Купала)
Translated by Янка Купала
Сон (Шаўчэнка
Дух истины, его же мир не может прияти,яко не видит его, ниже знает его.Иоанна, глава 14, стих 17
У кожнага свая доляІ свой шлях шырокі:Той муруе, той руйнуе,Той нясытым вокамЗа край свету зазірае,Ці няма краіны,Каб заграбаць ды з сабоюЎзяць у дамавіну.Той тузамі абіраеЎ сватняй хаце свата,А той спадцішка ў куточкуТочыць нож на брата.А той, ціхі ды цвярозы,Богабаязлівы,Нібы кот той, падкрадзецца,Выжджа нешчаслівыУ цябе час, дый запусціцьПазуры ў пячонку,—І не прасі: не вымаляцьНі дзеці, ні жонка.А той, шчодры ды багаты,Цэрквы ўсё муруе;Ды так бацькаўшчыну любіць,Так па ёй гаруе,Ажно з яе, небарачкі,Як ваду, кроў точыць!..А ўся брацця маўчыць сабе,Вытрашчыўшы вочы!Як ягняты: «Няхай,— кажа,—Можа, так і трэба».Так і трэба! Няма БогаНа зямлі, на небе!А вы ў ярме падаецеДы нейкага раюНа тым свеце шукаеце?Няма раю — знаю!Шкода й працы! Падумайце:Ўсе на гэтым свеце —Жабраняты, цараняты —Адамавы дзеці.І той... і той... Ну, а я што?Вось што, мае людзі:Я гуляю, банкятуюЎ нядзелю і ў будзень.А вам нудна! А вам шкода!Яй-богу, не чую.Не крычыце! Я сваю п’ю,А не кроў людскую!
Вось ідучы так каля тынуЗ банкету п’яны уначы,Я меркаваў сабе йдучы,Пакуль даплёўся да хаціны.А ў мяне дзеці не крычацьІ жонка не лае,—Ціха, як у раі.Усюды Божжа благадаць:І ў сэрцы, і ў хаце.Вось жа лёг я спаці.А падпілы ўжо як засне,Дык хоць з гармат страляці —І вусам не маргне.
Дый сон жа, сон, надзіва дзіўны,Сон мне прысніўся:Найцверазейшы бы упіўся,Скупы скарэда даў бы грыўню,Каб паглядзець на тое дзіва.Ды чорта з два!Гляджу: так быццам бы саваЛяціць лугамі, берагамі, ды нятрамі,Ды глыбокімі ярамі,Ды шырокімі стэпамі,Ды байракамі.А я за ёю, ды за ёю,Ляту й прашчаюся з зямлёю:
«Бывай, свет! Бывай, зямліца,Непрыязны краю!Мае жудасныя мукіЎ хмарах пахаваю.А ты, мая Украіна,Гаротная ўдоўка!Я ляцець да цябе будуЗ хмары на гамонку.На гамонку ціхасумну,На раду з табою;Апоўначы падаць будуГустою расою.Параімся, пасумуем,Пакуль сонца ўстане,Пакуль твае краскі-дзеціНа ворага стануць.Бывай, родная мая ты,Удава-нябога!Гадуй дзетак; жыве праўдаУ госпада Бога!»
Ляцім... гляну — ўжо світае,Край неба палае;Салавейка ў цёмным гаіСонца сустракае,Ціхусенька вецер вее,Стэпы, нівы дрэмлюць;Між ярамі над ставаміВербы зелянеюць,Пахіліліся сады ў дол;Таполі паволіСтаяць сабе, нібы варта,Ды гамоняць з полем.І ўсё гэта, ўся краіна,Спавіта красою,Зелянее, ўмываеццаДробнаю расою.Спакон веку ўмываецца,Сонца сустракае...І няма таму пачатку,Няма яму краю!Ніхто яго не дагледзіцьІ не разруйнуе...І ўсё так... Душа мая ты!Чаго ты сумуеш?Душа мая убогая!Чаго марна плачаш?Чаго табе шкода? Хіба ты не бачыш,Як людзей катуюць, крыўдзяць сірату?Дык глянь, падзівіся! А я палятуВысока, высока за сінія хмары;Няма там улады, няма там і кары,Там смеху людскога і плачу не чуць.Вунь глянь — у тым раі, што ты пакідаеш,Латаную світку з калекі знімаюць,Са скурай знімаюць, бо нечым абуцьКняжат недарослых. А вунь распінаюцьЗа падаткі ўдоўку, а сына куюць,Удоўкі няшчаснай ядынага сына,—Ядыну надзею! — ў войска аддаюць!Бо войска, бач, мала! А вунь дзе пад тынамАпухлае дзіце галоднае мрэ,А маці пшаніцу на паншчыне жне.А вунь — бачыш? Вочы! вочы!На што вы здаліся?Чаму змалку не высахлі,Слязьмі не зліліся?Гэта ля тыноў пакрыткаЗ байструком вандруе,—Бацька й маці адракліся,Чужыя ганьбуюць!..Старцы нават цураюцца!..А паніч не знае:З дваццатаю, недалетак,Душы прапівае!
