Краўцоў)
Translated by Макар Краўцоў
Разрытая магіла (Шаўчэнка
Свеце ціхі, краю мілы,Мая Украіна!За што цябе спляндравалі,За што, мама, гінеш?
Ці ты рана да усход сонцаБогу ні малілась?Ці ты дзетачак ніпэўныхДобра не вучыла?
- Малілась я, турбавалась, -Дзень і ноч не спала,Сваіх дзетак даглядала,У звычай навучала.
Вырасталі мае кветкі,Мае тыя дзеткі,Панавала і я колісьНа шырокім свеце.
Панавала… О Багдане!Неразумны сыну!Паглядзі цяпер на матку,На сваю Украіну,
Што, калышучы, спявалаПра сваю нядолю,Сьлязьмі песьню палівала,Выглядала волю…
Ой, Багдане, Багданочку!Каб я была знала,То ў калысцы прыдушыла б,Пад сэрцам прыспала!
Стэпы мае запраданыЖыдаві, Нямоці;Сыны мае на чужыні,На чужой рабоці.
Дняпро, брат мой, высыхае,Мяне пакідае,Мае мілыя магілыМаскаль разрывае…
Ніхай рые, раскапуе, -Не сваё шукае;А тым часам перавертніНяхай падрастаюць,Дый паможуць маскальовіГаспадараваціДы з матулі палатнянуСарочку здымаці.
Пасьпяшайце ж, нідалюдкі,Матку катаваці!
На чацьвера раскапана,Разрыта магіла.Чаго там яны шукаюць?Што у нас згубілі?
Бацькі стары… Эх, каб яныЗнайшлі тое, што там пахавана!Не плакалі б дзеці, маці ні знывала б!
Comments
Loading comments…