і багатыПаядналіся,— чакаюцьВялікага свята.

Там у цёмным гаю, ў зялёнай дуброве,На папасе коні атаву скубуць;Асядланы коні стаяць нагатове.А куды ж паедуць? Каго павязуць?Вунь каго, глядзіце! Ляглі па даліне,Як бы нежывыя, ні слова не чуць.Гэта гайдамакі... На гвалт УкраіныАрлы наляцелі; яны разнясуцьЛяхам, жыдам кару;За кроў і пажарыПеклам гайдамакі ляхам аддадуць.

Каля дубровы ў рад стаяцьВазы жалезнае тарані:Гасцінец гэта шчодрай пані,—Умела што каму даваць,Няўрокам ёй, няхай пануе,Няхай не шкодзіць, як не чуе!Паміж вазамі недзе стаць;Як бы у вырай наляцелаЗ Сміляншчыны, з ЧыгірынаКазацтва тое, старшына,—На пэўнае зляцелі дзела.Казацкае панства па блонніЎ кірэях чорных, як адзін,Паціху ходзячы, гамоніцьІ паглядае на Чыгрын.

Старшына першыСтары Галаваты штось вельмі хітруе.

Старшына другіМудрая галава. Сядзіць сабе на хутары, нібы не знае нічога, а глядзіш — усюды Галаваты. «Калі сам,— кажа,— не давяршу, то сыну перадам».

Старшына трэціДый сын жа штука! Я ўчора сустрэўся з Залезняком; такое расказвае пра яго, што цур яму! «Кашовым,— кажа,— будзе, дый годзе; а можа, яшчэ і гетманам, калі тое...»

Старшына другіА Гонта нашто? А Залязняк? Да Гонты сама... сама пісала: «Калі»,— кажа...

Старшына першыЦіха! замаўчыце! Здаецца, звоняць!

Старшына другіДы не, гэта людзі гамоняць.

Старшына першыГамоняць, пакуль ляхі пачуюць. Ох, старыя галовы ды разумныя! Мудруюць, мудруюць дый зробяць з лемяша швайку! Дзе можна лантух, там торбы не трэба. Купілі хрэну — трэба з’есці; плачце, вочы, хоць павылазьце: бачылі, што куплялі, грошам не прападаць! А то думаюць, думаюць, ні ўголас, ні моўчкі, а ляхі здагадаюцца — вось табе і пшык! Што там за рада? Чаму яны не звоняць? Чым спыніш народ, каб не гаманіў? Не дзесяць душ, а, дзякуй Богу, уся Сміляншчына, калі не ўся Ўкраіна. Во, чуеце, спяваюць.

Старшына трэціСапраўды, спявае штось; пайду спыню.

Старшына першыНе спыняй! Няхай сабе спявае, абы не голасна!

Старшына другіГэта, мабыць, Волах! Такі не выцерпеў стары дурань; трэба, дый годзе!

Старшына трэціА мудра спявае! Калі не паслухаеш, усё іншую. Падкрадземся, браткі, ды паслухаем; а тым часам зазвоняць.

Старшына першы і другіА што ж? То й хадзема!

Старшына трэціДобра, пойдзем!(Старшыны цішком сталі за дубам, а пад дубам сядзіць сляпы кабзар; кругом яго запарожцы і гайдамакі. Кабзар спявае з павагай і няголасна).

«Ой, волахі, волахі!Вас засталося трохі;І вы, малдаваны,Цяпер вы не паны:Вашы гаспадары —Найміты ў татараў,У турэцкіх султанаў.Ў кайданах, ў кайданах!Годзе ж, не журыцца!Шчыра памаліцца,Братайцеся з намі,З намі, казакамі;Ўспомніце Багдана,Старога гетмана;Будзеце панамі,Ды, як мы, з нажамі.З нажамі святымі,Ды з бацькам МаксімамНочку пагуляем,Ляхаў пагайдаем,Ды так пагуляем,Што аж пекла засмяецца,Зямля затрасецца,Неба запалае...Добра пагуляем!»

ЗапарожацДобра пагуляем! Праўду стары спявае, калі не брэша. А што б з яго за кабзар быў бы, каб ды не волах!

КабзарДы я й не волах — так толькі: быў калісь на Валошчыне, а людзі і завуць Волахам — сам не знаю, за што.

ЗапарожацНу і надарэмна: іграні яшчэ якую-небудзь! Ану пра бацьку Максіма зажар.

ГайдамакаДы не голасна, каб не пачула старшына.

ЗапарожацА што нам ваша старшына? Пачуе, дык паслухае, калі мае чым слухаць, дый годзе! У нас адзін старшы — бацька Максім; а ён як пачуе, то йшчэ карбаванца дасць. Спявай, старча божы, не слухай яго.

ГайдамакаДы яно так, чалавеча. Я гэта й сам знаю, ды вось што: не так паны, як падпанкі, або — пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы выесць.

ЗапарожацБрахня! Спявай, старча божы, якую знаеш, а то й звона не дачакаемся — паснём.

РазамПапраўдзе, паснём. Спявай якую-небудзь!

Кабзар(спявае)«Ой, лётае арол сізыАж пад аблакамі;Ой, гуляе Максім-бацькаСтэпамі, лясамі.Арол сізы, з ім арлятыВысака лятаюць;Ой, гуляе Максім-бацька,З ім хлопцы гуляюць.Запарожцы тыя хлопцы,Сыны яго, дзеці.Памяркуе, загадае,Біць ці піць і пеці,Ці скакаці, ды і ўжараць,Аж зямля трасецца.Заспявае — заспяваюць,Аж ліха смяецца;Мёд, гарэліцу не чаркай —А збанком сцябае,А ворага, заплюшчыўшысь,Лупіць, не мінае.Вось які той атаман наш,Арол сізакрылы!І ваюе, і гарцуеЗ усёй сваёй сілы —Няма ў яго ні хаціны,Ні саду, ні ставу...Стэп і мора — скрозь шлях біты.Скрозь золата, слава.Шануйцеся ж, ўражы ляхі,Лютыя сабакі:Йдзе Залязняк Чорным шляхам,За ім гайдамакі».

ЗапарожацВось гэта так! Шмаргануў, нечага сказаць: і да ладу, і праўда. Добра, далібо, добра! Што хоча, то так і ўтне. Дзякуй, дзякуй!

ГайдамакаЯ штось не ўцяміў, што ён спяваў пра гайдамакаў.

ЗапарожацЯкі ж ты бязглузнік, сапраўды! Бачыш, вось што ён спяваў: каб ляхі паганыя, шалёныя сабакі, каяліся, бо йдзе Залязняк Чорным шляхам з гайдамакамі, каб ляхаў, бачыш, рэзаць...

ГайдамакаІ вешаць, і катаваць! Добра, яй-богу, добра! Ну, гэта так! Далібо, даў бы карбаванца, каб быў не прапіў учора! Шкода! Ну, няхай старая вязне, больш мяса будзе. Пачакай, будзь ласкаў, заўтра аддам. Утні яшчэ што-небудзь пра гайдамакаў.

КабзарНа грошы я не вельмі ласы. Абы была ласка слухаць,— пакуль не ахрып, спяваць буду; а ахрыпну — чарачку-другую таей лядашніцы-жывіцы, як кажуць, дый зноў. Слухайце ж, панове, грамада!

