Купала)

Translated by Янка Купала

Да Аснавяненкі (Шаўчэнка

Б’юць парогі; ўсходзіць месяц,Як і перш усходзіў…Няма Сечы, прапаў і той,Хто ўсім верхаводзіў.Няма Сечы! А чаротыУ Дняпра пытаюць:«Дзе дзеліся нашы дзеці?Дзе яны гуляюць?»Лятаючы, скігліць чайка,Бы па дзецях плача;Сонца грэе, вецер вееНа стэпу казачым.На тым стэпу скрозь магілыСтаяць ды сумуюць;Ветра буйнага пытаюць:«Дзе нашы пануюць?Дзе пануюць, банкетуюць?Дзе вы загасцілі?..Вярнецеся! Во пшаніцыКолас пахілілі,Дзе пасліся вашы коні,Дзе трава шумела,Дзе кроў ляхаў і татараўМорам чырванела.Вярнецеся!..»«Не вернуцца! —Загулі, сказаліХвалі мора.— Не вернуцца,Навекі прапалі!»Праўда, праўда, сіне мора:Такая іх доля!Не вернуцца чаканыя,Не вернецца воля,Не вернуцца запарожцы,Не ўстануць гетманы,Не пакрыюць УкраінуЧырвоны жупаны.Абадрана сіратоюПа-над Днепрам плача;Цяжка-цяжка сіраціне,А ніхто не бача,Толькі вораг, што смяецца…Смейся, люты ўража!Дый не дужа, бо ўсё гіне, —Слава не паляжа;Не паляжа, а раскажа,Што было на свеце,Чыя праўда, чыя крыўда,І чые мы дзеці.Наша дума, наша песняНе ўмрэ, не загіне…Вось дзе, людзі, наша слава,Слава Украіны!Без золата, без камення,Без хітрае мовы,Галасіста ды праўдзіва,Як божае слова…Ці так, бацька-атамане?Ці праўду спяваю?Эх, каб тое!.. Ды казаць што!—Таленту не маю.Маскоўшчына йшчэ пры гэтым,Скрозь чужыя людзі.«Не патурай!» — можа скажаш;Ды што з таго будзе?Насмяюцца з таго псалму,Што вылью слязамі;Насмяюцца!.. Цяжка, бацька,Жыці з варагамі!Пабароўся б і я, можа,Каб сілы прыклікаў;Заспяваў бы — галасок быў,Ды з’елі пазыкі.Вось яна, бяда якая,Бацька мой, ліхая!Блуджу ў снезе ды сабе сам:«Ой, не шумі, гаю!»Не зайграю больш. Ты ж, бацька,Як сам здароў, знаеш,Цябе людзі паважаюць,Добры голас маеш.Спявай жа ім, мой галубе!Пра Сеч, пра магілы,Дзе насыпалі якую,Каго палажылі;Пра былое й тыя дзівы,Што былі мінулі…Зайграй, бацька! Каб нехацяНа ўвесь свет пачулі,Што тварылася н Ўкрайне,За што памірала,За што слава казацкаяНа ўсім свеце стала!

Зайграй, бацька, арол сізы!Няхай я заплачу,Няхай сваю УкраінуЯ йшчэ раз пабачу;Хай паслухаю яшчэ раз,Як мора іграе,Як дзяўчына пад вярбоюГрыца заспявае;Хай яшчэ раз усміхнеццаСэрца на чужыне,Покуль ляжа ў чужу землю,Ў чужой дамавіне!

С.-Пецярбург

1839

Comments

Loading comments…