Ці Бог бачыць з па-за хмараўНашы слёзы, гора?Можа, й бачыць, ды падмогі —Як і з гэтых гораўВекавечных, што палітыКрывёю людскою!..Душа мая убогая,Горанька з табою!Уп’ямося атрутаю,Ў лёдзе ляжам спаці,Пашлём думу аж да Бога,Яго распытаці:Доўга йшчэ на гэтым свецеКатам панаваці?Ляці ж, мая дума, крывавая мука!Забяры з сабою ліхі ўсе датла —Сваё таварыства! Ты з імі расла,Кахалася з імі; іх цяжкія рукіЦябе спавівалі. Бяры ж іх, ляці,Ды па ўсім па небе арду распусці!Хай чарнее, чырванее,Полымем павее,Няхай рыгаюць зноў змеі,Трупам зямлю грэе,А без цябе я дзе-небудзьСэрца пахаваюДы тым часам пашукаюНа край свету раю.
Ізноў ляту па-над зямлёю,Ізноў прашчаюся я з ёю.Цяжка маці пакідаціЎ непакрытай хаце,А йшчэ горш на слёзы, латыЯе пазіраці.Ляту, ляту, а вецер вее;Перада мною снег бялее;Бары, балоты, дзе ні глянь,І ўсюды пустата, туман.Людзей не чуць,— не знаць і следуЛюдское страшнае нагі.І вораг мой, і друг блізкі,Бывайце! Ў госці не прыеду!Упівайцеся, балюйце!Я ўжо не пачую,—Адзін сабе навек-векіЎ снезе заначую.І пакуль вы дазнаеце,Што йшчэ ёсць краіна,Крывёй, слязьмі не паліта,То я адпачыну...Адпачыну...Ажно чую —Загулі кайданыПад зямлёю... Пагляджу я...О народ паганы!Скуль ты ўзяўся? Што ты робіш?Чаго ты шукаеш?Пад зямлёю? Не! Ўжо, мабыць,Сябе не схаваюІ на небе!.. За што ж кара?І за што мне мукі?Каму што зрабіў калі я?Чые злыя рукіДушу ў целе закавалі,Сэрца запаліліІ сілаю гругановайДумы распусцілі?За што пакутую — не знаю,Сябе сам караю!Калі кончыцца пакута?Канца дачакаю? —Не бачу й не знаю!!
Заварушылася пустыня...Як бы там з цеснай дамавіныНа той астатні страшны судЗа праўдай мерцвякі ўстаюць.То не трупы, то не судуПрасіць ад пакуты!Не, жывыя гэта людзі,Ў кайданы закуты,З нораў золата выносяць,Каб горла, як скрутам,Ненасытнаму заткнуці!..Катаржане гэта!..А завошта? Хіба знаеЎсемагутны... Дзе там!
Вунь дзе злодзей штампаваныКайданы валоча;Ён разбойнік катаваны,Зубамі скрыгоча,Таварыша, недабіткуЗарэзаці хоча!Паміж імі, зацятымі,У кайданы убраны,Цар сусветны. Цар волі, цар,Штампам увянчаны!Ў муцы, ў катарзе — не просіць,Не стогне, не плача!Раз дабром нагрэта сэрца —Будзе век гарачым!А дзе ж твае думы, ружовыя кветкі?Гэтак дагляданы, выкаханы дзеткі?Каму ты іх, дружа, каму перадаў?Ці, можа, навекі ў сэрцы пахаваў?О, не хавай, браце! Рассып іх, раскідай!Ўзыдуць, расці будуць і у людзі выйдуць!
Ці йшчэ пакута, ці ўжо будзе?Будзе, будзе, бо халодна,—Мароз розум будзіць.