«Начавалі гайдамакіЎ зялёнай дуброве,На прывязі паслі коні,Ў сёдлах, нагатове.

Начавалі ляшкі-панкіУ хатах з жыдамі;Напіліся, разлягліся,Дый...»

ГрамадаСцішцеся! Здаецца, звоняць. Чуеш? Яшчэ раз... о!..

«Зазванілі, зазванілі!» —Пайшло рэха гаем.«Ідзеце вы маліцеся,А я даспяваю».

Павалілі гайдамакі,Аж стогне дуброва;Не павезлі, а на плечахВазы чумаковыНясуць яны. А за іміСляпы Волах знову:«Начавалі гайдамакіЎ зялёнай дуброве...»Ўслед пляцецца, ў нос мармоча,І ўсё не да рэчы.«Дай там іншай, старча божы!» —З вазамі на плечахКрычаць яму гайдамакі.«Добра, наце, хлопцы!Вось так! Вось так! Добра, добра!Ану-це малойцы,Заіграем!»Зямля гнецца,А яны з вазаміТак і рэжуць. Кабзар грае,Дадае славамі:

«Ой, гоп такі-так!Кліча Гандзю казак:«Хадзі, Гандзя, пажартую!Хадзі, Гандзя, пацалую!Хадзем, Гандзя, да папаБогу памаліцца,Няма жыта ні снапа —Вары вараніцы!»Ажаніўся, зажурыўся:Нічога не мае;У зрабніне растуць дзеці,А казак спявае:«І па хаце дзы-ны-ны,І па сенцах дзы-ны-ны,Вары, жонка, ліны!Дзы-ны-ны, дзы-ны-ны!»

«Добра! Добра! Шчэ раз! Шчэ раз!» —Крычаць гайдамакі.

«Ой, гоп таго дзіва!Наварылі ляхі піва,А мы будзем шынкаваць,Панкоў-ляшкаў частаваць;Панкоў-ляшкаў пачастуем,З паненкамі пажартуем.Ой, гоп такі-так!Кліча панну казак:«Панна, пташка мая!Панна, доля мая!Не саромся, дай ручаньку,Хадзем пагуляйма;Няхай людзям ліха сніцца,А мы заспявайма!А мы заспявайма,А мы пасядайма,Панна, пташка мая!Панна, доля мая!»«Шчэ раз, шчэ раз!»«Як бы такі абы так, або сяк;Як бы такі запарожскі казак!Як бы такі малады, малады,Павадзіў бы хоць туды, то сюды!Страх, як мне не хочаццаЗ старым дзедам марочыцца!Як бы такі...»

«Гэй-гэй, буяны! замаўчыце!Бач, расхадзіліся! А ты,Стары сабака, каб маліцца,Вярзеш тут погань! Вот чарты!» —Ім атаман крычыць што сілы;Аж глянь — і цэркаў. Дзяк спявае,Папы з кадзіламі, з крапілам,А грамада — што нежывая,А ні дзілінь... Паміж вазаміПапы з крапіламі пайшлі,За імі хоругві няслі,Як бы на той Вялікдзень самы.«Маліцесь, брація, ў дзень гэты! —Так благачынны пачынаў.—Кругом святога ЧыгрынаПастане варта з таго свету,Не дасць святога распінаць.А вы Украіну трымайце:Не дайце мацеры, не дайцеЎ руках у ката прападаць!Ад Канашэвіча і досюльПажар не гасне, людзі мруць,Гніюць у турмах, ласкі просяць...Дзеці няхрышчаны растуць,Казаччы дзеці; а дзяўчаты!..Зямлі казацкае красаУ ляха вяне, як перш маці,І непакрытая касаСячэцца стыдам... Кары вочыЎ няволі гаснуць; раскавацьКазак сястру сваю не хоча;Сам не сароміцца канацьУ ляха ў путах... Гора, гора!Маліцесь, дзеці! Страшны судЛяхі на Ўкраіну нясуць —І чорныя заплачуць горы.Успомніце сваіх гетманаў:Дзе іх магілы? Дзе ляжыцьАстанак слаўнага Багдана?Дзе Астраніцына стаіцьХоць бы убогая магіла?Дзе Налівайкава? Няма!Жывога й мёртвага спалілі.Дзе той Багун, дзе та зіма?Інгул штозіму замярзае —Багун не ўстане загаціцьШляхоцкім трупам. Лях гуляе!Няма Багдана чырваніцьІ Жоўты Воды, й Рось зялёну.Сумуе Корсунь старадзённы:Няма журбу з кім падзяліць.І Альта плача: «Цяжка ў свеце!Я сохну, сохну... Дзе Тарас?Няма, не чуць... Не ў бацьку дзеці!Не плачце, брація: за насІ душы праведных, і сілаАрхістратыга Міхаіла.Не за гарамі кары час.Маліцесь, брація!»СпяшыліМаліцца шчыра буяны,Як дзеці, Госпада малілі,Гадалі тое... а здабылі —Над казакамі курганы!Адно дабро, адна слава —На крыжы хусціна,Дый ту знімуць...А дыякан:«Няхай вораг гіне!Во нажы вам! Пасвянцілі».Званы загудзелі;Раве гаем: «Пасвянцілі!»Ажно сэрца млее.Пасвянцілі! пасвянцілі!Гіне шляхта! гіне!Разабралі, заблішчаліПа ўсёй Украіне.

Штодзень Украйну катаваліКрывава ляхі; йшчэ адзін,Адзін астатні сумаваліІ Украіна, і Чыгрын.І той мінуў, дзень макавея,Украйны свята і надзея.Мінуў... І лях, і жыдавінЗ крывёй гарэлку выпівалі,Клялі схізмата, распіналі,Клялі, што нечага ўжо ўзяць.А гайдамакі моўчкі ждалі,Пакуль паганцы лягуць спаць.Ляглі і ў голавы не клалі,Што ўжо ім заўтра не ўставаць.Заснулі ляхі ўжо, а ЮдыЙшчэ лічаць грошы уначы,Ўпацёмку лічаць барышы,Каб не пабачылі, бач, людзі.На золата й яны лягліІ сном нячыстым задрамалі.Дрэмлюць... Каб навекі яны задрамалі!А тым часам месяц плыве аглядацьІ неба, і зоры, і зямлю, і мораДы на людзей глянуць, на іх долю, гора,Каб раніцай Богу гэта расказаць.Свеціць белаліцы на ўсю Украіну,Свеціць, а ці бачыць маю сіраціну,Аксану з Вільшаны, сірату маю?Дзе яе катуюць, дзе яна варкуе?Ці знае Ярэма? Ці знае, ці чуе?Пабачыма потым... А цяпер спяю,Не тую — другую, іншую зайграю;Ліха — не дзяўчаты — будзе танцаваць.Нядолю спяваю казацкага краю!Слухайце ж, каб дзецям потым расказаць,Каб і дзеці зналі,— ўнукам расказалі,Як казакі шляхту цяжка пакараліЗа то, што не ўмела ў дабры панаваць.

