Бядуля)
Translated by Змітрок Бядуля
Тры гады (Шаўчэнка
І дзень не дзень, і йдзе не йдзе,А годы стралоюПралятаюць, забіраюцьДобрае з сабою.Абкрадаюць мары-думы,Аб халодны каменьРазбіваюць сэрца нашаІ спяваюць аман.Аман шчыраму вяселлюЗ гэтых дзён навекі.І кідаюць на растаніСляпога калеку.Невялікія тры годыПраляцелі скора…А багата ў маёй хацеНарабілі гора.Апустошылі мне сэрца,Што жыло паціху,Пагасілі добрае ўсё,Запалілі ліха.Высушылі чадам-дымамДобрыя слязіны,Што на тракце на маскоўскімЛіў я з Кацярынай,Што ліліся з казакаміЎ турэцкай няволі,І Аксану, маю зорку,Маё шчасце-долю,Штодзень божы умывалі…Пакуль злыя летыНе падкраліся, пакраліАдразу ўсё гэта.Шкода бацькі, шкода маткі,Шкода жонкі мілай,Вясёлую, маладую,Класці у магілу,—Браты мае, жаль вялікі!Цяжка гадаваціМалых дзетак непамытыхУ сцюдзёнай хаце!Ліха злое, ды не тое,Як таму дурному,Што палюбіць, пабярэцца,А яна другомуЗа тры грошы прадаеццаДы з яго смяецца.Вось дзе ліха! Вось дзе сэрцаРазам разарвецца!Вось такое злое ліхаІ мяне спаткала:Людзей сэрца палюбіла,Людзей мілавала.І яны яго віталі,Бавілі, хвалілі…Годы краліся паціхуІ слёзы сушылі —Слёзы шчырага кахання…І вось маё вокаПраяснела… Назіраю,—А казаць нялоўка!Дзе ні гляну, там не людзі,А гадзюкі злыя…І засохлі мае слёзы —Слёзы маладыя.Цяпер сэрца разбітаеАтрутай ратую —І не плачу, не спяваю,А савой крычу я.Вось як справа! Што хочаце,Тое і рабіце:Ці голасна зневажайце,Ці шэптам хваліцеМае думы — усё роўнаНе вернуцца зноваЛеты мае маладыя,Вясёлае слова.Не вернецца… І я сэрцамДа вас не вярнуся.Дзе падзенуся, не знаю,Дзе я прытулюся,З кім размову завяду яУ сардэчным суму,Да каго пайду на споведзьСа сваёю думай?Мае годы! Мае думы,Тры гады цяжкія!Да каго вам прытуліцца,Дзеці мае злыя?Вам туліцца і не трэба.Лепш паспіце ў хаце…А я пайду чацвёрты годНовы сустракаці.Добры дзень жа, новы годзе,У світцы старагодняй!Што ў дзіравай нясеш торбеУкраіне роднай?«Благадзенсцвіе, указамНовым абгарнута».Будзь здаровы, пакланіццаЗлыдням не забудзь ты.
Comments
Loading comments…