Ізноў ляту. Зямля чарнее.І дрэмле розум, сэрца млее.Гляджу я: хаты над шляхамі,—То гарады са ста царквамі;А ў гарадах, бы жураўлі,Замуштравалі маскалі:І адзеты, і абуты,І кайданамі акуты,Муштруюцца... Далей гляну,—У даліне, як бы ў яме,На багне горад віднее;Над ім хмараю чарнееТуман цяжкі... Далятаю —То горад без краю.Ці то турэцкі,Ці то нямецкі?А можа, гэта і маскоўскі!Цэрквы ды палаты,Ды паны пузаты.І не аднюсенькае хаты!Змяркалася... Агонь — агніКругом запалалі,—Аж спужаўся... «Ура! Ура!Ура!» — закрычалі.«Цю-цю, дурні! Агледзьцеся!Чаго вы так рады?Што, гарыце?» — «Экой хохол!Не знает параду!У нас парад! Сам изволитСегодни гуляти!»«Ды дзе ж яна, тая цаца?»«Вон видишь — палаты».Пхнуся я; аж землячок, бач,Дзякую, прызнаўся,З бляшанымі гузікамі:«Дзе ты здзесь узялся?»«З Украіны». «Так як жа тыЙ говорить не ўмеешПо-здешнему?» — «Ну не, кажу,Гаварыць умею,Ды не хочу». «Экой чудак!Я все входы знаю:Я служу тут; калі хочаш,В дворец попытаюсьЦябе ўвесці. Только знаешь,Мы, брат, просвешчэнны,—Не поскупись полтинкою...»«Цур табе, нікчэмныКаламару!..» НевідомымСтаў ізноў, як быў я,Дый прапхнуўся у палацы.Божа мой! Святыя!!Дык во рай дзе! А як густаЗолатам аблітыБлюдалізы! Аж і сам вось:Высокі, сярдзіты,Выступае. А з ім побачЦарыца нябога,Бы засушаны апенек,Тонка, даўганога,Ды на ліха йшчэ ківаеТупа галавою.Дык вось жа тая багіня?!Ліханька з табою!А я, дурны, не бачыўшыЦябе, ляля, й разу,Ды паверыў тупарылымТваім вершамазам.Вось жа дурны! А йшчэ й біты!На квіток паверыўМаскалю. Ну, і чытай тут,І дай ты ім веры!
За багамі — панства ў срэбры,Ў золаце без меры!Як раскормленыя свінні —Мардатыя, пузатыя!..Аж пацеюць, а тоўпяцца,Каб то бліжай стаціКаля самых: можа, ўдарацьАбо хвігу даціБлагаволяць; хоць маленьку,Хоць паўхвігі, абы толькіПад самыя пыскі.І у рад усе пасталі,Нібы без’языкі —Ані бзынкнуць!.. Цар балбоча;А дзіва-царыца,Бы та чапля паміж птушак,Скача, бадзярыцца.Доўга ўдваіх пахаджалі,Як сычы надуты,Ды цішком штось размаўлялі —Здалёку нячутна —Аб ацечастве, здаецца,Ды новых пятліцах,Ды аб муштрах шчэ навейшых!..А потым царыцаСела моўчачы на зэдлік.Бачу: цар падходзіцьДа найстаршага... ды ў мордуЯму як закоціць!..Аблізаўся небарака,Ды меншага ў пуза —Загуло аж!.. А той сабеЙшчэ меншага туза —Паміж плечаў; той — меншага,А меншы — малога,А той — дробных, а драбнотаУжо за парогамЯк кінецца па вуліцах,Дый давай мясіціНедабіткаў праваслаўных,Тыя ж — галасіціДы прагчыся... Ды як раўнуць:«Цар наш бацюшка гуляе.Ура!.. Ура!.. У-р-а-а-а!»
Зарагатаўся я, дый годзе;А й мяне даўнуліТакі добра. Перад ранкамСцішыліся гулі;Толькі там-сям хрысціяныПа вуглах стагналіДы, стогнучы, за бацюшкуГоспада благалі.Смех і слёзы! Вось пайшоў яГорад азіраці.Ноч як дзень там. Паглядаю:Палацы, палацыПа-над ціхаю ракою;А бераг абшытыЎвесь каменнем. Дзівуюся,Быццам з тропу збіты!Як зрабілася яно воЗ лужыны такоеГэта дзіва!.. Бо крыві тутВыліта людское —Без нажа нат. А па той бокЦвярдыня й званіца,Як завостраная швайка,—Аж не надзівіцца.І дзілінгае гадзіннік.Далей пазіраю —Аж ляціць конь, капытаміСкалу разбівае!На кані сядзіць ахлапамЎ свіце — ці без світы,І без шапкі. Нейкім лістамГалава павіта.Конь на дыбах,— вось-вось рэчку,Вось-вось пераскоча.А ён руку прасцірае,Бы свет увесь хочаЗаграбсці. Хто ж такі гэта?Вось сабе й чытаю,Што на скале накавана:«Первому вторая»Гэта выставіла дзіва.Цяпер жа я знаю:Во той первый, распінаў штоНашу Украіну.А вторая даканалаЎдаву-сіраціну.Каты! каты! людаеды!Наелісь абое,Накраліся. А што ўзяліНа той свет з сабою?Цяжка, цяжанька мне стала.Так, нібы чытаюГісторыю Украіны!Стаю, заміраю...А тым часам — ціха, ціхаДы сумна спяваеШтось нябачана такое:«А з горада, а з ГлухаваПалкі выступаліЗ рыдлёўкамі на лінію.А мяне паслаліНа сталіцу з казакаміНаказным гетманам!О Божа наш міласэрны!О цару паганы!Цар пракляты, подла-хітры.Аспід прагавіты!Што зрабіў ты з казакамі?Балота засыпаўБлагароднымі касцямі;Паставіў сталіцуНа іх трупах катаваных!ў цёмнай цямніцыМяне, вольнага гетмана,Голадам замучыўУ кайданах... Цару! цару!І Бог не разлучаНас з табою. КайданаміСкованы са мноюНа век-векі. Нялёгка мнеЛунаць над Нявою!Можа, Ўкраіны далёкайЎжо няма — не знаю...Паляцеў бы, паглядзеў бы,Дык Бог не пускае.Масква выпаліла, можа,І Дняпро спусцілаЎ сіне мора? РаскапалаКурганы-магілы —Нашу славу. Божа мілы!Зжалься, Божа мілы!»