Гаманіла Украіна,Доўга гаманіла,Доўга кроў цякла стэпамі,Поле чырваніла.Цякла, цякла, дый высахла.Стэпы зелянеюць;Дзяды ляжаць, а над іміМагілы сінеюць.Што з таго, што высокія?Ніхто іх не знае,Ніхто шчыра не заплачаІ не ўспамінае.Толькі вецер ціхусенькаПавее часамі,Толькі росы ранюсенькаДробнымі слязаміІх умыюць. Сонца ўзыдзе,Асушыць, прыгрэе...А унукі? Ім хоць бы што,—Жыта сабе сеюць!Багата іх, а хто скажа,Дзе Гонты магіла?Дзе мучаніка схавалаВарожая сіла?Залязняк дзе з душой шчырай,Дзе адпачывае?Цяжка-цяжка! Кат пануе,Іх жа як не знаюць.Гаманіла Украіна,Доўга гаманіла,Доўга кроў цякла стэпамі,Поле чырваніла.Дзень і ноч гвалт і гарматы;Зямля стогне, гнецца;Сумна, страшна, а успомніш —Сэрца усміхнецца.

Месячык мой ясны! З высокага небаЗа гару схавайся, бо святла не трэба;Страшна табе будзе, хоць гуляў на Росе,На Альце, на Сене; і там разлілосяКрыві не знай за што шырокае мора.А цяпер што будзе? Схавайся ж за горы;Схавайся, мой дружа, каб не давялосяНа старасць заплакаць...

Сумна, сумна сярод небаЗзяе белаліцы.Паўздоўж Дняпра ідзе казак,Можа, з вечарніцы.Ідзе смутны, невясёлы,Ледзьве цягне ногі.Мо за тое ўжо не любіцьДзяўчына, што ўбогі?І дзяўчына яго любіць,Хоць лата ля латы.Чарнабрывы, ён не згіне,Будзе і багаты.Чаго ж смутны, невясёлыІдзе, чуць не плача?Якусь цяжкую нядолюСэрцайка казачаХоць варожыць, ды не скажа,Што за ліха будзе.Міне ліха... Вокал яго —Бы вымерлі людзі.А ні пеўні, ні сабакі,І толькі з-за гаюДзесь далёка небаракіВаўкі завываюць.Хай выюць! Ідзе Ярэма,Ды не да Аксаны,Не ў Вільшану на досвіткі,—Да ляхаў паганыхУ Чаркасы. А там трэціПевень заспявае.А там... там... Ідзе Ярэма,Дняпро аглядае.

«Ой, Дняпро, Дняпро мой, шырокі ды дужыБагата ты, бацька, у мора насіўТой крыві казацкай,— йшчэ панясеш, дружаЧырваніў ты мора, ды не напаіў,—А ў ноч гэту ўп’ешся. Пякельнае святаПа ўсёй Украіне сёння зараве;Пацячэ багата, багата, багатаШляхоцкае крыві. Казак ажыве;Ажывуць гетманы ў залатых жупанах,Прабудзіцца доля; казак запяе:«Ні жыда, ні ляха!» А ў стэпах Украйны —О Божа мой мілы,— булава блісне!»

Так думаў, ідучы ў латанай свіціне,З свянцоным гаротны Ярэма ў руках.Дняпро ж бы падслухаў: шырокі ды сініПадняў горы-хвалі; грозна ў чаратах —Раве, стогне, завывае,Лозы нагінае;Гром грахоча... А маланкаХмару раздзірае.Ідзе сабе наш Ярэма,Нічога не бача;Адна думка усміхнецца,Другая заплача.«Там Аксана, там вясёлаІ ў шэрай свіціне;А тут... а тут... што йшчэ будзе?Можа, йшчэ загіну!»А тым часам з-пад байракуПевень — кукарэку!«А, Чаркасы!.. Божа мілы,Не ўкараці веку!»

Зазванілі ва ўсе звоныПа ўсёй Украіне;Закрычалі гайдамакі:«Гіне шляхта, гіне!Гіне шляхта! ПагуляемДы хмару нагрэем!»Занялася Сміляншчына,—Хмара чырванее,А найпершай МедзвядзёўкаНеба награвае.Гарыць Сміла; СміляншчынаКрывёй падплывае.Гарыць Корсунь, гарыць Канеў,Чыгірын, Чаркасы;Чорным шляхам запалала,І кроў паліласяУ Валынь аж. Па ПалессіГонта банкятуе,А Залязняк ў СміляншчынеДамаску гартуеУ Чаркасах, дзе й ЯрэмаПробуе свянцоны.«Вось так, вось так! Добра, дзеці,Рэжце іх, шалёных!Добра, хлопцы!» — так на рынкуЗалязняк гукае.Вокал пекла; гайдамакіПа пекле гуляюць.А Ярэма — страшна глянуць —Па тры, па чатырыТак і ложыць. «Добра, сыне!Мацяру іх к віру!Рэж, дарэзвай! У раю будзешАбо есаулам.Гуляй, сыне! Нуце, дзеці!»І дзеці шугнуліПа гарах і па каморах,У склепе, ў гародзеЎсіх уклалі, ўсё забралі.«Цяпер, хлопцы, годзе!Утаміліся, спачыньце!»Вуліцы, базарыКрывёй зліты, ўсланы трупам.«Мала злыдням кары!Трэба йшчэ раз перамучыць,Каб не паўставаліНехрышчоныя іх душы!»На рынак шыбаліГайдамакі. Ярэма йдзе,Залязняк гукае:«Чуеш, хлопча? Хадзі сюды!Хадзі, не спужаю!»«Не баюся!» Зняўшы шапку,Стаў, як перад панам.«Скуль ты будзеш? Хто такі ты?»«Я, пане, з Вільшаны».«З той Вільшаны, дзе ктытараПсы замардавалі?»«Дзе? якога?»«У Вільшане...І кажуць, што ўкраліЯго дочку, калі знаеш».«Дочку... у Вільшане?»«У ктытара, калі ведаў».«Аксана! Аксана!» —Ледзьве вымавіў ЯрэмаДый бухнуўся долу.«Эге! Вось што!.. Шкода хлопца!Праветры, Мікола!»Праветрыўся. «Бацька! браце!Ах, каб быў старукі!..Дай нож мне! дайце сілу!Мукі ляхам! мукі!Мукі страшнай, каб аж пеклаТраслося ды млела!»«Добра, сыне! Нажы будуцьНа святое дзела.Хадзем з намі у ЛісянкуНажы гартаваці!»«Хадзем, хадзем, атамане,Бацька ты мой, брацеМой ядыны! На край светуПаляту, дастану,З пекла вырву, атамане!..На край свету, пане...На край свету, ды не ўбачу,Не знайду Аксаны!»«Можа, й знойдзеш. А цябе якЗавуць? — я не знаю».«Ярэмаю».«А прозвішча?»«Прозвішча не маю!»«Байструк хіба? Без прозвішча...Запішы, Мікола,У рэестар! Няхай будзе...Няхай будзе Голы!Так і пішы!»«Не, пагана!»«Ну, хіба Бядою?»«І не тое».«Пачакай во:Пішы Галайдою!»Запісалі.«Ну, Галайда,Паедзем гуляці!Знойдзеш долю... А не знойдзеш...Ну, хлопцы, сядлайце!»І Ярэме каня даліЛішняга з абозу.Усміхнуўся на гнядошыДы ізноў у слёзы.Выехалі за вароты,—Палаюць Чаркасы...«Ці ўсе, дзеці?»«Усе, бацька!»«Гайда!»ПанясласяПа дуброве, па-над ДнепрамКазачча ватага.А за імі кабзар ВолахЗ кобзаю з павагайНа коніку кавыляе,Казакам спявае:«Гайдамакі, гайдамакі!Залязняк гуляе».

