Апошняя рэдакцыя

Translated from Ukrainian by Yanka Kupala

Думкі (Шаўчэнка — Купала)

Нашто чорныя мне бровы,Нашто кары вочы,Нашто леты маладыя,Думачкі дзявочы?Леты мае маладыяМарна прападаюць,Вочы плачуць, чорны бровыАд ветру ліняюць.Сэрца вяне, нудзіць светам,Як птушка без волі…Нашто ж мне, краса мая ты,Калі няма долі?Цяжка-цяжка сіратоюМне на свеце жыці;Свае людзі —Як чужыя,Не з кім гаварыці;Няма каму распытаці,Чаго плачуць вочы;Няма каму расказаці,Чаго сэрца хоча,Чаго сэрца, як галубка,Дзень і ноч варкуе;Ніхто яго не пытае,Не знае, не чуе.Чужы людзі не спытаюць —Дый нашто пытаці?Няхай плача сіраціна,Няхай леты траціць…Плач жа, сэрца, плачце, вочы,Пакуль не заснулі,Галаслівей, жаласлівей,Каб ветры пачулі.І каб буйныя панесліЗа сіняе мораЧарняваму, здрадліваму —На лютае гора!

(С.-Пецярбург, 1838)

Comments

Loading comments…