З успамінаў пра дзяцінства
Translated by Янка Купала
Не называю яе раем,Таей хаціначкі у гаіНад чыстым ставам, край сяла!Мяне радзіла маці тамІ, спавіваючы, спявала,Сваю нуду пералівалаЎ сваё дзіцятка. Ў тым гаю,У той хаціне, ў тым раюЯ пекла бачыў... Там няволя,Работа цяжкая, ніколіІ адпачыці не даюць,Там маці добрую маю,Йшчэ маладую, у магілуБяда ды праца палажыла,Там бацька, плачучы з дзяцьміМалымі, голымі, ў няволі,Не выцерпеў ліхое долі,Памёр на паншчыне... а мыРазлезліся паміж людзьмі,Як мышаняты. Я да школы —Ваду насіці шкалярам,Браты на паншчыну хадзілі,Пакуль ілбы ім пагалілі,А сёстры... Сёстры... Гора вам,Мае галубкі маладыя.Для каго ў свеце жывяцё?Вы ў наймах выраслі чужыя,У наймах косы пабялеюць,У наймах, сёстры, й памрыцё.
Comments
Loading comments…