Паехалі... а ЧаркасыПалаюць, палаюць.Палайце! Ніхто й не гляне.Смяюцца ды лаюцьПанкоў-шляхту і гамоняць,Кабзара марочаць.Залязняк жа насамперадПільна вухам сочыць;Едзе сабе, люльку курыць,Нікому ні слова.А за ім нямы Ярэма...Зялёна дуброва,І гай цёмны, і Днепр дужы,Й высокія горы,Неба, зоры, дабро, людзіІ лютае гора —Ўсё прапала, ўсё! НічогаНе знае, не бача,—Як забіты. Яму цяжка,Цяжка, а не плача.Крыважадная гадзюкаСмагла выпіваеЯго слёзы, душу давіць,Сэрца раздзірае.«Ой вы, слёзы! дробны слёзы!Вы змыеце гора;Змыйце яго... Цяжка! нудна!І сіняга мора,І Дняпро, каб гора выліць,—І Дняпра не стане!Загубіці хіба душу?Аксана! Аксана!Дзе ты? Дзе ты? Адгукніся,Мая ты ядына!Паглядзі ты на Ярэму!Дзе ты? Можа, гіне;Можа, цяжка кляне долю,Кляне, уміраеАбо ў пана у кайданахУ склепе канае!Ўспамінае мо Ярэму,Родную Вільшану,Кліча яго: «Маё сэрца,Абымі Аксану!Абымемся, мой саколе!Навекі замлеем.Няхай здзекуюцца ляхі,—Не пачуем!..» Вее,Вее вецер з-за Ліману,Гне таполю ў полі,—І дзяўчына пахінецца,Куды гне нядоля;Пасумуе, пажурыцца,Забудзе... і можа...У жупане — сама пані;А лях... Божа! Божа!Карай пеклам маю душу,Вылі мукі мора,Разбі кару нада мною,Ды не такім горамКарай сэрца! Разарвецца,Хоць было б як камень!Доля мая! маё сэрца!Аксана! Аксана!Дзе ты дзелася, прапала?»І хлынулі слёзы,—Драбнюткія паліліся.Скуль яны ўзяліся?А Залязняк гайдамакамКажа запыніцца:«У лес, хлопцы! Ўжо світаеІ коні прысталі:Папасём іх!» — і ціхенькаНа папаску сталі.

Зайшло сонца; Украіна —Дзе палала, тлела,А дзе шляхта, запёршыся,У будынках млела.Скрозь па сёлах шыбельніцы;Навешана трупаў —Толькі старшых, а так шляхта —Валяецца гуртамНа вуліцах, на расстаняхСабакі, вароныГрызуць шляхту, клююць вочы,—Ніхто не бароніць...Дый некаму: засталісяДзеці ды сабакі,—Жанкі нават з качаргаміПайшлі ў гайдамакі.

Вось было якое ліхаПа ўсёй Украіне!Горш ад пекла... А завошта,За што людзі гінуць?Таго ж бацькі, тыя ж дзеці,—Жыць бы ды братацца.Не, не ўмелі, не хацелі,—Трэба раз’яднацца!Крыві трэба, крыві братняй,Бо зайздрасць, што ў братаЁ ў каморы і на полі,І поўная хата.«Заб’ём брата! Спалім хату!» —Сказалі, зрабілі.Ўсё б, здаецца!.. Не, на каруСіротаў пусцілі.Раслі ў слёзах дый выраслі;Замучаны рукіРазвязаліся — й кроў за кроў,І мукі за мукі!Баліць сэрца, як успомніш:У крыві залітыСлавян дзеці. А хто вінен?Ксяндзы, езуіты!..Вандравалі гайдамакіЯрамі, лясамі,А за імі і ГалайдаЗ дробнымі слязамі.Ўжо мінулі Вараноўку,Вярбоўку, ў ВільшануПрыехалі. «Спытаць хіба,Спытаць пра Аксану?Не спытаю, каб не зналі,За што прападаю...»А тым часам гайдамакіЙ Вільшану мінаюць.Пытаецца у хлопчыка:«Ктытара забілі?»«Ды не, дзядзька, казаў бацька,Што яго спаліліТыя ляхі, што ляжаць там,І Аксану ўкралі.А ктытара на цвінтарыЎчора пахавалі».Не даслухаў... «Нясі, косю!»І паводдзе кінуў.«Чаму ўчора, як не ведаў,Ўчора не загінуў!А калі і ўмру сягоння,З дамавіны ўстануЛяхаў мучыць. Сэрца маё!Аксана! Аксана!Дзе ты?»Змоўкнуў, зажурыўся,Паехаў ступою.Цяжка-цяжка бедачынеЗмагацца з тугою.Дагнаў сваіх. БаравіцкімПолем ужо едуць.Са стадолай карчма тлее,А Лейбы ні следу.Усміхнуўся мой Ярэма,Цяжка усміхнуўся:«Вось тут, вось тут пазаўчораПерад жыдам гнуўся,А сягоння!..» Дый жаль стала,Што беды мінулі.Гайдамакі каля яруЗ шляху павярнулі.Наганяюць парабчонка.Хлопец у зрабнінахПалатняных, у пастолах;На плячах тарбіна.«Гэй, старчэня! Пачакай, брат!»«Я не старац, пане!Я, як бачыш, гайдамака».«Які ж абарванец!Адкуль жа ты?»«З Кірылаўкі».«А Будзішча знаеш?І возера каля Будзішч?»«І возера знаю —Вось яно там, гэтым ярамДа яго даедзеш».«Што, сягоння ляхаў бачыў?»«Прапалі ўсе недзе!А ўчора было багата,Вянкоў не свянцілі:Не далі паганцы-ляхі.За то ж іх і білі!І я нажом святым, бацька;А маці нядужа,А то й яна б...»«Добра, хлопча!Вось на табе, дружа,Дукат гэты, не згубі, бач!»Узяў залатога,Паўзіраўся: «Шчыра дзякуй!»«Ну, хлопцы, ў дарогу!Ды чуеце? Без гамонкі.Галайда, за мною!Возера ё ў гэтым яруІ лес пад гарою,А ў лесе скарб. Як прыедзем,Дык каб вокал сталі,Скажы хлопцам. Можа, ў лёхахВарту пастаўляліТам паганцы».Прыехалі,Сталі кругом лесу;Паглядаюць — анікога...«Цю іх да ста бесаў!Што за грушы урадзілі!Збівайце, хлапчаты!Жыва! жыва! Гэтак! гэтак!»І канфедэратыПасыпаліся дадолу,Грушы гнілабокі.Пазбівалі, падабралі;Не маргнуўшы вокам:Знайшлі лёхі, скарб забралі,У ляхаў кішэніПератрэслі дый рушыліЧыніць кару дрэніЎ Лісянку.

