Сержпутоўскі)
Translated by Аляксандр Сержпутоўскі
Смерць (Шаўчэнка
Па над полем ідзе,Не пакосы кладзе,Не пакосы — горы:Вые вецер, стогне морэ,Стогне да гудзе.
Касца серôд начыСустракаюць сычы;Тне касец, не спачывае:Ні на каго не уважае,—Хаць і не прасі.
Не крычы й не прасі,Не клепае касыЦі то горад, ці то поле,Як брытваю, стары голіцьУсе, што дасі.
Мужыка й шынкара,Сірату кабзара;Прыспеувае стары, косіць,Кладзе гарами пакосы,—Не мілуе й цара.
І мене не міне,На чужыне сатне —За рашôткаю задавиць.І крыжа ніхто не паставіцьІ не памьяне!
Comments
Loading comments…