Купала)

Translated by Янка Купала

Каўказ (Шаўчэнка

Шчыраму майму Якаву дэ БальменуКто даст главе моей воду, и очесем моим источник слёз,и плачуся и день и нощь, о погибиенных…Иеремии, глава 9, стих 1

За гарамі горы, хмараю спавіты,Засеяны горам, крывёю паліты!

Спакон веку ПраметэяТам арол карае,Штодзень божы яму рэбрыЙ сэрца разбівае,Разбівае, ды не вып’еКрыві жывой з сэрца —Ізноў яно ажываеДы ізноў смяецца.Не ўмірае душа наша,Не ўмірае воля,І пражора не выараНа дне мора поле,Не скуе душы жывоеІ слова жывога,Не паганьбіць славы Бога,Вялікага Бога.

Не нам у спрэчку з табой стаці!Не справы нам твае судзіць!Нам толькі плакаць, плакаць, плакацьІ хлеб штодзённы замясіцьКрывавым потам і слязамі.І каты бэсцяцца над намі,А праўда наша п’яна спіць.

Калі яна пратрэ вочы?Калі адпачыціЛяжаш, стомлены ты, Божа,І нам дасі жыці?А мы верым тваёй сілеІ духу жывому.Праўда ўстане! Воля ўстане!І табе адномуПамоляцца ўсе языкіВавекі і векі.А пакуль што цякуць рэкі,Крывавыя рэкі!..

За гарамі горы, хмарамі спавіты,Засеяны горам, крывёю паліты!Вось тамка міласцівы мы…Бы тую лань у чыстым полі,Злавілі залатую волюДый цкуямо… Лягло касцьміЛюдзей муштрованых нямала.А слёз? Крыві? Ўсіх напаіцьТут імператараў бы стала,З дзяцьмі і ўнукамі ўтапіцьУ ўдовіх слёзах… А дзявочых,Пралітых скрытна сярод ночы?А матчыных гарачых слёз,А бацькавых, старых, крывавых?Не рэкі — мора… Льецца скрозьКрывёю мора! Слава! Слава!Хартам, і гончым, і псарам,І нашым бацюшкам-царам!Слава!І вам слава, скалы, горы,Снягамі спавіты,І вам, рыцарам вялікім,Богам незабытым!Змагайцеся, а зможаце:Вам Бог памагае!За вас праўда, за вас славаІ воля святая!Чурэк і сакля — ўсё тваё:Яно ня прошана, не дана,Ніхто й не возьме за сваё,Не павядзе цябе ў кайданах.А ў нас!.. На то ж пісьменны мы,Чытаем божыя глаголы!І ад глыбокае турмыДы да высокага прастола —Усе мы ў золаце і голы.Да нас вучыцца! Мы наўчым,Пачым і хлеб, і соль пачым!..Мы хрысціяне: цэркваў ўволю,Усё дабро, сам бог у нас!Нам толькі сакля вочы коле:Чаго яна стаіць у вас,Не намі дана? Чаму вамЧурэк жа ваш, ды вам не кінем,Як таму псу! Чаму вы намПлаціць за сонца не павінны,—Ці ж гэта ўсё!.. Мы не паганы,Сапраўдныя мы хрысціяне —Крыхой мы сыты! А зато,Як бы вы з намі падружылі,Мы шмат чаму б вас навучылі!У нас жа й свету… Як на то —Адна Сібір неісхадзіма!А турм? А люду? Што й лічыць?Ад малдаваніна да фінаНа мовах ўсіх усё маўчыць…Бо благадзенствуе… У насСвятую біблію чытаеСвяты чарнец і навучае,Што цар якісь-та свінні пасДы, ўзяўшы сабе жонку ў друга,Забіў ён друга й, валацуга,На небе сеў, так як і ў насСядзяць на небе! Вы йшчэ цёмны,Святым крыжом не прасвяшчоны.Навучым мы! У нас дзяры,Дзяры ды дай —І проста ў райХоць і радню ўсю забяры!У нас! Чаго толькі не ўмеем?І зоры лічым, грэчку сеем,Французаў лаем. ПрадаемАбо і ў карты прайграемЛюдзей… не неграў… а такіх,Хрышчоных жа… але прастых,Мы не гішпаны! Крый нас Божа,Крадзенае перакупляць,Як гандляры: мы па закону!..

Па закону апосталаВы любіце брата?Суесловы, ліцамеры,Госпадам пракляты!Вы бо любіце на брацеСкуру, а не душу!Дый лупіце па законуДочцы на кажушак,На пасаг байстручаняці,Жонцы на гарсэцік,Для сябе ж — аб чым не знаюцьНі жонка, ні дзеці!

За каго ж ты распінаўся,Хрысце, сыне божы?За нас, добрых, ці за словаІсціны? Ці можа,Каб мы цябе асмяялі?Яно ж так і стала!

Капліцы, храмы і іконы,І свечкі, і кадзіла дым,І перад вобразам тваімБесперапынныя паклоны —За крадзеж, за вайну, за кроў,—Каб братнюю праліць кроў, просяць,І после ў дар табе прыносяцьЗ пажару ўкрадзены пакроў!!

Прасвяціліся!.. Ды хочамДля другіх прасветы,Сонца праўды паказаціСляпым, бачыш, дзеткам…Ўсё пакажам! Толькі дайцеСябе ў рукі ўзяці.Як і турмы мураваці,Кайданы каваціІ насіць як… І як плесціБізун з вузлаваццем,—Ўсяго наўчым! Толькі дайцеСвае скалы, горыАстатнія… бо ўжо ўзяліІ поле і мора!

І цябе загналі, мой дружа ядыны,Якаве мой добры! Не за Украіну,А за яе ката прыйшлося праліцьСветлую сваю кроў,— атрутай запіць —З маскоўскае чашы атрутны напітак!О мой дружа добры! Дружа незабыты!Жывою душою на Ўкрайне вітай;Лётай з казакамі па-над берагамі,Разрыты магілы ў стэпе назірай,Заплач з казакамі дробнымі слязаміІ мяне з няволі ў стэпе выглядай!А пакуль што — мае думы,Маё злое гора,Зіяць будуць і растуць хайДы з ветрам гавораць…Вецер ціхі з УкраіныПанясе з расоюМае думы да цябе аж!..Братняю слязоюТы іх, дружа, прывітаеш,Веру, не прагоніш…І магілы, стэпы, мора,І мяне ты ўспомніш.

1845

У Пераяславе

Comments

Loading comments…