Змяркалася. А з ЛісянкіАгні засвяцілі:Гэта Гонта з ЗалязнякамЛюлькі закурылі.Страшна, страшна закурылі!І ў пекле не ўмеюцьКурыць гэтак. Гнілы ЦікічКрывёй чырванееІ шляхоцкай, і жыдоўскай,А над ім палаюцьІ хаціна, і будынак;Бы доля караеІ вяльможных, і убогіх.А сярод базаруЗалязняк стаіць і Гонта,Крычаць: «Ляхам кары!Кары ляхам, хай каюцца!»І дзеці караюць.Стогнуць, плачуць; адзін просіць,Другі праклінае;Той моліцца, спавядаеГрахі перад братам,Ўжо забітым. Не мілуюць,Караюць заўзята.Як смерць тая, не ўважаюцьНа годы, на ўродуШляхцяначкі, жыдовачкі.Цячэ кроў у воду.Ні калекі, ні старога,Ні дзіцё малоеНе мінулі,— не ўпрасіліЧасіны ліхое.Паляглі ўсе, ўсе пакотам;Ні душы жывоеНе засталася ў Лісянцы.А пажар удвоеРазгарэўся, распаліўсяДа самае хмары.А Галайда, знай, гукае:«Кары ляхам, кары!»Як шалёны, мёртвых рэжа,Вешае з запалам.«Дайце ляха, дайце жыда!Мала іх мне, мала!Дайце ляха, крыві дайцеНатачыць з паганых!Крыві мора... Мала мора!..Аксана! Аксана!Дзе ты?» — крыкне і знікаеЎ полымі, ў пажары.А тым часам гайдамакіСталы ўздоўж базаруПаставілі; нясуць стравуДы што дзе папалі,Засветла каб павячэраць.«Гуляй!» — загукалі.Вячэраюць, а кругом іхПекла чырванее.Павешаныя ў пажарыНа кроквах чарнеюцьПаноў трупы. Гараць кроквыІ падаюць з імі.«Піце, дзеці! Піце, ліце!З панамі такіміМожа, йшчэ раз сустрэнемся,Йшчэ раз пагуляем!»І з паўгарца адным духамЗалязняк куляе.«За праклятых вашых трупаўІ за душ праклятыхШчэ раз вып’ю! Піце, дзеці!Вып’ем, Гонта, браце!»«Вып’ем, дружа, пагуляемУдваёчку, ў пары.А дзе ж Волах? Заспявай жаНам, стары кабзару!Не пра дзедаў, бо не горайМы ляхаў караем;Не пра ліха,— бо яго мыНе зналі й не знаем.Вясёлую ўтні нам, старча,Каб зямля трашчэла,—Пра ўдавіцу-маладзіцу,Як яна цярпела».

Кабзар(грае і прыпявае)«Ад сяла да сялаТанцы ды музыкі:Курку, яйкі прадала,Маю чаравікі!Ад сяла да сялаБуду танцаваці:Ні каровы, ні вала,—Сама адна ў хаце.Я аддам, я прадамДы куплю хаціну,Я куплю, я зраблюКрамачку пад тынам;Таргаваць, шынкавацьЧарачкамі буду,Танцаваць ды гуляцьЗ парабчанскім людам!Ох вы, дзеткі мае,Мае галубяткі!Не журыцеся, глядзіце,Як танцуе матка!Сама ў наймы пайду,Ў школу дзетак аддам,А чырвоным чаравічкамТакі дам, такі дам!»«Добра! добра! Ну, да танцаў,Да танцаў, кабзару!»Сляпы ўрэзаў. У прысядкіПайшлі па базару.Зямля гнецца... «Ану, Гонта!»«Ну, браце Максіме!Жарнем дружна, мой галубе,Покуль не загінем!»«Не ўзірайцеся, дзяўчаты,Што я абадраўся;Бо мой бацька рабіў гладка,І я ў яго ўдаўся».«Добра, браце! Ей жа богу!»«Ану, ты, Максіме!»«Пачакай, брат!»

«Вось рабі так, як раблю я:Любі дочку хоць якую,—Хоць папову, хоць дзякову,Хоць харошу мужыкову!»

Ўсе танцуюць, а ГалайдаНе чуе, не бача,Сядзіць сабе ў канцы стала,Цяжка-важка плача,Як дзіцё. Чаго б, здаецца?У чырвоным жупане,золата ёсць, і слава,Ды няма Аксаны!Не з кім долю падзяліці,Не з кім заспяваці!Адзін, адзін сіратоюМусіць прападаці!А таго, таго й не знае,Што яго АксанаПа тым боку за ЦікічамЎ пакоях з панамі,З тымі самымі ляхамі,Што закатаваліЯе бацьку. Недалюдкі!А цяпер прапаліЗа мурамі, ды глядзіце,Як жыды канаюць,Браты вашы! А АксанаЎ акно выглядаеНа асвечану Лісянку.«Дзе-та мой Ярэма?» —Сама думае, не знае,Што ён тут не дрэмле,У Лісянцы. Ды не ў світцы —Ў чырвоным жупане,Сядзіць адзін ды думае:«Дзе мая Аксана?Дзе яна, мая галубкаБяскрылая, плача?»Цяжка яму!А з-пад яруЎ кірэі казачайХтось крадзецца.«Хто такі ты?» —Галайда пытае.«Пасланец я пана Гонты.Няхай пагуляе —Я пажду».«Не, не дажджэшся,Жыдоўскі сабака!»«Хавай Божа, які я жыд?Бачыш? Гайдамака!Вось капейка... Прыглядзіся...Хіба ты не знаеш?»«Знаю, знаю!» — і свянцоныЗ халявы вымае.«Прызнавайся, жыд лукавы,Ты прывёў у МлееўДа ктытара ляхаў п’яных.Я, Лейба, не ўмеюЖартаваці. Я — Ярэма,Твой найміт, паганы.Ці ж не пазнаў? Прызнавайся...Дзе мая Аксана?»Дый замахнуўся.«Крый божа!..Ў палацы... з панамі...У золаце ўся...»«Выручай жа!Выручай, пракляты!»«Добра, добра... Які ж бо вы,Ярэма, заўзяты!Іду зараз і выручу:Грошы мур ламаюць.Скажу ляхам: замест Паца...»«Добра, добра! Знаю,Хутчэй ідзі!»«Зараз, зараз!Гонту забаўляйце,З паўчасіны, а няхай там!Ідзіце ж, гуляйце!..Куды везці?»«У Лебядзін!У Лебядзін,— чуеш?»«Чую, чую».І ГалайдаЗ Гонтаю танцуе.А Залязняк бярэ кобзу:«Патанцуй, кабзару!Я зайграю».НаўпрысядкіСляпы па базаруАдбівае пасталамі,Дадае славамі:«На гародзе пастарнак, пастарнак;Ці ж табе я не казак, не казак?Ці ж цябе я не люблю, не люблю?Ці ж табе я чаравічкаў не куплю?Куплю, куплю, чарнабрыва,Куплю, куплю таго дзіва.Буду, сэрца, хадзіць,Буду, сэрца, любіць».

«Ой гоп-гапака!Палюбіла казака,Ды рудога,Ды старога,—Ліха доля така!Ідзі ж, доля, за журбою.А ты, стары, за вадою!А я — дык у шынок.Вып’ю чарку і другую,Выпіць трэцюю хачу я,Пятай, шостай закушу я.Пайшла баба у танок,А за ёю галубок,Выкрутасам,Выхілясам,Маладзец, галубок!Стары руды бабу кліча,Тая ж яму дулю тыча:«Ажаніўся, сатана,Даставай жа мне пшана!Трэба дзетак гадаваць,Трэба дзетак адзяваць,А я буду дабываць;А ты, стары, не грашы,Ды ў запечку калышы,Ды маўчы, не дышы!»

