Бядуля)
Translated by Змітрок Бядуля
За байракам байрак… (Шаўчэнка
За байракам байрак,А там стэп ды магіла.А з магілы казакЎстае сівы, пахілы.Устае уначы,Ідзе ў стэп, а йдучыПесню сумна спявае:«Нанасілі зямліДый дадому пайшлі,І ніхто не згадае.Нас тут трыста, як шкло,Таварыства лягло!І зямля не прымае.Як запродаў гетманУ ярмо хрысціян,Зрабіў з нас прыганятых.Па сваёй па зямліСваю кроў разліліІ зарэзалі брата.Кроў братоў мы пілі,І вось тут палягліМы ў магіле заклятай».Сціх казак, сумаваўІ да пікі прыпаў,Стаў на самай магіле.На Дняпро пазіраў,Цяжка плакаў, рыдаў,Сіні хвалі галасілі.3-за Дняпра, за сяломРэха гаем гуло,Трэці пеўні спявалі.Праваліўся казак,Страпянуўся байрак,А магіла застагнала.
Comments
Loading comments…