Дый замоўкла; пазіраю:Бела хмара крыеНеба шэрае, а ў хмары —Бы ў гаі звер вые.То не хмара — бела птушкаХмараю зляцелаНад царом тым масянжовым,Галасіла, пела:«І мы скованы з табою,Людаед з бярлогаў!На судзілішчы на страшнымМы закрыем БогаАд вачэй тваіх пражорных.Ты нас з УкраіныЗагнаў голых і галодныхУ снег на чужыну,Дый парэзаў, а з скур нашыхСабе баграніцуПашыў жыламі тугімі,І заклаў сталіцуЎ новай рызе. Падзівіся:Цэрквы ды палацы!Весяліся, кат пракляты,З крывавае працы!»
Разляцеліся і зніклі.Сонейка ўставала,А я стаяў, дзіваваўся,Ды аж страшна стала.Бедакі ўжо паўставалі,На працу спяшылі,Маскалі ўжо на распуццяхМуштроўку рабілі.Краем вуліц паспяшаліСонныя дзяўчаты.Ды не з дому, а дадому!..Пасылала маціНа ўсю ночку працаваці,На хлеб зарабляці.А я стаю, пахіліўся,Ў думках разважаю:Як то цяжка хлеб штодзённыЛюдзі зарабляюць!
Вот і брація сыпнулаУ сенат пісаціДы падпісываць, ды з родныхЗ бацькі, з брата драці.А між імі й землячкі тутСям-там праглядаюць;Па-маскоўску так і рэжуць,Смяюцца ды лаюцьБацькоў сваіх, што іх змалкуДзэкаць не наўчыліПа-нямецку — а цяпер тутКісні во ў чарніле!П’яўкі, п’яўкі! Можа, бацькаАстатню каровуПрадаў жыдам, пакуль выўчыўМаскоўскае мовы.Украіна! Украіна!Вось жа твае дзеткіТвае злітыя чарніламМаладыя кветкі.Маскоўскаю балбатнёюЎ нямецкіх цяпліцахЗаглушаны!.. Плач, Украйна,Бяздзетна ўдавіца!
Пайсці хіба, паглядзеціДа цара ў палацы,Што там робіцца? Прыходжу —Дворня (стаў ўзірацца)Стаіць радам, сапе, храпе,Насы панадзьмала,Як індыкі, і на дзверыКоса паглядала.Адчыніліся во й дзверы —І як бы з бярлогіМядзведзь вылез. Ледзьве-ледзьвеПераносіць ногі;Ды адуты, пасінеў аж:Пахмелле праклятаЯго мучыла. Як крыкнеНа самых пузатых,—І пузатая ўся хеўраЎ зямлю паляцела!З ілба вылупіў ён банькі,—І ўсё задрыжэла,Што было там. Як шалёны,На меншых гукае —У зямлю й тыя. Ён да дробных —Тыя прападаюць!Ён да чэлядзі — і чэлядзь,І чэлядзь прапала.Да маскаляў,— маскалікі,Толькі застагнала,Пайшлі ў зямлю. А на свецеУсё, бы ў нейкім цудзе!Я гляджу, што будзе далей,Што рабіці будзеМой мядзведзік! Стаіць сабе,Галаву панурыў,Небарака. Дзе ж прапалаМядзвежжа натура?Як той коцік — такі смешны!..Я аж засмяяўся!Аж пачуў ён, ды як зыкне,—Я перапужаўсяІ збудзіўся...
Вось якоеЎ сне пабачыў я тамДзіва дзіваў! Гэта ж толькіСніцца дурнаватымДы п’яніцам. Не крыўдуйце,Браткі дарагія,Што не сваё расказаў вам,А то, што сасніў я.
Comments
Loading comments…