«Як была я маладою прыпадобніцаю,Павесіла хвартушыну над аконніцаю;Хто йдзе — не міне,То кіўне, то міргне.А я шоўкам вышываю,У шыбінку выглядаю.Сыманы,Іваны!Надзявайце жупаны,Ды мы пойдзем пагуляем,Ды мы сядзем заспяваем!»«Заганяйце квочку ў бочку,А курчат у сетку!..…...............................................…...............................................І... гу!Загнуў бацька дугу,Цягне маці супоню,А ты, донка, ссупоні!»«Ці йшчэ? Ці годзе?»«Яшчэ!Хоць брыдкую! Самі ногі носяць».«Ой, сып вядром квасДы крышы апенькі!Дзед ды баба,Той да ладу,—Абое радзенькі».

«Ой, сып вядром квасДы крышы пятрушку!…......................................…......................................Ой, сып вядром квасДы накрышы хрэну!…................................…................................Ой, сып воду, водуДы ідзі шукаці броду!..»«Годзе! Годзе! — крычыць Гонта:Годзе, пагасае.Светла, дзеці!.. А дзе Лейба?Дзе ён прападае?Знайсці яго ды павесіць.Пяцелька свіняча!Гайда, дзеці! ПагасаеКаганец казачы!»А Галайда: «Атамане!Пагуляйма, татка!Глядзі — гарыць; на базарыІ відна, і гладка.Патанцуем. Грай, кабзару!»«Не хачу гуляці!Агню, дзеці! Дзёгцю, клочча!Гарматы давайце;Даць агню у склепы, сховы!Думаюць — жартую!»

Заравелі гайдамакі:«Добра, бацька, чуем!»Цераз грэблю павалілі,Гукаюць, спяваюць.А Галайда крычыць: «Бацька!Стойце!.. Прападаю!Пачакайце, не страляйце:Там мая Аксана!Часіначку, бацькі мае!Я яе дастану!»«Добра, добра! Залязняча,Давай знак страляці!Годзе цацкацца з ляхамі...А ты, мілы браце,Знойдзеш іншую!»Тут глянуў —Галайды ні духу.

Равуць горы — дом з ляхаміПажарам забухаўКаля хмар. Што засталося —Пеклам запалала...«Дзе Галайда?» — Максім кліча.І следу не стала...Пакуль малойцы танцавалі,Ярэма з Лейбай не драмалі.Пралезлі ў дом, у самы лёх.Схапіў Аксану у хвілінуЯрэма з лёху і сам рынуўУ Лебядзін...

«Ой, сіротка, я з Вільшаны.Сірата, бабуся!Бацьку ляхі замучылі,А мяне... Баюся,Баюся, галубка, ўспомніць!..Узялі з сабою.Не распытывай, бабулька,Што было са мною.Плакала ды наракала,Гора сэрца рвала,Слёзы сохлі, душа мёрла...Ох, каб гэта знала,Што яго йшчэ раз пабачуЖывым і здаровым,—Выцерпела б яшчэ болейЗа адно хоць слова!Выбачай, мая галубка!Можа, я грашыла;Можа, Бог за то й карае,Што я палюбіла,—Палюбіла стан высокіІ карыя вочы,Палюбіла, як умела,Як сэрцайка хоча.Не за бацьку маліласяЙ за сябе ў няволі,—За яго, мая бабуся,За мілага долю.Карай, Божа! Тваю праўдуЯ выцерпець мушу.Сказаць страшна: думала ж яЗагубіці душу.Каб не ён жа,— можа б... можа,Так і загубіла.Цяжка было! Думала я:«О Божа мой мілы!Сірата ён,— без мяне хтоЯго прывітае?Хто пра долю, пра нядолю,Як я, распытае?Хто абыме, як яго я?Хто душу пакажа?І хто ўбогаму сіроцеСлова ласкі скажа?» —Я так думала, бабуся,Смяялася сэрца:«Без бацькоў я засталасяСіратой на свеце;І адзін ён на ўсім свеце,Мяне верна любіць,А пачуе, што не жыва,Сам сябе загубіць».Так я думала ў малітвах,Ждала ў кожным часе:І няма яго, не будзе! —Адна засталася...»Дый заплакала. ЧарніцаГорка, без надзеіЗажурылася.«Бабулька!Ты скажы мне: дзе я?»«Ў Лебядзіне, мая птушка!Не ўставай: ты хвора».«Ў Лебядзіне? Ці даўно я?»«Ды не, пазаўчора».«Пазаўчора?.. Пачакайце!..Пажар над вадою...Жыд, Майданаўка, будынак...Завуць Галайдою...»«Так, Ярэмай ГалайдоюСябе называеТой, прывёз што...»«Дзе ён? дзе ён?Цяпер жа я знаю!..»«Цераз тыдзень абяцаўсяПрыйсці за табою».«Цераз тыдзень! Цераз тыдзень!Сэрцайка загоіць!Бабусенька, мінуласяЛіхая часіна!Той Галайда — мой Ярэма!..Па ўсёй УкраінеЯго знаюць. Я глядзела,Як сёлы гарэлі,Бачыла я — каты ляхіТрэсліся і млелі,Як хто скажа пра Галайду.Знаюць яны, знаюць,Хто такі ён, і адкуль ён,І каго шукае!..Ён шукаў мяне й нарэшцеАдшукаў, саколік!Прылятай жа, мой галубе,Маё шчасце, доля!Ох, як весела на свеце,Хоць ідзі скакаці!Цераз тыдзень, бабусенька...Яшчэ тры дні ждаці.Ох, як доўга!..«Заграбай, мама, жар, жар,—Будзе табе дочкі жаль, жаль...Ох, як весела на свеце!А табе, бабуся,Ці весела?» «Я табою,Пташка, весялюся».«А чаму ж ты не спяваеш?»«Я ўжо адспявала...»Зазванілі на вячэрню.Аксана ўздыхала,А чарніца памаліццаУ храм падыбала.

Цераз тыдзень ў ЛебядзінеУ царкве спявалі:«Ісаія, лікуй!» РанкамЯрэму вянчалі;А вечарам мой Ярэма(От хлопец звычайны!),Не злаваць каб атамана,Пакінуў Аксану:Ляхаў кончыць; з ЗалязнякамВяселле спраўляеНа Уманшчыне, ў пажарах.Яна выглядае —Выглядае, ці не едзеЗ баярамі ў госці —Перавезці яе з келліЎ хату на памосце.Не журыся, спадзявайсяДы маліся Богу.А цяпер жа мне на УманьСцелецца дарога.

Хваліліся гайдамакі,На Умань ідучы:«Будзем драці, пане-браце,З кітайкі анучы!»

