Бядуля)
Translated by Змітрок Бядуля
Русалка (Шаўчэнка
«Спарадзіла мяне маціЎ палацах высокіх,Ды купаць панесла ўночыУ Дняпры глыбокім.Купаючы, размаўлялаСа мною, малою:«Плыві, плыві, мая дзетка,Дняпром за вадою.Ды выплыві русалкаюЗаўтра сярод ночы,А я выйду з ім гуляці,А ты заласкочаш.Заласкачы, маё сэрца:Няхай не смяеццаНада мною, маладою,Няхай п’е-уп’ецца,Не маімі кроў-слязамі —Сіняю вадоюДнеправою... Няхай сабеГуляе з дачкою.Плыві ж, мая дарагая!Хвалі, мае хвалі!Вы русалачку вітайце!..»Ды і зарыдала,Дый пабегла. А я сабеПлыла за вадою,Пакуль сёстры не сустрэлі,Не ўзялі з сабою.Ужо з тыдзень, як расту я,З сёстрамі гуляюАпаўночы ды з пакояўБацьку выглядаю.Можа, маці зноў зышласяЗ панам, вядзе гулі?Мо смяецца і балюеГрэшная матуля?»Дый замоўкла русалачка,У Дняпро нырнула,Як плотачка. А лазінаВеццем скалыхнула.Выйшла маці прагуляцца —Ў палацах не спіцца;Пана Яна няма дома,Не з кім весяліцца.А як прыйшла да берага,Дачку прыгадала,Прыгадала, як купалаI як прымаўляла.Дый хоць бы што. Пайшла сабеУ палацы спаці.Ды не дайшла — давялосяЎ Дняпры начаваці.Не пачула, як дзяўчатыВыйшлі сустракаціЗ хваляў Дняпра. УхапіліДый ну з ёй гуляці.Рады-рады, што злавілі...Доўга ласкаталі,Покі ў невад не запхалі...Ды зарагаталі.Адна толькі русалачкаНе зарагатала.
Comments
Loading comments…