Купала)
Translated by Янка Купала
На вечную памяць Катлярэўскаму (Шаўчэнка
Сонца грэе, вецер вееЗ поля на даліну;Над вадою гне з вярбоюЧырвону каліну;Самотнае на калінеГнёздачка гайдае.А дзе ж дзеўся салавейка?Не пытай, не знае.Гора ўспомні ды кінь думаць…Мінула… прапала…Добра ўспомні — сэрца вяне:Чаму ж ды не стала?Вось жа гляну ды успомню:Было, як змяркае,Зашчабеча на каліне, —Ніхто не мінае.Ці багаты, каго доля,Як маці дзяціну,Прыбірае, даглядае, —Не міне каліну.Ці сіротка, што да светуЎстае працаваці, —Прыпынецца, паслухае,Як бацька ды маці.Пытаюцца, размаўляюць —Сэрцу люба ў грудзях…І свет божы, як Вялікдзень,І людзі як людзі!Ці дзяўчына, што мілогаШтодзень выглядае,Вяне, сохне сіратою,Дзецца дзе, не знае.На шлях пойдзе паўзірацца,Паплакаць у лозах;Зашчабеча салавейка,Сохнуць дробны слёзы.Паслухае, усміхнецца,Пойдзе цёмным гаем…Нібы з мілым размаўляла…А ён, знай, спяваеТо дробна, то роўна, як Бога благае.Пакуль выйдзе на шлях пагуляцьЗ нажом у халяве, — пойдзе рэха гаем,Пойдзе ды замоўкне — нашто шчабятаць?Зацятую душу злодзея не спыніць,Толькі страціць голас, дабру не наўчыць.Няхай жа лютуе, пакуль сам загіне,Пакуль безгалоўе груган пракрычыць.
Засне даліна. На калінеІ салавейка дрэмле-спіць.Павее вецер пры даліне —Дубровай рэха паляціць;Гуляе рэха — божа мова…Устануць людцы працаваць,Каровы пойдуць па дуброве,Дзяўчаты выйдуць ваду браць,І сонца гляне — рай, дый годзе!Вярба смяецца — свята скрозь!Заплача злодзей, люты злодзей.Было так перш — цяпер жа вось:
Сонца грэе, вецер вееЗ поля на даліну;Над вадою гне з вярбоюЧырвону каліну;Самотнае на калінеГнёздачка гайдае.А дзе ж дзеўся салавейка?Не пытай, не знае.
Нядаўна, нядаўна у нас на ЎкраінеСтары Катлярэўскі вось так шчабятаў;Замоўк небарака, сіротамі кінуўІ горы і мора, дзе ўперад лятаў;Дзе ватагу прайдзісветаВадзіў за сабою, —Засталося ўсё й сумуе,Як руіны Троі.Ўсё сумуе, — толькі славаСонцам зазіяла;Ня ўмрэ кабзар, бо навекіЯго прывітала.Будзеш, бацька, панаваці,Пакуль жывуць людзі;Пакуль сонца з неба ззяе,Цябе не забудуць!
Прымі ж маё слова, душа кабзарова!Шчырае, ад сэрца, — прымі, прывітай!Не кінь сіратою, як кінуў дубровы,Да мяне спусціся хоць на адно словаДы мне пра Ўкраіну маю заспявай.Няхай усміхнецца сэрца на чужыне,Хоць раз усміхнецца, гледзячы, як тыКазацкую славу сваім словам дзіўнымПеранёс у хату беднай сіраты.Прыляці арол мой, бо я адзінокіСірата на свеце, у чужым краю.Глядджу я на мора, на прастор шырокі,Паплыў бы на той бок — чаўна не даюць.Успомню Энея, бацькаўшчыну ўспомню,Успомню, заплачу, як дзіцё, няўтомна;А хвалі на той бок ідуць ды равуць.А можа я й цёмны, нічога не бачу,Злая доля, можа, на тым баку плача, —Сірату людзі ўсюды асмяюць!Смяяліся хай бы, ды там мора грае,Там месяц, там сонца зіяе ясней,Там з ветрам магіла ў стэпе размаўляе,Там не адзінокі быў бы ўжо я з ей.
Прымі ж маё слова, душа кабзарова!Шчырае, ад сэрца, — прымі, прывітай!Не кінь сіратою, як кінуў дубровы,Да мяне спусціся хоць на адно словаДы мне пра Ўкраіну маю заспявай!
С.-Пецярбург
1838
Comments
Loading comments…