Мінаюць дні, мінае лета,А Украіна, знай, гарыць;Галосяць дзеці неадзеты:Бацькоў няма ўжо. ШалясціцьЛісцё пажоўклае ў дуброве;Гуляюць хмары, сонца спіць;Нідзе не чуць людское мовы;Звер толькі вые за сялом,Трупы грызучы. Не хавалі,—Ваўкоў ляхамі гадавалі,Аж пакуль снегам заняслоАгрызкі воўчыя.Не спыніла завірухаПякельнае кары;Ляхі мерзлі, а казакіГрэліся ў пажары.Вясна ўстала і зямелькуСонную збудзіла,Уквяціла ў зелень, кветкі,Барвінкам пакрыла;І на полі жаваронак,Салавейка ў гаіЗямлю, ўбраную вясною,Ўранні сустракаюць...Рай, ды годзе! Для каго ж ён?Для людзей... А людзі?На яго й зірнуць не хочуць,А зірнуць — асудзяць.Крывёй трэба змаляваці,Асвяціць пажарам;Сонца мала, кветак мала,І багата хмараў.Пекла мала!.. Людзі, людзі!Калі ўжо з вас будзеДабра таго, што маеце?Дзіўныя вы людзі!І вясна кроў не спыніла,Ні злосці людское.Цяжка глянуць; а прыпомніш —Так было і ў Троі.Так і будзе.ГайдамакіГуляюць, караюць;Дзе праедуць — зямля ў прыску,Крывёю сплывае.Максім прыдбаў сабе сынаНа ўсю Украіну;Хоць не родны сын Ярэма,А шчыры хлапчына.Максім рэжа, а ЯрэмаНе рэжа—лютуе:З нажом вострым на пажарахДнюе і начуе.Не мілуе, не мінаеНідзе анікога;За ктытара ляхам плаціць,За бацьку святога,За Аксану... Дый замлее,Ўспомніўшы Аксану.А Залязняк: «Гуляй, сыну,Покуль доля ўстане!Пагуляем!» Пагулялі:Купаю на купеАд Кіева да УманіЛеглі ляхі трупам.

Нібы хмара, гайдамакіУмань абступіліАпоўначы; да ўсход сонцаУмань затапілі;Затапілі, закрычалі:

«Бі ляха, панове!»Пакацілася па рынкуJazda narodowa,Пакаціліся і дзеці,І калека хворы.Гвалт і галас... На базары,Як пасярод мораКрывавага, стаіць ГонтаЗ Максімам заўзятым.Крычаць удвух: «Добра, дзеці!Вось так іх, праклятых!»Аж вядуць во гайдамакіКсяндза-езуітаІ двух хлопцаў: «Гонта! ГэтаТвае дзеці ўмыты!Ты нас рэжаш — рэж і іх ты:Яны каталікі.Чаго ж стаў? Чаму не рэжаш?Покуль невялікі.Зарэж і іх; бо вырастуць,Дык цябе зарэжуць!..»«Забіце пса! А псянятаўСваёю зарэжу.Кліч грамаду. Прызнавайцесь,Што каталікі вы!»«Католікі... бо нас маці...»«Божа міласцівы!Маўчаць! маўчаць! Знаю, знаю!»Збеглася грамада.«Католікі — мае дзеці...Каб не было здрады,Каб не было перасудаў,Панове грамада!Прысягаў, як браў свянцоны,Католіка рэзаць.Ой, сыны! сыны мае вы!Малыя гарэзы!Што не рэжаце вы ляха?»«Будзем рэзаць, татка!»«О, не будзеце вы рэзаць!Будзь праклятай матка,Праклятая каталічка,Што вас спарадзіла!Чаму вас да ўсходу сонцаБыла не ўтапіла?Менш бы грэху: вы памерлі бНе каталікамі!А сягоння, сыны мае,Горачка мне з вамі!Пацалуйце мяне, дзеці,Не я забіваю,А прысяга!..» Махнуў ножам —І дзяцей не мае!Парэзаныя палеглі.«Тата...— булькаталі.—Тата, тата!.. Мы не ляхі!Мы...» — дый замаўчалі.«Пахаваць, можа?» «Не трэбаДзяцей каталічкі.Ой, сыны, сыны мае вы!Чаму невялічкі?Чаму ворага і маткуНе гналі ў магілу?Тую матку каталічку,Што вас спарадзіла?..Хадзем, браце!»Ўзяў Максіма;Пайшлі ўздоўж базаруІ абодва закрычалі:«Кары ляхам, кары!»І каралі... Страшна, страшнаУмань запалала.Ні ў харомах, ні ў касцёлеНікога не стала,—Паляглі ўсе. Разні гэткайНе было паганай,Што ў Умані бушавала.Школу базылянаў,Дзе вучылі дзяцей Гонты,Сам Гонта руйнуе:«Ты паіла маіх дзетак! —Гукае, лютуе.—Тут паілі невялікіх,Дабру не наўчылі...Бурыць сцены!»ГайдамакіСцены развалілі,Развалілі, аб каменнеКсяндзоў разбівалі,А школьнікаў у крыніцыЖыўцом пахавалі.Да самае ночы ляхаў выразалі;

І душы не знойдзеш. А Гонта крычыць:«Дзе вы, людаеды? Дзе вас пахавалі?З’елі маіх дзетак,— цяжанька мне жыць!Цяжанька мне плакаць! з некім гаварыць!Ой, сыны, сыночкі, дзе мне вас шукаці?Дзе вы запрапалі? Крыві, крыві дайце!А крыві шляхоцкай, бо хочацца піць!Хочацца ўзірацца, як яна чарнее,Хочацца напіцца!.. Што вецер не вее,Ляхаў не навее?.. Цяжанька мне жыць!Цяжанька мне плакаць! Праведныя зоры!Пакрыйцеся хмарай,— я вас не чапаў,Я дзяцей зарэзаў!.. Горачка мне, гора!Дзе я прытулюся?»Так Гонта крычаў,Па Умані бегаў. А сярод базаруСталы гайдамакі ставілі ў крыві;Дзе што адшукалі, стравы нанясліІ вячэраць селі. Апошняя кара,Апошняя вячэра!«Гуляйце, сыны!Піце, покуль п’ецца! Біце, покуль б’ецца!»Залязняк гукае: «Ану, разаніШто-небудзь, бязглузды! Няхай зямля гнецца,Няхай пагуляюць мае казакі!»І кабзар усыпаў:«А мой бацька і купец,І кравец;Праля мая маціДы свацця;Браты мае, кавалі,ПрывяліІ карову аж з дубровыІ маніста наняслі.А я сабе ХрысцяЎ манісце;А на ліштве лісцеДы лісце,Чаравічкі і падковы.Выйду ранкам да каровы,—Я карову напаю,Падаю,З дзецюкамі настаю,Пастаю».

