Глебка)
Translated by Пятро Глебка
Марына (Шаўчэнка
Нібы цвічок у сэрца ўбіты,Марыну гэту я нашу.Час апісаць-бы працавіта,Дык што-ж, сказалі-б, што брашу.Што на паноў, бачыш, сярдзіты.Ды вось такое і пішуПра іх сабачыя звычаі...Сказалі-б проста: дурань лае,Што ён прыгонны сам,Неадукованы і хам.Няпраўда! Бачыць бог, не лаю!Не шкода мне, што я не пан,А горка мне і жаль вялікіНа ўсіх вучоных хрысціян.. . . . . . . . . . .. . . .І звер таго не зробіць дзікі,Што вы, б’ючы паклоны,З братамі чыніце... ЗаконыСкладаны катамі за вас—І вам дармо! У добры часУ Кіеў ездзіце здалёкуШтогод да споведзі, няўрокам,Да схімніка!І то сказаць:Чаго я гарую?Ані злога, ні добрагаЯ ўжо не пачую,А як, кажуць, хто не чуе,Дык таму ўсёроўна.Прылятай-жа з Украіны,Дружа мой чароўны,Мая дума прачыстая.Верная сябрына,Ды раскажы, мая зорка,Пра тую Марыну:Як яна у пана злогаЙ за што гаравала!—Ды ціхенька, каб не чулі,Або не дазналі;А то скажуць, на дарогахЧынім мы разбоі,І далей яшчэ загоняць,Прападзем абое...
Нядаўна гэтае было.Цераз сяло вяселле йшло,А пан з касцёла ехаў,Ці управіцель, а не пан.Пад шум вясельных паязджан,За крыкам ды за смехамНіхто й не бачыў, як праехаўТой управіцель, лях сабачы,А ён дык добра бачыў,А надта маладую!..За што бо мілуе гасподзьЛіхую дрэнь такую,Як управіцель? Другі год,Як ён з нямецкімі плугаміЗабраўся голы ў той куток,А колькі бедных тых дзявокПусціў па свеце з байструкамі!І вось нічога! А жанатыІ мае двое дзетачак,Як гожых кветачак.Глядзіце, вышла з панскай хаты,Як краля, пані маладаяГуляць з маленькімі. Мой панВылазіць з брычкі й пасылаеПа маладога на сяло;А после дзетачак вітаеІ жонку, кралю маладую,Аж тройчы бедную цалуе,І размаўляючы пайшліСабе ў пакоі... НеўзабавеІ маладога прывялі(З вяселля ды ў гусары).На заўтра ў горад адвязліДый загалілі ў маскалі!Вось так па нашаму звычаюНе думаўшы канчаюць!—А маладая? Ёй без парыСудзіў напэўна зносіць богКрасу і маладосць... Як чарыРаспалалася яе любоў...І давялося ў людзі зноўПрасіцца ў наймы? Не, не зноўку,Яна ўжо панна пакаёўка,Ужо Марысяю завуць,А не Марынаю! Бядачай,Гаротнай плакаць не даюць;Яна-ж схаваецца і плача.Дурная! шкода мужыка,Таго святога бедака.А глянь кругом сябе без краюІ лепшага не трэба раю!Чаго ты хочаш пажадай,Усё дадуць, яшчэ й багата!Не трэба, кажаш, дайце хату!Пра гэта лепш і не пытай,Бо ты... сама здарова знаеш...Глядзі, жарэбчыкам якімСам пан навокал пахаджае,Ужо ці добрым, ці ліхім,А будзеш панскаю радзінай,-Хіба загінеш!.. Па Марыну
Прыходзіла маціУ пана прасіці;Сказаў не пускаці,А як прыдзе—біці.Што тут ёй рабіці?Пайшла рыдаючы ў сяло:Адным-адно дзіця было,І тое згібла ....... ... ...Нібы груган той пра няўдачыЦі непагоду людзям крача,Так я пра слёзы, ды пра тыхБайстручанят людскіх бядачых,Хоць не шкада нікому іх,Расказваю, ды плачу.Мне шкода іх... Мой божа мілы!Дай словам ты святую сілу—Людское сэрца прабіваць,Людскія слёзы праліваць,Каб літасць душы асвяціла,Каб смутак ім на вочы паў,Каб кожны сэрцам шкадаваўМаіх дзяўчатак, каб любіліШляхамі добрымі хадзіць,Святога госпада хваліць,І брата мілаваць...НасілуЎ хату дзверы адчыніла.Зірнула—кветкі у цямне,За абразом і на акне;Крыжы прыгожа на сцяне,Нібыта добрая карціна,Панамалёваны... Марына!І ўсё Марына, ўсё сама!Адно Марыначкі няма.І ледзьве-ледзьве вышла з хаты,Пайшла на ўзгорак, на праклятыПалац той глянуць, і пайшлаАж пад палац. Пад тынам селаІ ночку цэлую сядзелаДы плакала. Ужо з сялаАвечак пастухі прагналі,А маці плакала, рыдала.Ужо і сонейка ўзышло,Ужо й зайшло, змяркацца стала,Не йдзе, нябога, у сяло,Сядзіць пад тынам. Праганялі,Ужо й сабакамі цкавалі —Не йдзе, дый годзе!..А Марына ў сукні белай,Нібыта бяліца,Богу моліцца, ды плачаЎ замкнёнай святліцы.Апроч пана у святліцуНіхто не ступае,Сам ён есці ёй прыносіць,
