Купала)

Translated by Янка Купала

Перабендзя (Шаўчэнка

Перабендзя сляпы, стары —Хто яго не знае!Ён усюды блукаеццаДы на кобзе йграе.А хто йграе, таго знаюцьІ дзякуюць людзі.Ён тугу ім разганяе,Хоць сам светам нудзіць.Пад тынамі бедачынаДнюе і начуе,Няма яму ў свеце хаты;Нядоля жартуеСа старога, як з малога,А ён хоць бы слова —Сядзе сабе, заспявае:«Не шумі, дуброва!»Заспявае дый успомніць,Што ён сіраціна,Пажурбуе, пасумуе,Седзячы пад тынам.

Вось такі ён, Перабендзя,Стары ды хімерны!Заспявае пра Чалога,На Гарліцу зверне;З дзяўчатамі на выгане —Грыца ды вяснянку,А калі ў шынку з хлапцамі —Сэрбіна, Шынкарку;З жанатымі на банкеце(Дзе свякруха злая) —Пра таполю — ліху долю,А потым — у гаю;Пра Лазара — на кірмашы,Ці, каб тое зналі,Цяжка-важка заспявае,Як сеч руйнавалі.Вось такі ён, Перабендзя,Стары ды хімерны!Заспявае, засмяецца,А на слёзы зверне.Вецер вее, павявае,Па полі гуляе.Кабзар сядзіць на магілеДы на кобзы йграе.Вакол яго стэп, як мора,Кавылём хістае;За магілаю — магіла,А там — чуць мільгае.Вус яго сівы, чупрынуВецер развявае,То паслухае, прылёгшы,Як кабзар спявае;Як сэрца смяецца, як вочанькі плачуць…Паслухаў… павеяў…Стары знайшоў схоўНа магіле ў стэпу, каб ніхто не бачыў,Каб вецер па полі словы паразмёў,Каб людзі не чулі — гэта ж Божжа слова,Гэта сэрца з Богам зважна гутарыць,Гэта сэрца славу шчабеча Багову,А думкай край свету на хмары ляціць.Арлом сізакрылым лятае, лунае,Аж сіняе неба крылом дастае;Спачыне на сонцы, яго запытае,Дзе яно начуе? Як яно ўстае?Паслухае мора, што яно гавора;Гару запытае: «Чаго ты нямая?»Ды ізноў на неба, бо на зямлі гора,Бо на ёй, шырокай, куточка не маеТой вось, хто ўсё знае, той вось, хто ўсё чуе:Што мора гавора, дзе сонца начуе —Яго ў гэтым свеце ніхто не прыймае.Адзін ён між імі, як месяц высокі.Яго знаюць людзі, бо носіць зямля…А як бы пачулі, што ён адзінокі,Пяе на магіле, з морам размаўляе, —Дык Божае слова яны б асмяялі,Дурнем бы назвалі, ад сябе прагналі.«Няхай па-над морам, — сказалі б,— гуляе!»

Добра гэтак, мой кабзару!Добра, бацька, робіш,Што спяваці, размаўляціНа магілу ходзіш!Хадзі сабе, мой галубе,Пакуль не заснуліДумкі, сэрца, ды спявай так,Каб людзі не чулі,А каб цябе не міналі —Патурай жа, брат, ім!Скачы, ўража, як пан кажа:На то ён багаты.

Вось такі ён, Перабендзя,Стары ды хімерны!Вясельнае заспявае,А на слёзы верне.

Comments

Loading comments…