«Ой, гоп па вячэры!Замыкайце, дзеці, дзверы!Ты, старая, не журысяДы да мяне прытуліся!»Ўсе гуляюць. А дзе ж Гонта?Чаму не гуляе?Чаму не п’е з казакамі?Чаму не спявае?Няма Гонты; як відаці,Спяваці не смееЎ гэтым часе.А хто гэткіУ чорнай кірэіЦераз рынак пераходзіць?Стаў, рые ля слупа,Ляхаў мёртвых раскідае.Нагнуўся, два трупыУзваліў сабе на плечыІ назад з базаруЦераз мёртвых пераходзіць,Крыецца ў пажарыЗа касцёлам... Хто ж то гэткі?Гонта ў горы ўночыНясе дзетак пахаваці,Пяском закрыць вочы,Каб казацкае іх целаСабакі не елі.І па вуліцах, дзе менейКалоды гарэлі,Панёс Гонта сваіх дзетак,Каб ніхто не бачыў,Дзе сыноў ён пахаваеІ як Гонта плача.За дарогу ў поле вынес;Свянцоны вымаеІ свянцоным рые яму.А Умань палае,Свеціць Гонце пры рабоцеІ на дзяцей свеціць.Як бы спяць яны ў адзежы...Чаго ж страшны дзеці?Чаго Гонта, бы крадзе штоАбо скарб хавае?Аж трасецца... А з УманіЧуваць, як гукаюцьТаварышы-гайдамакі.Гонта як не чуе,—Сынам хату сярод стэпуГлыбоку будуе.Збудаваў... Бярэ сыноў ён,Кладзе ў тую хатуІ не гляне, нібы чуе:«Мы не ляхі, тата!»Абаіх злажыў; з кішэніКітайку вымаеІ цалуе ў вочы мёртвых,Хрысціць, накрываеТой чырвонаю кітайкайГолавы казачы.Паглядзеў, раскрыўшы, йшчэ раз...Цяжка-важка плача:«Ой, сыны мае, сыночкі!На тую ЎкраінуПаглядайце! за яе выІ я з вамі гіну.А хто мяне пахавае?На чужацкім поліХто заплача нада мною?Доля мая, доля!Доля мая няшчасная!Што ты нарабіла?Нашто мне дзяцей дала ты?Чаму не забіла?Хай бы яны пахавалі,А то я хаваю!»Са слязьмі перахрысціўшы,Накрыў, зарывае.«Спачывайце, сыны мае,Ў глыбокім прыселлі!Сука-маці не прыдбалаНовае пасцелі.Без васількоў і без рутыСпачывайце, дзеці!Ды прасіце шчыра Бога,Хай на гэтым свецеЗа вас мяне пакарае,За грэх мой без меры!Мне даруйце. Я прашчаю,Што вы польскай веры».Зраўняў землю, накрыў дзёрнам,Каб ніхто не бачыў,Дзе палеглі Гонты дзеці,Голавы казачы.«Спачывайце і чакайцеЎбачыцца са мною.Скараціў жа я вам веку,І мне будзе тое!І мяне заб’юць... Хутчэй бы!Ды хто пахавае?Гайдамакі!.. Пайду йшчэ раз,Пайду пагуляю!..»Пайшоў згорблены ў свет Гонта;Ідзе, спатыкнецца.Пажар свеціць; Гонта гляне,Гляне — усміхнецца.Страшна, страшна усміхаўся,На стэп азіраўся.Абцёр вочы... Чуць мільгаеЎ дыме дый схаваўся.

Даўно то мінула, як малой дзяцінай,Сіратою ў зрэб’і я калісь блукаўБез світкі, без хлеба па той Украіне,Дзе Залязняк, Гонта з свянцоным гуляў.Даўно то мінула, як тымі шляхамі,Дзе йшлі гайдамакі,— малымі нагаміХадзіў я ды плакаў, ды людзей шукаў,Што дабру наўчылі б. Я цяпер пазнаў,Пазнаў, дый жаль стала, што ліха мінула.Маладое ліха!.. Як бы ты зірнула,Прамяняў бы долю, што цяпер я маю,Ліха тое ўспомню, бяскрайныя стэпыІ бацьку, і дзеда,— дзед яшчэ мой крэпак...Бацька ж не жыве мой, дзед яшчэ гуляе.Бывала, ў нядзелю, старадаўным следам,Выпіўшы той горкай па чарцы з суседам,Бацька дзеда просіць, каб той расказаўПра Каліеўшчыну ды як ваявалі,Як Залязняк, Гонта ляхаў пакараў...Сталетнія вочы, як зоры, зіялі,А слова за словам крыніцай лілося:Як ляхі каналі, як Сміла гарэла...Суседзі ад страху слухалі нясмела.І мне, йшчэ малому, не раз давялосяПа ктытару плакаць. І ніхто не бачыў,Што дзіцё малое ды ў куточку плача.Дзякуй табе, дзеду, што ты захаваўЎ галаве сталетняй славу нам казачу:Я цяпер унукам яе расказаў.

Выбачайце, людцы, што вамКазацкую славуТак расказваю наўгадкіБез кніжнае справы.Так расказваў дзед калісьці —Няхай здароў будзе! —А за ім я. Не знаў стары,Што пісьменныя людзіТыя рэчы прачытаюць.Дзедка, не сумуйся!Няхай лаюць! А я покульДа сваіх вярнуся,Ды ўжо давяду да краю,Давяду,— спачыну,Ды хоць скрозь сон пагляджу яНа тую Ўкраіну,Дзе хадзілі гайдамакіЗ святымі нажамі,На шляхі тыя, што мераўМалымі нагамі.

Пагулялі гайдамакі,Добра пагулялі:Год шляхецкаю крывёюПаілі, зліваліУкраіну. Дый замоўклі,—Нажы пашчарбілі.Няма Гонты; няма ямуКрыжа, ні магілы.Развеялі буйны ветрыПопел гайдамака,І некаму памаліцца,Некаму заплакаць.Адзін толькі брат названыЗастаўся на свеце;Той, пачуўшы, што так страшнаПякельныя дзеціЗамучылі яго брата,—Залязняк заплакаўПершы раз і слёз не выцер,Памёр, небарака.Нуда яго задавілаНа чужацкім полі,Ў чужу землю палажыла:Такая ўжо доля!Сумна-сумна гайдамакіЖалезную сілуПахавалі... Насыпалі,Як гару, магілу;Заплакалі, разышліся,Адкуль узяліся.

Адзін толькі мой ЯрэмаНа кій пахіліўся,Стаяў доўга. «Спачынь, бацька,На чужацкім полі!Бо на сваім няма месца,Няма месца, волі!..Спі, казача, з добрым сэрцам!Хто-небудзь успомніць».

Пайшоў стэпам небарака,Галаву ў дол клоніць.Доўга-доўга азіраўся,Дый не відна стала;Адна толькі сярод стэпуМагіла стаяла.

Пасеялі гайдамакіНа Ўкраіне жыта,Ды не яны яго жалі,—Нехта будзе сыты.Няма праўды, не вырасла,—Крыўда спавівае...Разышліся гайдамакі,Хто куды дзе знае:Хто дадому, хто ў дуброву,З нажом у халяве,Жыдоў кончыць. І такаяДасюль ходзіць слава.А тым часам зруйнаваліСеч тую былую:На Кубань хто, за Дунай хто;Адно толькі чуеш,Як парогі сярод стэпуРавуць, завываюць:«Пахавалі дзяцей нашых,І нас разрываюць!»Равуць сабе й раўсці будуць,—Іх людзі мінулі;А Ўкраіна, яе дзеціНавекі заснулі.

З таго часу на ЎкраінеЖыта зелянее;Не чуць плачу, ні гарматаў,Толькі вецер вее,Нагінае вербы ў гаі,А кавыль на полі.Ўсё замоўкла. Хай маўчыць жа:На то Божжа воля.

Толькі вечарам часаміПа-над Днепрам, гаемГайдамакі йдуць старыя,Ідучы, спяваюць:«А ў нашага Галайды хата на памосце.Грай, мора! Добра, мора!Добра будзе, Галайда!»

Comments

Loading comments…