Купала)
Translated by Янка Купала
Іван Падкова (Шаўчэнка
В. І. ШтэрнбергуI
Было калісь на Ўкраіне —Гарматы равелі;Было калісь — запарожцыПанаваць умелі!Панавалі, здабываліІ славу, і волю,—Мінулася: засталісяМагілы на полі.Ой, высокія магілыЛя долаў-байракаў,Дзе казацкае спіць цела,Спавіта кітайкай.Ой, высокія магілыЧарнеюць, як горы,Ды пра волю ціха ў поліЗ ветрамі гавораць.Сведка прадзедавай славыЗ ветрам размаўляе,А касу ў расу нясе ўнук,За імі спявае.
Было калісь на Ўкраіне —Гора танцавала,Журба ў шынку мёд-гарэлку,Як ваду, смактала.Было калісь добра жыціНа той Украіне...Дык успомнім, можа, сэрцаХоць трохі спачыне.
II
Чорна хмара з-за ЛімануНеба, сонца крые;Сіне мора дзікім зверамТо стогне, то вые.Дняпра вусце затапіла..."Нуце, хлопцы-брацці,На байдакі! Мора грае —Хадзем пагуляці!"
Высыпалі запарожцы —Ліман чоўны ўслалі."Грай жа, мора!" — заспявалі,Пайшлі пенай хвалі;Кругом хвалі, нібы горы,—Ні зямлі, ні неба.Сэрца млее, казакам жаТаго толькі й трэба —Плывуць сабе ды спяваюць;Рыбалка лятае;Атаман стаў на сам-перад,Вядзе, куды знае.Пахаджае ўздоўж байдака,Гасне люлька ў роце;Пазірае сюды-туды —Дзе та быць рабоце?Закруціўшы чорны вусы,За вуха чупрыну,Падняў шапку — чоўны сталі."Няхай вораг гіне!Не ў Сінопу, атаманы,Панове-малойцы!А у Царград да султанаПаедзем у госці!""Добра, бацька-атамане!" —Кругом заравела."Дзякуй жа вам!" Надзеў шапку,—Ізноў закіпелаСіне мора. Ўздоўж байдакаІзноў пахаджаеПан атаман ды на хвалюМоўчкі паглядае.
С.-Пецярбург1839
Comments
Loading comments…