Моліць, упрашае,Каб на яго паглядзела,Каб уцерла вочы…І глядзець яна не хоча,І есці не хоча.Што рабіці? лях паганыНе можа дазнацца;А Марына вяне, сохнеУ белых палацах.Ужо й лета прамінула,І зіма ўжо скора,А Марына сядзіць сабе,Ужо й не гаворыцьІ не плача... Гэтак яеДаканаў, нябогу,Управіцель... а ўсё-такіНе зробіць нічога,Хоць рэж яе! РадзіласяЯна ўжо такою!Раз увечары МарынаГлядзела зімоюНа лес чорны, а з-за лесуУсходзіў дзяжоюМесяц жоўты .—І я калісьБыла маладою...—Прашаптала, спахмурнела,После заспявала:
Хата на памосце,Наехалі госці;Распляталі косы,Каснікі здымалі,А пан просіць сала,А чорт есці просіць.Гусі, гусі белыЎ вырай паляцелі,Шэрыя-ж—на мора!... . . . . .. . . . . . .Завылі псы на двары,Зайшліся з рогату псары,А пан—чырвоны—аж гарыць,Ідзе ў святліцу да Марыны,Як Кірык п’яны...Нібы ў хаце,На холадзе нябога-маціПад тынам тым усё сядзіць.Старая быццам адурэла.Мароз лютуе, аж рыпіць,Чырвоны месяц стаў аж белы,І варта боязна крычыць,Каб злога пана не ўзбудзіць.Аж зірк, палацы заняліся.Пажар! Пажар! І дзе ўзялісяУ бога людзі? Як з зямліРадзіліся і тут раслі,Нібыта хвалі наплывалі
Ды на пажар той паглядалі.Было й чаго дзівіцца ім!Марына голая зусімПерад будынкам танцавалаУ пары з маткаю!—і страх,З нажом крывавым у руках,І прыпявала
Ці не гэта кумка тая,Што падолік падтыкае?..Як была я паніЎ новенькім жупане—Панічы віталі,Рукі цалавалі!..
{Да маткі)А вы ка мне ды на вяселлеЗ таго свету прышлі?Мне ўжо і косы расплялі,Ды пан прыехаў... Гіля! Гіля!Ці то не гусі,—то паны,Глядзі, у вырай паляцелі,Агу! гіля! да сатаны,Да чорта ў госці! Чуеш? Чуеш?У Кіеве званы ўсе звоняць.Ці бачыш? Вунь агонь гарыць,А пан ляжыць сабе, чытаеІ просіць піць... А тое знаеш,Што я зарэзала яго?..Глядзі! Вунь галавешкай чорнайСтаіць на коміне... Чаго,Чаго глядзіш туды напорна?То-ж маці! маці! Не глядзі!А то з’ясі. Вось на глядзі!
(Дае фігі і спявае)Пакахала маскаля,Ды 'шчэ й зубы выскаляць!Маскалі, маскалі!Андарак набылі;Панічы—Дукачы,А паповічы даліСрэбныя каралі!.Бі, звоне, бі!Хмару разбі!Няхай хмараНа татараў,А сонейка на хрышчоных;Бі, звоне, бі!
МаціМарыначка! Хадзем-жа спаць!
МарынаХадзем-жа спаць, бо заўтра ранаМы пойдзем да царквы. Паганы,Глядзі ты, лезе цалаваць.Вось на табе!..
МаціХадзем-жа спаць!
(Да людзей)Хрышчоны люд, дапамажыце!
МарынаУзяць мяне! Узяць! Вяжыце!Вядзіце к пану у святліцу!А ты ці пойдзеш падзівіцца,Якою паннаю МарынаУ пана пад замком сядзіць?І вяне, сохне, гіне, гінеДзіцёнак любы твой адзіны,Твая Марыначка.
(Спявае)
Ой гіля, гіля, шэрыя гусі!Гіля на Дунайі Завязала галовачку,Цяпер сядзі ды гадай!
І птушкам воля ў чыстым полі,І птушкам весела лятаць,А я завяла у няволі.
(Плача)
Хоць трэ’ было б каралі ўзяць:На іх павесілася-б... бачыш,Шкада!.. Хоць ты тапіцца йдзі!Чаго-ж ты, мама мая, плачаш?Не плач, галубачка! Глядзі:То-ж я, Марыначка твая!Глядзі: вунь чорная змяяПа снезе лезе... Уцяку!Ізноў у вырай паляту!Бо я зязюлею ўжо стала...Ці ён у госці не прыходзіў?Забілі, мабыць, на вайне...А знаеш, я прысніла ў сне:Нібыта месяц днём усходзіў,А мы гуляем па-над морамСабе ўдваіх. Гляджу я—зорыПападалі нібыта ў воду,І засталася там нібыАдна адзіная на небеА я, шалёная як-бы,Шукаю на Дунаі броду,З байстручанём сваім брыду.З мяне смяецца люд гурбою,Завуць пакрытаю, дурною;І ты смяешся, а я плачу.Ды не, не плачу—рагачу...Ну, глянь-жа, як я палячу,Бо я—сава...—І замахала,Нібыта крыллямі, рукаміІ паскакала цераз двор,Як звер завыўшы, у прастор.Падыбала старая маціСваю Марыну даганяці.Паны да аднаго быліПапечаны, як парасяты;Згарэлі белыя палаты,А людзі ціханька пайшлі.Марыны й мацеры не стала...Ужо вясною, як аралі,На полі трупы два знайшліІ на магілках пахавалі.
Comments
Loading comments…