Думка (Вецер буйны, вецер буйны!..)

Translated from Ukrainian by Yanka Kupala

Вецер буйны, вецер буйны!Ты з морам гаворыш —Збудзі яго, зайграй ты з ім,Спытай сіне мора.Яно знае, дзе мой мілы,Бо яго насіла;Яно скажа, сіне мора,Дзе яго згубіла.Калі мілага ўтапіла, —Разбі сіне мора!Пайду мілага шукаці,Ўтаплю сваё гора,Ўтаплю сваю нядоленьку,Русалкаю стану,Пашукаю ў чорных хвалях,На дно мора кану.Знайду яго, — прытулюся,На сэрцы замлею,Тады, хваля, нясі з мілымКуды вецер вее!

Калі ж мілы на тым боку, —Вецер буйны, знаеш,Дзе ён ходзіць, што ён робіць, —Ты з ім размаўляеш.Калі плача, то й я плачу;Калі не — спяваю;Калі згінуў чарнабрывы,То й я прападаю.Тады нясі маю душуТуды, дзе мой мілы,Чырвонаю калінаюПастаў на магіле.Лягчэй будзе ў чужым поліСіраце ляжаці:Будзе над ім яго мілаКветкаю стаяці.Зацвіту калінай-кветкай,Каб мілага грудзіНе пякло чужое сонца,Не тапталі людзі.Вечарам я пасумую,Раніцай паплачу;Сонца ўзыдзе — утру слёзы,Ніхто й не пабача.

Вецер буйны, вецер буйны!Ты з морам гаворыш —Збудзі яго, зайграй ты з ім,Спытай сіне мора!..

Comments

Loading comments…